Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 21 из 23

Прыняўшы каралеўскі дар ад Каляды з дагодлівай усьмешкай, падзякаваўшы рускім «спаснбо», Ганс чамусьці і не падумаў падзяліцца з двума сваімі напарнікамі-немцамі. Сунуў, нахаба, каўбасу за пазуху і, як прысуд, н і ч о г а ў і х н я б у д з е н і к о л і, к а л і т а к і м і к а в а л к а м і р а с к і д в а ю ц ц а!

Вось і любі «свайго» за тое толькі, што ён свой, а не чужы. Але Франца зьдзіўлялі і яго новыя «свае», зь імі таксама не засумуеш. У Каляды быў нікчэмны сабака зь дзіўнай мянушкай Кабтыздох. Паводле азначэньня гаспадара: сумесь мятлы з лаўкай. Заўсёды бегаў за ім на рыбалку.

У выходныя дні Каляда запрашаў парыбачыць і Франца. Навучыў яго абуваць лапці і нават нлесьці іх самому — Франц вымушаны быў пагадзіцца, што не адна толькі галеча прыдумала гэты лазовы абутак, але і кемлівасьць. Пайшоў аднойчы ў гумовіках, так замучыўся, чэрпаючы гразь халявамі, а тут — што зацякло, тое і выцекла. Лёгка, зручна. Бывае, што і азябнеш, «як цюцік», ну але ад гэтага вядома, што за лекі. Каляда, паказваючы на жонак, скардзіўся: яны думаюць, што мы дзеля задавальненьня п’ем, а мы — дзеля здароў’я. На рыбалку два маршруты: кароткі — на Чорнае возера, доўгі — на Прыпяць, рака не вузейшая за Рэйн. Вада ў тарфяным балоце вугальна-чорная, зачэрпнеш далоньню — мноства ўзважаных часьцінак, і тым ня менш адчуваньне дзівоснай чысьціні, нават стэрыльнасьці. Кажуць, лячэбнае возера, і ў гэта можна паверыць. А вось рыбы ў ім малавата, мізэрная, дробная. Затое на Прыпяці столькі бралі рыбы таптухай — так тут называюць на дубцах расьпятую сетку, — што і вазок не пашкодзіў бы, данесьці было цяжка. Трымай мацней вялізны сачок і не лянуйся, заганяй нагамі ў яго лянівых самоў, з кабана вагой. Па Прыпяці марудна праплываюць бясконцыя плыты, крапежнае дрэва для вугальных шахтаў Украіны — адчуваньне прасторы, першастворанасьці. А дубы, дубы — над вадой і наогул куды ні кінь вокам! Нешта падобнае, такія ж дубровы, на пад’езьдзе да Бэрліну. Будзе пра што расказаць бацьку. Любіць ён экзотыку — і ў людзях таксама. Яму, напэўна, спадабаўся б Каляда. 3 гэтым чалавекам не засумуеш.

Сабраліся неяк з Калядом ісьці на возера, падрыхтаваліся, як заўсёды, а Кабтыздоха няма. Дзіўна, Каляда сеў на бярвеньне, што за домам, і Франца запрасіў: маўляў, пачакаем, пакуль прыбяжыць сабака… I вось ён бяжыць ужо зь дзьвюма «кілбаскамі» — другая ў зубах, натуральная каўбаса. Такая ж, якою Каляда Ганса абдарыў. Сабака ляціць проста на гаспадара, а той ужо і нож падрыхтаваў. Прыняў паднашэньне з зубоў дварнягі, пакусанае месца адрэзаў і яму ж кінуў. Усё, пайшлі! Нічога Францу не тлумачыць, быццам і без таго ўсё зразумела. Але пабачыў, што нямко восьвось залямантуе ад зьдзіўленьня, паблажліва растлумачыў. Ды нічога асаблівага. Гэты сьцярвец вынюхаў сьцежку ў падвал прадуктовага магазіну, узяўся цягаць каўбасу праз разьбітае акенца. Каляда і сам спачатку не разумеў нічога, калі сабака першы раз здабычу прыцягнуў, затым зноў, а трэці раз вырашыў за ім прасачыць. I пабачыў, як ён гэта робіць. Той раз Маруся ня кольцы каўбасныя, а «палкі» завезла ў магазін. Дык гэты дурань, ну ніяк не дапетрыць, што за канец браць, а не пасярэдзіне. Біўся, біўся перад кратамі і ні з чым прыбег. Давялося падвучыць крыху, кідаючы звычайную палку, як яе трэба хапаць. Але кольцы сьцервяцу ўсё роўна падабаюцца болын. Вось і сёньня. Сумленны сабака, усё прыносіць гаспадару! Ну як, фатэр! I вось гэты народ вы хацелі прымусіць працаваць на Германію?

Усё цяжэй было Францу разыгрываць ролю нямка ў доме Каляды. Па-першае, Паўлік ня ведае, што яго татка нямы, і зьвяртаецца да яго прылюдна, як да ўсіх, вымагае, дабіваецца адказаў на свае бясконцыя пытаньні. I, натуральна, не разумее, чаму татка яго перастае зь ім гаманіць, «ні мычыць, ні целіцца». (Таткі любімы выраз.) А, па-другое, і акрамя таго, Францу ўжо сорамна падманваць добрых людзей. Асабліва разумніцу-жанчыну, Каляды жонку. Францу ўвесь час здаецца, што ягоны сакрэт для яе даўно ніякі не сакрэт. У Паўліка распытаць магла, а то, магчыма, і Паліна прагаварылася. Вочы ў яе насьмешлівымі робяцца, калі Франц размаўляе зь ёю жэстамі і, сапраўды, мычаньнем. Аднойчы ён у яе прысутнасьці загаварыў з Паўлікам, як гэта рабіў, калі нікога блізка не было. Калі пабачыў, якія вочы парабіліся ў гаспадыні, спахапіўся і зразумеў: яна ні аб чым не здагадвалася!

— Дык вы… Дык што ж гэта?.. — сама амаль анямела, мычыць, як Франц да таго.





У той жа вечар яны з Палінай расказалі ўсю сваю гісторыю гаспадарам, адысэю сваю, пачынаючы з таго ранку, калі лёс Франца надламаўся напалам і іх жыцьці пайшлі поруч. Паліна не магла ня плакаць, тым болын, што гаспадыня проста рыдала, мабыць, і над уласным лёсам: пасьля блякадных балотаў яна стала поўным інвалідам. Але вось, не была б гэта жанчына: Паліна плакала яшчэ і таму, што цяпер, калі Франц ужо не «нямко», усім куды прыкметней будзе, што жонка ў яго «чарнамордая пачвара». (Зрэшты, скажы ёй хто-небудзь, што і гэта горыч у яе сьлязах, зьдзівілася б і запратэставала). А Каляда ўсё ўспамінаў Кучэру, гэта ж трэба, затаіў, не паверыў нават сябру. А хіба Каляда не зразумеў бы, ён што — эякавэдыст ці стукач? Гітлеры прыходзяць і адыходзяць, а нямецкі народ застаецца.

Дамовіліся, як выводзіць Франца зь нематы, каб не пасеяць да гэтага цуду нездаровую цікаўнасьць. Каляда прапанаваў: «Чорнае возера», яно вылечыла! Ну а гаворыць Франц ужо амаль без акцэнту, даўно можна было выходзіць з падпольля.

— Ты адно не перастарайся! — папярэдзіла Каляду яго жонка. — А то я ведаю цябе. Такога навыдумляеш, што і дурань здагадаецца.

Франц прагна слухаў радые (часам, як бы выпадкова, круціў і замежжа па старэнькім прыёмніку), чытаў газэты. Хаця б адным вокам зазірнуць туды, дзе засталіся яго нямецкія блізкія. Усё болып рэзка адно аб адным выказваюцца ўчарашнія саюзьнікі, а Германія — у руінах. Галеча і зласьлівасьць. Усё, як было перад вайной. Хаця людзям яшчэ столькі гадоў трэба, каб выбрацца з развалін, з варожасьці мінулай вайны. У газэтках невялічкага фармату з брудным друкам, які я тут ніхто не чытае, а скарыстоўваюць на курыва, Франц марна шукаў што-небудзь пра Дрэздэн. У іх найбольш пра амэрыканцаў. Усё выглядала так, быццам не з Германіяй рускія ваявалі, а з амэрыканцамі. I цяпер трэба вызваліць нямецкі народ ад заходніх плютакратаў: ну зусім як пра Вэрсальскі дагавор пісалі перад вайной. Новая звада, ужо між пераможцамі, вось-вось узгарыцца. Хаця яшчэ палонныя дамоў не дабраліся. А Франц і наогул невядома калі і як зможа патрапіць у Германію, Пасьля яшчэ адной вайны?..

А тым часам яны з Палінай і зь дзецьмі абжываліся на новым месцы. Вечарамі і ранічкаю Франц майстраваўцясьлярыў у доме Каляды, які цяпер і іх дом, Паліна падзяліла абавязкі з гаспадыняй: тая даглядала, колькі мела сілы, за дзецьмі, Паліна клапацілася на кухні, у агародзе. У месцах старых высечак падрыхтавалі агнём і сякераю, разрабілі дзялянку (круглае слова: «ляда») — пад проса. Франц раптам адчуў смак да такога менавіта гаспадараньня, першабытнага, а паводле вызначэньня Паліны — «дзікунскага». Пабачылі б муці і фатэр свайго сына: босы, у чорных ад сажы армейскіх галіфэ, торс, як у афрыканца, і ўвесь у брудных падцёках поту, запрэгшыся ў неверагодную барану — усяго толькі абпаленая вяршынка елкі, сукаваты вожык, — цягаў ён сукамі наперад з канца ў канец паляны, узьдзіраючы пакрытую попелам зямлю. Паліна прыбягала да яго з абедам (салёныя агуркі і грыбы, рыба, бульба, хлеб), як жа яна клапацілася каля беднага свайго, як яна лічыла, катаржніка. I ня верыла, што белазубая «негрыцянская» шчасьлівая ўсьмешка — гэта ўсур’ёз, што такая праца можа некаму падабацца. А Франц і сапраўды перажываў незнаёмае раней адчуваньне паўнаты жыцьця. Спрабаваў растлумачыць жонцы: менавіта так, менавіта з голымі рукамі адзін на адзін з прыродай, і вось, калі ласка, не прапалі б з Палінай і дзецьмі — без усякае дзяржавы, без усялякае ўлады. Вось пабачыш, вырасьце проса, каша будзе, разварыстая — лыжку праглынеш! Глупства, фантазіі, але гэта Франц, не дарэмна яна кахае яго, анікога іншага поруч з сабой уявіць ня можа. Але на ўсякі вьшадак казала: