Аннотация
Аляксей Кулакоўскi
Дванаццаты, жорсткi
Паступова ўсё стала прыходзiць да звычайнага ў дарозе парадку. Праваднiца ўскiнула на верхнюю полку свой жоўты сцяжок, з якiм нядаўна стаяла на пероне, i пачала хадзiць па купэ, збiраць плацкартныя бiлеты. Руплiва ўладкоўвалася на сваiх полках адна ўжо даволi немаладая пара, якую ўсе прыкмецiлi па тым, што яна зайшла ў вагон з чатырма вялiзнымi чамаданамi i здаравенным куцахвостым бульдогам. На кручку суседняга купэ ўжо вiсеў доўгi вайсковы балахон з капюшонам i каля яго стаяў, прыгладжваючы мяккiя жаўтлявыя валасы, стройны лейтэнант. На нiжняй полцы гэтага ж купэ сядзела мiж клункаў дзяўчынка такога ўзросту, калi пяткi ног лёгка дастаюць рота. Каля яе нешта папраўляла i перакладвала ў клунках яе мацi, зусiм яшчэ маладая жанчына з гладкiмi светла-русымi валасамi, заплеценымi ў дзве касы.
Лейтэнант пачуў, што ў тым купэ, дзе разам з немаладой парай ехаў бульдог, узнялася не надта цiхая гаворка, засмяяўся, нiбы ўзрадаваўшыся ...
Отзывы