Аннотация
Зарецкий Михаил
Двое Жвiроўскiх (на белорусском языке)
Мiхась Зарэцкi
Двое Жвiроўскiх
I
Жвiроўскi-бацька i Жвiроўскi сын.
У Жвiроўскага-бацькi нос высах ад ранняе старасцi, i на твары, шызым ад куца падстрыжанай шэрсцi, ён выдаецца навiслым карчом, пераплеценым сiнiмi жылкамi-пруццем. На самым канцы заўсёды трасецца блiскучая кропля. У Жвiроўскага-сына нос не высах - завастрыўся ад ранняй дзiцячай гароты, ад думак цяжкiх, недзiцячых. На сiнiм змарнелым тварыку ён выдаецца недалужна-ўзнятай птушынаю дуюбкай. I не кропля, а заўсёды падцёкi пад носам. I не трасуцца, а плывуць з настойнай павольнасцю.
Жывуць Жвiроўскiя на Завальным завулку ў той старэнькай хацёнцы, што слепа касурыцца вокам крывым з карузлага бруднага садзiку, што ўзляглася трухлявым тулавам на кастылi - падпоркi лабатыя.
У хацёнцы адзiн цямнявы пакой, у пакоi - цямнявым i брудным - раскiданы роiлам рэчы, грамоздзяць пакой непрытульным халодным бязладдзем. На бруднай...
Отзывы