Аннотация
Уладзімір Караткевіч
Дзікае паляванне караля Стаха
Я стары, я нават вельмі стары чалавек. І ніякая кніга не дасць вам таго, што на ўласныя вочы бачыў я, Андрэй Беларэцкі, чалавек дзевяноста шасці год. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым вопытам. Ну што ж, я жадаў бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі, бо я дапытлівы суб'ект. Столькі цікавага адбудзецца на зямлі ў наступныя дзевяноста шэсць год!
А калі мне скажуць заўтра, што я памру, — ну што ж: адпачынак таксама нядрэнная штука. Людзі калісь будуць жыць нават даўжэй за мяне, і ім не будзе горка за жыццё: усё ў ім было, усякага жыта па лапаце, усё я зведаў — нашто ж шкадаваць? Лёг і заснуў, спакойна, нават з усмешкай.
Я адзін. Памятаеце, казаў Шэлі:Цемра здушылаЦеплыню скрыпічых таноў.Калі двое навек разлучыліся,То не трэба пяшчоты і слоў.Яна была добрым чалавекам, і мы пражылі, як у казцы: «доўга, шчасліва, пакуль не памёрлі». Але хопіць надрываць...
Отзывы
Читатель
25 апреля
ерня