Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 24 из 136

Не спім не толькі мы, — час ад часу ў цемры чуваць то шуршание саломы, то ціхі чалавечы шэпт.

Мы ведаем, хто тут. Як толькі адзін вахман зняў ca скабы вялікі замок, прыадчыніў палавіну дзвярэй i сказаў: «Калі ласка!» — другі штуршкамі нрыклада ўвапхнуў нас у шчыліну ўвахода. Стась спатыкнуўся на нешта, я спатыкнуўся на Стася, i мы ўпалі. Калючае святло ліхтарыка заплюшчыла мае вочы, а з-за святла пачуўся голас:

— Што, бачыце, праклятыя польскія свінні?!

Святло ліхтарыка перайшло з нашых вачэй убок.

Галавой да сцяны, раскінуўшы чорныя, аголеныя да лакцёў рукі, крыясам лялсаў чалавек. Да пояса ён быў накрыты шынялём. Твару амаль не відаць было, толькі тырчаў падбародак. З-пад шыняля віднеўся чорны з шэрай, святлейшай падэшвай ступак.

Вахман з ліхтарыкам ударыў ботам у пятку гэтага ступака i нечакана моцна гаркнуў:

— Устаць!

Чалавек на саломе рыўком падцягнуў свае чорныя рукі, успёрся на ix i. сеў.

Гэта быў… Так, гэта быў мой даўні i добры знаёмы. Над горкім лесам яго i я, вясковы падлетак, плакаў калісьці, чытаючы адну з найлепшых кніг майго маленства. Гэта быў чорны дзядзька Том, праўда, ужо з другой, яшчэ не напісанай кнігі пра лес шматпакутнага народа. Мне здалося, што ён, дзядзька Том, не па мёр, збіраючы бавоўну амерыканскаму плантатару Легры, бо хтосьці зноў прадаў яго — ужо сюды, дзе пануюць плантатары прускія.

— Устаць, праклятыя чорныя свінні!

У святле ліхтарыка яшчэ раз заміргалі сонныя вочы негра, i сноп святла пайшоў з яго ў глыбіню будынка… Адзін за адным на саломе сядзелі чорныя Томы — салдаты французскай каланіяльнай арміі. Між імі — некалькі белых нявольнікаў.

— Шварцэ нігер, — захіхікаў Гросман, — Вось я прынёс вам есці. Паглядзіце на гэтае мяса!..

Негры спачатку не бачылі нас. Цяпер мы з Пшэрвай міргалі вачыма ад калючага святла i не бачылі неграў. Пасля ліхтарык пагас, халодны цэмент падлогі адазваўся пад ботамі вахманаў, i, нарэшце, вялікія дзверы зачыніліся. За імі пачуліся бразгаценне замка, гутарка, смех i крокі па бруку.

Ціха i цёмна.

Цішыня шамацела спачатку саломай, а потым уздоўж сцяны пачуўся ціхі шэпт. I шэпт гэты быў незразумелы для нас, як шум дажджу i шамаценне саломы.

Шэпт як быццам краўся па саломе, шукаючы некага ў цемры… Вось ён пайшоў ад нас у той бок, па чорных галовах каля доўгай сцяны. Патаптаўся на месцы, шалпочучы сухой саломай, i вось павярнуўся назад. Ідзе сюды. Дайшоў да апошняга з краю негра, побач з якім я ляжу. Пазнаю — шэпт пытаецца ціха, шукае мяне. Так, шукае, — працягвае руку i ў цемры дакранаецца да маёй галавы. Пальцы яго пераходзяць з маіх валасоў на лоб, i цёплая далонь спыняецца. Знайшоў.

Дзядзька Том нешта шэпча, пытаецца.

Чаму я не ведаю яго мовы? I чаму ён не можа сказаць тое самае зразумела?..

— Стасю, Зайчык, ты спіш? Не ведаеш, што ён гаворыць?

— Не, не ведаю, — шэпча ён у адказ. — Яны гавораць, відаць, па-французску…

А шэпт не змаўкае. Людзі паўзуць да нас па саломе — адтуль i адтуль… Каля нас садзяцца, i я таксама паднімаюся.

— Ка-ма-рад… Ка-ма-рад!..

Адно вядомае слова, як новы дотык цёплай рукі, даходзіць да мяне з гэтага незразумелага шуршания.

— Камарад, хто вы? — шэпча той самы голас па-нямецку.

Нейкую сотню слоў гэтай мовы мы засвоілі за дзевяць месяцаў па лону. I я адказваю, што мы — палонныя, што сябар мой — «поле», паляк, а я — «вайсрусэ», беларус. Слова «вайсрусэ» не зусім, відаць, зразумелае для таго, хто пытаецца. I, каб упэўніцца, ён шэпча:

— Москаў, камарад?

— Масква, — адказваю я, i нечаканая гордасць гарачаю хваляю бяжыць на мяне.

— О-оо! — гаворыць яна галасамі людзей, што ў цемры сядзяць каля нас.

Побач ca мною, дзе дзядзька Том, зноў мацней шуршыць салома. Пасля чуваць — нешта рыпіць, нібы падэшва пад тупым шавецкім нажом. Да пляча майго дакранаецца рука, відаць, тая самая, што цёпла ляжала на маім ілбе. Я лаўлю гэтак добра знаёмы i так пажаданы пах. Хлеб трапляе нарэшце на зубы. Таксама рыпіць, як рыпеў пад нажом…

Потым у цемры шоргае i загараецца запалка. Язычок полымя выхоплівае з цемры некалькі чорных i белых людзей. Яны сядзяць на саломе, на голым цэменце. Яны глядзяць на нас. Усміхаюцца ўсе, — гэтая мова для ўсіх зразумелая.

— Арманд, — гаворыць той, што трымае запалку. — Леа Арманд, — таўчэ ён кулаком у грудзі. Хлопец белы, зусім малады яшчэ, як Стась. Запалка ў пальцах яго дагарае, i хлопец спяшаецца сказаць: — Бэльжык! Бэльжык!..





— Бельгіец, — з наіўнай гордасцю тлумачыць Пшэрва.

Арманд усміхаецца. I тут, пакуль паміж пальцаў яго ўзнятай рукі дагарэла запалка, у другой руцэ я заўважыў нешта бліскучае.

Навокал — цемра зноў. Запалка больш не загараецца.

Ціха-ціха грыміць «Інтэрнацыянал». Арманд іграе на губным гармопіку. Толькі пачаў — i сціх…

«Ці ты малы, мой добры, бедны Стась?.. Супакойся. Табе давядзецца яшчэ быць салдатам. I воля прыйдзе. Не плач».

А ён не слухае мяне. Ды, зрэшты, я нічога не кажу. Можа, i ён не плача, a толькі плечы яго… так уздрыгваюць пад маёю рукой?..

…Пазней, калі заціхла ўсё: i наша гутарка, i шуршание ca ломы, i шум дажджу — у прасветах акон, высока над намі, пачаў нараджацца дзень.

— Уладак, ты спіш?

За вокнамі, чуваць, прачнуліся ўжо вераб'і.

Хвіліна цііныні.

I зноў:

— Уладак!.. Я… Калі буду ўцякаць… Ну, другі раз… Дык я табе скажу. Абавязкова. Добра? I пойдзем разам.

— Добра, спі.

Наваг дождж не шуміць за сцяной. Чутно толькi — чырыкае руплівы верабей. Сеў, відаць, на акне i рад, што ноч i нягоды прайшлі. Нават думае, мусіць, што гэта ён перамог, бо шчабеча, здаецца, аб гэтым.

— Уладак! А нас… не застрэляць?..

«Дзівак ты, хлопча, — пытаеш, як быццам я ведаю. Спі».

Я не сказаў так, толькі падумаў.

Ну, а заснуць i сам не заснуў.

ЧАТЫРОХ І ПРЫГАНЯТЫ

Фельдфебель Элер, дзябёлы вусач, загадчык лагернага склада вопраткі i абутку, стаяў перад глухою брамкай у казарменным плоце i лаяўся.

— О доннэрветар! — трубіў ён. — Дык гэта ж, мае апосталы, свінства!

Адзін з аддзелаў склада знаходзіўся ў казармах, каля якіх звычайна размяшчаюцца шталагі. Вечарэла сёння амаль ад самага ранку, i Элер з камандай палонных спазніўся вярнуцца з работы. Брамку, праз якую ямы штодзень вярталіся, вартавы ўжо замкнуў i ключ, вядома, забраў з сабою ў каравульню. Цяпер бяры ды ідзі ў галоўную брамку, рабі вялікі круг…

Фельдфебель вырашыў клопат прасцей. Цяжка падскочыў, усцерабіўся на брамку і, крэхчучы, гхавіс на ёй жыватом. Адзін з палонных, плячысты, куртаценькі дзядзька Янушчык, з лёкайскай увішнасцю падбег да шэфа i перабавіў яго на той бок.

Тады пералезлі палонныя, пераставіўшы цераз брамку вазок, на якім яны сёе-тое вазілі ад склада да склада.

— Наперад, мужы галілейскія, позна! — сказаў таўсцюх, i каманда пайшла па асфальце ў свой лагер.

Палонных было чатырох — два беларусы i два французы.

Побач з малым, рысістым Янушчыкам шырока сігаў i стрымліваў хаду здаравіла Калечыц, Саша-гарманіст, мой саслужывец у войску i сябар па нарах тут, у палоне. Чарнявы, ціхі, заўсёды задуманы. Не той гарманіст, што можа да ўпаду рэпіць кадрылі ды полькі, абы заплацілі,— іграе Саша таму, што самому гэта добра, i больш за ўсё іграе песні.

Знаёмства наша пачалося з вальса «На сопках Маньчжурыі» — журботнай песні пра славу без перамогі. Пачуўшы гэты вальс у казарме, я пайшоў па лабірынце двух'ярусных ложкаў на гукі гармоніка, убачыў музыку i ўжо назаўсёды вылучыў яго для сябе з натоўпу стрыжаных навабранскіх галоў. Вочы, якія хочуць так многа сказаць. Амаль дзіцячая душа, многа якой выліваецца ў ціхай, шчырай ігры…

Мы разлучыліся ў дні вайны, a зноў сустрэліся ўлетку саракавога года, у лагернай штрафкампані. Саша ўцякаў дахаты, i злавілі яго недзе ў Польшчы. Ужо не з тым гармонікам, які ён прывёз у войска з роднай вёскі каля Валожына, а з новым, нямецкім. Палонныя, што працавалі на арбайтскамандах, атрымлівалі па трынаццаць марак у месяц, бонамі, за якія, праз вахмана, можна было купіць толькі тое, што не ахоплівалася картачнай сістэмай: кавалак мыла, пачак тытуню, люстэрка, брытву, чамадан, гармонік ці мандаліну. Сябры па арбайтскамандзе ў складчыну набылі Калечыцу акардэон, i ціхае дваццацідвухгадовае дзіця пайшло пасля з гэтым скарбам дахаты — з Германіі ў Беларусь, начамі… Калі Сашу прыгналі ў нашу штрафкампані, я заўважыў i пазнаў яго здалёк, у брамцы. З музыкай за плячыма, яшчэ больш схуднелы i доўгі. Калечыц ішоў перад вахманам без шапкі. Ён быў з чорным «гарохавым» чубам, мне яшчэ незнаемым, адгадаваным у палоне. Сустрэў Сашу, як i кожнага штрафніка, унтэр Кугель, гарладзёр i кацюга. Тры здаравенныя поўхі, першае прывітанне штрафкампані, навічок атрымаў адразу, каля ўвахода ў нашу драцяную загарадзь. I ён, ужо адзін, ішоў насустрач мне — яшчэ да слёз чырвоны ад новай крыўды, але ўжо з усмешкай на даўно няголеным твары, размахваючы доўгімі рукамі.