Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 57 из 57

Пасля першых прывiтанняў i абдымкаў усе наперабой пачалi распытваць, дзе я прападаў столькi гадоў, што я бачыў у заморскiх краiнах, якiя былi ў мяне прыгоды, i хто такi Пятнiца, i адкуль узялася ў мяне такая дзiвосная вастраверхая шапка, i чаму ў мяне такiя доўгiя валасы i такi загарэлы твар. Калi я ўбачыў, што iх распытванням не будзе канца, я пасадзiў iх усiх, i дарослых, i дзяцей, ля камiна i пачаў падрабязна расказваць iм усё тое, пра што напiсана тут, у гэтай кнiзе. Яны слухалi мяне з вялiкiм захапленнем. Распавядаў я з ранiцы да ночы, а папугай сядзеў у мяне на плечуку i часта перабiваў маё апавяданне выгукамi:

- Робiн, Робiн, Робiн Круза! Шчаслiвы Робiн Круза! Куды ты трапiў, Робiн Круза? Куды ты трапiў? Дзе ты быў?

Пераклад: Алена Васiлевiч


Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: