Аннотация
Уладзiмiр Арлоў
Гарэла сьвечка
Калi пачую знакамiтае пастэрнакаўскае "Свеча горела на столе, свеча горела..." (а яшчэ - калi парэжуся лязом), мяне нязьменна агортвае той самы ўспамiн. У iм за вокнамi таксама з прысьвiстам круцiць завiруха, i гарыць на стале сьвечка, i на яе дзьме з кута скавыш, але на гэтым падабенства сканчаецца: ня падаюць на падлогу жаночыя чаравiчкi, ня капаюць на скiнутую сукенку гарачыя кроплi воску, агонь спакусы не ўздымае, як анёл, сваiх крыжападобных крылаў, i двое каханкаў не зьнiкаюць у сьнегавой iмгле экзыстэнцыйнага часу.
У тым успамiне на мяне не мiргаючы глядзяць вочы аднаклясьнiкаў, каля сьвечкi ляжыць аркушык паперы, зь якога я зараз павiнен прачытаць тэкст прысягi, а клясная кiраўнiчка працягвае мне лязо: спачатку яго трэба прадэзiнфiкаваць у язычку полымя, потым чыркнуць сабе па пальцы й расьпiсацца крывёю. Насьмешлiвыя позiркi аднаклясьнiкаў i спалохныя - аднаклясьнiцаў робяцца нясьцерпнымi. "Не!" - крычу...
Отзывы