Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 63 из 64

Нямецкі літаратуразнавец, выкладчык універсітэта ў Гале. Стажыраваўся ў БДУ імя У. І. Леніна.

4

Гэты і дзесяць наступных запісаў зроблены ў пасёлку Крынічнае на Міршчыне.

5

Тут і скрозь далей Міша — брат Я. Брыля Міхаіл (1914-1966) — інжынер-будаўнік і самадзейны мастак.

6

Запісана ў Мінску.

7

Зноў у Крынічнае.

8

А. Chojnowski, «Koncepcje polityki narodowościowej rządów polskich w latach 1921-1939».

9

Тут і скрозь далей Грыша — паэт Рыгор Семашкевіч (1945-1982), зяць Я. Брыля.

10

Жукроўскі Войцех (нар. у 1916) — польскі пісьменнік.

11

Тут і скрозь далей Дзіма — рускі паэт Дзмітрый Кавалёў (1915-1977), сябар Я. Брыля.

12

Гэты і сем наступных запісаў зроблены ў Карлавых Варах.

13

Маецца на ўвазе раман У. Саранка «Прыгоды Веслі Джэксана».

14

«Неба ў агні» — аповесць польскага пісьменніка Яна Парандоўскага (1895-1978).

15

«Грахі маленства» — выбраныя апавяданні Б. Пруса выйшлі ў перакладзе Я. Брыля ў 1981 г..

16

Вацлаў Жыдліцкі (нар. у 1931) — чэшскі літаратуразнаўца і перакладчык беларускай літаратуры.

17

У горадзе Вайдэн Я. Брыль быў у 1940—1941 гг. у нямецкім палоне.

18

Гаворка пра пахаванне П. М. Машэрава (1918— 1980).

19

Пацыфікацыя — уціхамірванне, карныя экспедыцыі для падаўлення рэвалюцыйных настрояў.

20

Гэты і васемнаццаць наступных запісаў зроблены ў Сочы.

21

Маецца на ўвазе трагічная смерць П. М. Машэрава.

22

Тут і скрозь далей Ніна — жонка Я. Брыля.

23

Н. В. Чартова (нар. у 1903) — руская пісьменніца.

24

Брат Я. Брыля Мікалай (1910—1970) — калгасны брыгадзір.

25

Запісана ў Гродне.

26

Гэты і дваццаць два наступных запісы зроблены ў пасёлку Крынічным.

27

Радкі з санета Л. Міцкевіча «Да Нёмана» і верша Я. Коласа «Нёман», дарэчы, добра вядомага ў былой Заходняй Беларусі перш за Усё як песня.

28

Зямляк і аднапалчанін Я. Брыля. Памёр у шпіталі для ваеннапалонных вясной 1940 г..

29

Тут і скрозь далей — Якуб Міско (1911—1981) — журналіст, сябар Я. Брыля, у той час цяжка хворы.

30

Раман Я. Івашкевіча.

31

Рабер Андрэ (нар. у 1921) — французскі пісьменнік.

32





Барыс Харчук (пар. у 1931) — украінскі пісьменнік.

33

Гэтая вестка з Магілёва ў Мінск прыходзіла двойчы.

34

Гэты і сем наступных запісаў зроблены ў Юрмале.

35

Былы заходнебеларускі падпольшчык, герой нарыса Я. Брыля «Партрэт старэйшага таварыша».

36

Адзін, самотны (нямец.). Намёк на раман Г. Фалады «Jeder stirbt für sich allein» — «Кожны памірае адзінока».

37

Якуб Міско памёр 23 кастрычніка 1981 года.

38

Маецца на ўвазе збор матэрыялу для кнігі «Я з вогненнай вёскі...».

39

Аповесць-казка М. Канапніцкай «Пра гномаў і сіротку Марысю». Перадрук — для перавыдання.

40

Запісана ў Кіеве.

41

Юльян Кшыжаноўскі (1892—1976) — польскі гісторык літаратуры.

42

Рыгор Семашкевіч трагічна загінуў 11. VI.1982.

43

Гэты і васемнаццаць наступных запісаў зроблены ў Юрмале.

44

Парадак (нямецк.).

45

«Маё маўклівае сэрца», кніга літаратурнай спадчыны Якуба Міско, выйшла на пачатку 1983 года.

46

П. Жалезняковіч (1906-1971) — адзін з актыўных удзельнікаў заходнебеларускага камуністычнага падполля, герой нарыса Я. Брыля «Сэрца камуніста».

47

А. Чэхаў, «Скрыпка Ротшыльда».

48

Omroczyć — азмрочыць, адурманіць, увесці ў забыццё.

49

Запісана ў Мінску, пасля вяртання з санаторыя.

50

«Наука и жизнь», № 1, 1983 г..

51

Гейчанка Сямён Сцяпанавіч (нар. у 1903) — рускі пісьменнік.

52

Пшыбась Юльян (1901—1970) — польскі паэт і эсэіст. Вытрымкі перакладзены з яго кнігі лірычных запісаў «Zapiski bez daty».

53

Гэты і далейшыя запісы — у пасёлку Крынічнае на Міршчыне.

54

Я з вогненнай вёскі...», раздзел «Дзіця бяжыць разораю».

55

Ф. А. Абрамаў памёр у маі 1983 года.

56

Ю. П. Казакоў памёр у снежні 1982 года.

57

Давыдкаў Іван (нар. у 1926) — балгарскі паэт і празаік.

58

Андэрсон Шэрвуд (1876—1941) — амерыканскі пісьменнік.

59

Маецца па ўвазе жонка Максіма Гарэцкага, пісьменніца Леаніла Чарняўская (1893—1976), і яе кніга «Апавяданні», выдадзеная ў 1983 г..

60

Нэндза-Кубінец Станіслаў (1897—1976) — польскі паэт, селянін, з якім Я. Брыль пазнаёміўся ў жніўні 1975 года..

61