Страница 2 из 2
- Ён не памёр!
Але страшэнны смурод даходзiў да мяне, душыў мяне. Я стаяў нерухома, неадрыўна глядзеў на яго, аслупянелы, нiбы ўбачыў здань.
Тады мой сябар узяў другую свечку i нахiлiўся. Пасля, не сказаўшы нi слова, узяў мяне за руку. Я паглядзеў, куды ён паказваў, i ўбачыў на падлозе пад фатэлем побач з ложкам Шапэнгаўэраў зубны пратэз, белы на цёмным дыване, адкрыты, нiбы гатовы ўкусiць.
Распад цела расцiснуў скiвiцы, i пратэз выпаў з рота.
У той дзень, пане, мне папраўдзе было страшна.
Сонца ўжо нiзка апусцiлася над зiхатлiвым морам, i таму сухотны немец падняўся, развiтаўся са мною i вярнуўся ў гатэль.