Аннотация
Рувiм Фраерман
Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Пераклад: Вера Вярба
I
Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалi.
Дзяўчынка лавiла фарэль.
Яна сядзела нерухома на каменi, i рака абдавала яе шумам. Вочы яе былi апушчаны. Але позiрк iх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пiльным. Яна часта адводзiла яго ўбок i глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялi над самай ракой.
Паветра было яшчэ светлае, i неба, абмежаванае гарамi, здавалася сярод iх раўнiнай, ледзь азоранай захадам.
Але нi гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, нi гэтае неба не вабiлi яе зараз.
Шырока адкрытымi вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сiлячыся ўявiць у сваёй фантазii тыя нязведаныя краiны, куды i адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землi, iншы свет, напрыклад, аўстралiйскага сабаку дзiнга. Яшчэ ёй хацелася бы...
Отзывы