Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 73 из 95

Прышла я на куране, у лес, а там ужо дзеці абгаласілі мяне, бо там сказалі, што па мне стралялі.

Бо я, хлопчыкі, у сяло хадзіла, думала: можа, картоплі вазьму… А мае дзеці, двое дзяцей, у куранях былі. Дык я як ускочыла ў курэнь, дык дзеці — за мяне…»

Фядора Голік, 77 гадоў. Апанаскавічы Ушацкага раёна.

«…Я толькі гоман чую, а памяці ў мяне — што гавораць, нічога не чую.

Што ж я магу сказаць? Я толькі скажу, што родная сястра была, свая кроў, і гаварыць я пра яе не магу… Як яна ляжала пад вуглом, і толькі куркі клявалі яе кроў…

А ў мяне быў сынок у арміі. А другі быў — яшчэ толькі ў школу не хадзіў, восем гадоў было. I тры дзеўкі было.

I я ў хаце. Сядзела толькі і ў акно глядзела, як яны, немцы, ехалі. Думаю: выйду. Чую: хлопнулі. Гэта, гавару, яе забілі. Сын, што быў у атрадзе — за тое.

А ўжо як Красная Армія ішла, так салдаты пытаюцца:

— Мамаша, а ці рада ты, што мы ідзём?

— Як жа не рада, калі і сынок мой недзе ў арміі. А яны гавораць:

— Мамаша, віцебскіх нет. А ідзём мы толькі масквічы і сібіране. Ну, мамаша, калі ты давольна, што мы ідзём, то пусць твае дзяўчаткі сядуць з намі і паабедаюць.

А яны ж, вядома, як дзяўчаты, самняваюцца. А я кажу:

— Дзеці, сядзьце. Радуйцеся, што Красная Армія прышла і нас ад нячыстых выбавіла… I так пралілі крыві сваёй сколькі. Нада жыць».

Марыя Канановіч, 7З гады. Акунінава Слонімскага раёна.

«…Вот так, ведаеце, расказваю, і сэрца такое трывожнае, што не магу…

Ну, павыганялі, пазганялі. У мяне ўжо дзяўке былі дарослыя, тры было. Адной васемнаццаць, а другой шаснаццаць… Узяла я паўвядзернічак і выйшла, а яны ў тры рады ішлі, гэтыя паразіты, задамі ішлі, па вуліцы і тудэю ішлі. Я ўжо выйшла, неяк сэрца чуствавала маё. Думаю, можа, не пойдуць. А потым вярнулі мяне:

— Ідзі, варочайся назад!

Я вярнулася ў хату, а яны:

— Дакументы, дакументы! А я ўжо на дзеці кажу:

— Схавайцеся хоць адно дзе.

— Ой, мамо, як цябе заб'юць, дзе ж мы падзенемся! Ад мамы — дзяцей… Забіраюць.

А мужык кажа:

— Нічога так не страшна, як ужо смерць ідзе за табою.

I ўжо ўсіх павыганялі, пайшлі. Усе енчылі, крычалі, маленькія і старыя, усе…

А я ўжо ў крыві ўся. Гэтак во неяк па брові куля праляцела і вот тут праляцела, зубы павыбівала. I ляжу. То нагамі дабівалі, штурхалі нагамі. Хто яшчэ не кончыўся…

Пабілі ўсіх чыста, каторыя беглі. Крыві было…

Каб не зналі вы, сыночкі, гэтага, каб ужо больш не было».

Анастасся Скрыпка, 7З гады. Асвея Верхнядзвінскага раёна.

«…Патом нас акружылі і выгналі на дарогу. Такая вот была дарога крыжавая: так і так дарога, на гэтую дарогу выгналі. Якое-та начальства, з такімі во высокімі шапкамі. Ну вот. Што-та яны пагаварылі паміж сабою. Мы ж іхняга не знаем. А яны толькі гаварылі: «Партызан капут». Гэта мы панялі ўжо, што партызанскія, наверна, сем'і паб'юць. Нас нада расстраляць — гэта мы панялі.

Ну вот, нас гналі, гналі па такой баявой дарозе, а тады такая ў лес маленькая дарожка. Нам скамандавалі ўлева. Мы кагда павярнуліся ўсе ўлева — па нас сталі страляць. Мы ўсе паваліліся, хто жывы, хто нежывы.

Мяне ранілі ў ногу. Адна вот тут ішла пуля, гэта мінавала, толькі варатнік, платок пабіла, пальто. Адна была ў спіну — у сухарах асталася. Там я яе нашла. (Смяецца.) Такую вінтовачную, длінную найшла.

Пытанне: — А ўпаўшы, вы чулі, што не забітыя?

— Не, я ўпала, а тады ў мяне была яшчэ падчарыца з рабятамі. Мальчышка крыкнуў. Толькі «ай!» ён сказаў і ўпаў. Мы ж валіліся ўсе. Яны ж нас у тыл стралялі, мы не відзелі. Галавы не падымай. А дзяўчына сказала: «Мама, ужо мяне ранілі!» Я радам ішла, а вот так упярод, а яна ззаду. А мая падчарыца гаворыць на дзяўчыну: «Цішай!» А яны ідуць. Думаю — вот ужо расстраляюць. Але мяне не чапілі, значыць, я як ляжала, так і ляжала.

Потым немцы адышлі, а мы ўсталі і пайшлі».

Вольга Гардзяёнак, 7З гады. Жары Ушацкага раёна.



«…У суботу наляцелі на сонных — дык хто куды ўцякаў.

Як сталі біць, гнаць той канец, дык мой з мальцам зваліўся за печ і з дзяўчынай за печ схаваўся. А я каля вакна стаяла. Тады гляджу — брата гонюць біць. I я стаю каля акна, гляджу. Братаву гналі біць, а потым яна неяк назад пашла, а потым зноў схапілі, пагналі…

Загарэлася дзярэўня. Я схапіла свой сундук з адзежай — вон цягнуць, і крычу на свойга:

— Памагай цягнуць, бо згарым! А ён кажа:

— Буду гарэць, абы толькі немцы не забілі мяне! Не вылязаў. А я схапіла сундук на парог, а там майго мужыка сястра бегла і кажа:

— Усіх пабілі, толькі мы з табой жывыя засталіся.

I я павалілася на ганку. А хата стала гарэць. Тады я паднялася.

А муж тады схапіў рабят з-за печы ды ў кусты пабег, уцякаць.

А перайшлі першыя немцы, дык я думаю — пайду, можа, адкапаю каго. А муж мяне дагнаў, схапіў ды ў баню запёр. Выскачыў з куста — за мяне ды ў баню ўкінуў. А я крычу ў той бані: «Ратунку!» I нічога не ведаю.

Як перайшлі другія немцы, дык ён мяне выпусціў.

Ну, вот і ўсё. Перажылі ўсё.

Пытанне: — У вас тут многа забілі людзей?

— Многа. Семдзесят. У адзін дзень білі, у яму пазганялі і пабілі».

Матруна Буднік, 72 гады. Рудня Акцябрскага раёна.

«…Прыйшоў немец. Я была ўдава, і ў мяне пяцера дзяцей было. Немец рыжы, помню, узяў палку ды мяне ў машыну кідае з дзецьмі. Гоняць. Кінулі ў машыну і вязуць туды. Ага, у Азарыцкі лагер.

Прывезлі і паскідалі. Дык каторыя бабы не здалелі, дык яны прыстрэльвалі па дарозе. А я іду з дзеткамі, а дзевачка ўпала, — вось Саша яна, яна цяпер поезд прапускае тут на дарозе, стрэлачніца. Дык яна ўпала на дарозе, а яны коньмі топчуць, а яны нарочна калёсамі едуць па ёй. А яна між калёс папала і асталася жыць. Я выцягнула яе мокрую, мокрую. Гэта перад Пасхаю — вада, снег…

Пасадзілі нас за калючай провалакай. Яму бальшую выкапалі, дык якое дзіця не здалее, бо не кармілі нас там, дык яны жывых туды і кідалі.

Ідом — пераступім пабітага, ідом — пераступім на мёртвага…

Дзевачка мая — цяпер у Віцебску, і зяць мой там, — дык яна просіць:

— Мама, дайце піцця, піцця!

Я, дзеткі, нагнулася снегу ўзяць, а ён мяне па плячах прыкладам. Дык яны:

— Ой, мама! Піцця не хочам, не будзем прасіць, толькі хай не б' е.

Дзеці хлеба просяць, дык яны тады вінтоўкаю. А калі падымеш голаву, дзе ён ідзе, — страляе… Так вот ляжалі на снягу дзве нядзелі, не еўшы.

А потым аслабанілі нашыя. Такія яны, ой, ідуць, такія маладзенькія — не салдаты, а дзетачкі. Яны ж, як снарад падае, не крычаць, што «вайна», а крычаць «мама». Паабрасталі. I я сяжу, плачу, і яны ідуць. Рады, есці хочуць нашы дзеці, дык яны ў кацялок набралі вады і тры сухарыкі вынялі мне, у тую воду намачылі і даюць — дзецям есці.

А мы калі ўбачылі, што нашыя, дык зразу не верылі…»

Ганна Васілеўская, 67 гадоў. Гарэлае Докшыцкага раёна.

«…З таго канца сталі біць, а я з адной старушкай у хату забегла. Я не дабегла да свайго дома, а к ёй на двор. Яна спалохалася, старушка, рукі дрыжаць, і хаты не можа адамкнуць. Дык я адамкнула, і яна ўбегла ў хату за мной, села каля мяне, а я за простынь, пад койку.

Немец падышоў — трах, яе забіў, а сам адышоўся і запаліў.

I я сяджу, гару. А тут кругом поўна немцаў — няма як выйці ўжо. Усё гарыць.

А тады адышліся немцы, я тады выпаўзла ў гарод і далей, далей — папаўзла і пабегла аж у другую дзярэўню…»

Ева Горб, 66 гадоў. Пузічы Салігорскага раёна.

«…Яны паехалі туды ў лес, кажуць, акружылі там людзей і не пусцілі іх на гала з лесу выйці. А там быў раней маёнтак, у будынак у той, у хлеў увагналі… I я да вечара не знала, што іх няма.

Ну, так стаў гарэць агонь, што да неба стоўб чорны. Ну, гэтыя ізвозчыкі — усякія ёсць людзі, — еты цягне дабро людское, што засталося, а другі, з латышоў ён, кажа: