Аннотация
Гi дэ Мапасан
Два сябры
Пераклад: Змiцер Колас
Абложаны, згаладалы Парыж хрыпеў i задыхаўся. На дахах амаль зусiм не стала вераб'ёў, памыйныя рыштокi апусцелi. Людзi елi ўсё, што траплялася.
Ясным студзеньскiм ранкам Марысо, гадзiннiкавы майстар па прафесii i бяздзейны гультай па збегу абставiн, сумна цягнуўся па бульвары, сунуўшы рукi ў кiшэнi нагавiц i прыслухоўваючыся да бурчання ў пустым жываце. Раптам ён спынiўся перад другiм такiм самым разявакам. Гэта быў яго былы прыяцель Саваж, з якiм Марысо пазнаёмiўся на беразе ракi.
Да вайны кожную нядзелю Марысо на золку выходзiў з хаты з бамбукавай вудай i бляшаным кашом за спiнай. Ён сядаў у цягнiк, якi вёз яго ў бок Аржантэля, сыходзiў у Калёмбе i пешкi iшоў да вострава Марант. Ледзь паспеўшы дабрацца да гэтак жаданых мясцiн, ён увесь аддаваўся ловам i вудзiў да позняга вечара.
Кожную нядзелю ён сустракаў там маленькага вясёлага таўстуна Саважа, галантарэйнiка з вулiцы Нотр-Дам-дэ-Лярэт, якi ...
Отзывы