Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 13 из 136

— Ты павінен памятаць, што напісана «хто саблазніт едзінага ад мальгх сіл», дык яму, проста кажучы, лепш камень млынавы на шыю прывязаць ды ў бухту галавой…

Марта стаяла ў кухні за дзвярыма і прыслухоўвалася. I нарэшце яна не сцярпела. «Камень на шыю, майму Кастусю?..»

— Чаго ты прыстаў да яго як смала?! — затарахцела яна знячэўку, уваходзячы ў хату. — Добра, што сам ты жывы на неба паляціш, святы… А ён, калека, бедны чалавек. Мы дзень з алеем, а тыдзень — так галеем, а ты яму яшчэ камень на шыю, святы… За што? Я дзіця паслала, бо маё. Як захачу, так і будзе…

Яна была грозная, страшная са сваім чорным, растрэсеным чубам і вялікімі рэдкімі зубамі… Але адступаць было позна. I «брат Міша» паўстаў за «гасподняе слова».

— Неба і зямля прайдзёць, а слова маё не прай дзёць, сказаў наш госпад, — прароча падняў ён голас.

— Мы самі ведаем! — перапыніла яго Марта. — Няма чаго вочы вытрэшчваць. Табе за бацькавай спіной добра «спасацца», а пачакай толькі, хай свая вош укусіць. А тут — мой сын, мой і адказ. Нс баюся! А ты наробіш сваіх, тады і вучыць будзеш, — вось што!..

Ачуняўшы ад страху, Лапінка толькі шаптаў праз смех, які нельга было стрымаць:

— Каса… на камень… У аднаго — рай… У другое — дзеці… А мне, беднаму, як той сучцы ў карытцы… I там і тут… Прымак — прышый кабыле хвост…

I ён ад рогату схіліўся на машыну.

5

Павярнуўшы з гасцінца на палявую дарогу, Мікола, ужо нее памінаючы Грыба, пайшоў на поўнач.

Свет быў вялікі для яго, аднак і цесны, нібы клетка. Асуджаны дэфензівай[2] на блуканне ў межах аднаго Навагрудскага ваяводства, ён меў права затрымлівацца ў адным месцы не больш чым на суткі. Кожны дзень трэба было адзначацца ў іншым пастарунку[3], ці ў гміне[4], ці ў солтыса. I — дзень за днём — далей і далей, ад мяжы да мяжы ваяводства, нібы ў вялікай клетцы. Прасцей за ўсё было б вырвацца з гэтай клеткі на ўсход, у Савецкі Саюз, але гэта было б недаравальным самавольствам, парушэннем партыйнай дысцыпліны. Не толькі дэфензіва, праз сваіх яўных і тайных работнікаў, ведала шлях ссыльнага, назірала за яго маршрутам. Другая сіла, якой служыў Мікола, — сіла камуністычнага падполля, моцнымі ніцямі звязаная з народам, — загадвала яму не кідацца ў паніку, а працягваць работу і ў гэтых умовах. Ад яўкі да яўкі ён ішоў з вёскі ў вёску, з мястэчка ў мястэчка, няўлоўна несучы сваю службу надзейнага, спрактыкаванага падпольшчыка. У гэтай працы родны свет не заўсёды здаваўся яму цесным, як клетка.

Учора Мікола сустракаўея з таварышамі ў вёсцы Рыпінічы, пяць кіламетраў не даходзячы да мястэчка Дварок. Сёння яўка — у лясным пасёлку Шышкі, дзе працуе дзяржаўная смалярня. А начаваць прый-дзецца ў Баброве, таксама на тым баку Нёмана. Там і адзначыцца ў солтыса.

Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна, бадзёра. I сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна, нават радасна. Рэдка сустрэнеш якую фурманку ці чалавека — дарога не вельмі язджалая. Града снегу, на якой пракладзены дзве каляіны палазоў,— брудная дзяга, кінутая на гэтым чыстым бліскучым прасторы.

Прайшоўшы добрых дзве гадзіны ад Дварка, Мікола сустрэўся з двума хлапчукамі. Дарогу, па якой ён ішоў узлескам, перасякала другая — ад вёсачкі за Нёманам, — у лес. Гэтай дарогай на скрыжаванне амаль адначасна з ім выйшлі тыя хлапчукі. Проста пайшлі б, толькі зірнуўшы на незнаёмага дзядзьку, але Мікола аклікнуў іх:

— Эй, дрывасекі, здаровы!

Косцік і Шурка — гэта былі яны — спыніліся. Большы быў падпяразаны пілой, як сапраўдны лясун. Меншы трымаў рукі глыбока ў кішэнях портачак і глядзеў на незнаёмага спалохана.

— Ну што, баіцёся мяне? — з усмешкай спытаўся Мікола.

Косцік глядзеў на яго адкрыта, не прадбачачы ніякай бяды.

— Чаго ж мы вас будзем баяцца? — адказаў ён пытаннем.

— А ён вось баіцца, — паказаў Мікола на меншага. Шурка глядзеў спадылба, аднак і ён сказаў:

— Не-а. Чаго ж мы вас будзем баяцца?

— Куды вы? Ну, ты, скажаш, ясна — у лес, дровы красці. А ты? У вавёрчыну школу?

На Шурку была торба з кнігамі і сшыткамі.

— Не-а, — сказаў малы. — Я не ў школу. Я іду яму памагаць.

— Правільна, — усміхнуўся Мікола. — Сіла, брат, і салому ломіць.

Косцік тым часам вырашыў застрахавацца ад усякага падазрэння.

— А чаму вы думаеце, што мы ідзём красці? — сказаў ён. — Мы ідзём у свой лес.

— А колькі ж у твайго бацькі лесу?

— Тры гектары, — адказаў Косцік, не задумваючыся.

— А поля?

— Поля ў нас толькі морг, — ужо не зманіў дрывасек.

Мікола ўсміхнуўся.

— Ну, бачыш, як ты лёгка папаўся! Поля морг, а лесу ажно тры гектары. I каня свайго няма, саматугам пацягнеш. Ведаем мы такіх багацеяў. У Грыбавым лесе чахнеш бярозку.

— Якога Грыба? Ніякага Грыба я не ведаю…

— Затое я ведаю. У Дварку ты быў калі-небудзь?

— Не.

— Ну, бачыш. А каб быў, дык і ведаў бы, што там сядзіць гэты грыб. Стары ўжо грыб, чарвівы, але і ядавіты, як мухамор. Як ваша вёска называецца?

— Балотца.

— Ну, бачыш, як я ўгадаў! I тут вось лес таго Грыба. А з вашай вёскі ёсць тут у каго свой лес?





— Толькі ў Якуба Мамоньчыка. У яго сем гектараў.

— А поля?

— Поля яшчэ больш — дзесяць.

— Ну, дык вось ён таксама грыб мухамор. I вы ў яго лес?

— Не, мы пойдзем направа, у чужы. Гэты вясёлы дзядзька засмяяўся.

— А налева, па-твойму, свой?

— Не, ён таксама чужы, але ён з нашай вёскі. Вясёлы дзядзька ляпнуў Косціка па плячы.

— Ты, брат, адразу правільна сказаў, што і ў вас ёсць свой лес. Ён — для ўсіх, ён народны, і вы яго не крадзяце, а бераце, як свой. Шкада толькі, што без каня.

Хлапчукі глядзелі на Міколу, здаецца, не разумеючы, чаго ён, гэты дзядзька, хоча. I Мікола па-думаў сам сабе ўсміхнуўшыся: «Зарана ім гэтая па-літэканомія».

— Ідзіце, хлопцы, — сказаў ён. — Толькі часам не пападзіцеся.

Косцік усміхнуўся.

— Няхай каторы паспрабуе нас злавіць. Абы я з лесу выйшаў. Што ты, скалсу, застаў мяне, ці што?

— Правільна. А ты? — звярнуўся Мікола да меншага. — Рукавіцы забыўся ўзяць?

— Забыўся.

— Снегам рукі патры. Смялей, арол! Ну, у смалярню я гэтай дарогай зайду?

— Зойдзеце, — адказаў Косцік. — Толькі ўсё проста ды проста.

— Ну, дык бывайце, хлопцы, здаровы. Вясёлы дзядзька пайшоў «усё проста ды проста», а дрывасекі направа — у лес.

I ў хлопчыкаў снег хрумсціць пад нагамі. А сонца, сонца!..

— Прыйдзем, Шурка, пад бярозку, — кажа Косцік, — падсядзем: шаргу-шаргу-шаргу… Большае галлё пілачкай, меншае — ножыкам, і выражам цялелс…

Шурку ўспамінаецца казка пра Піліпку-сынка: «Паехаў дзед у лес і высек цялеж…»

— Як тое, Косцік, што тата баяў,— кажа ён і шморгае носам.

— Не-е, тое — казка, — адказвае Косцік. — А вось я вырасту яшчэ большы, і ў нас свой конь будзе, і я буду ездзіць у лес.

— I я таксама, ого!..

— Не, ты будзеш яшчэ ў школу хадзіць. А я не: хопіць з мяне, і так няма з чаго жыць.

Гэтак казала надоечы мама, але Косціку здаецца, што ён дайшоў да гэтай думкі сам.

— А я тады буду яшчэ бальшэйшы і таксама буду ездзіць у лес, — кажа Шурка, каб растлумачьшь, што і ён калісь кончыць школу.

— Не, брат, ты яшчэ смаркач.

Шурка ў адказ толькі шморгае носам і выцірае яго адубелым кулачком. I як гэта ён рукавіцы за-быўся?..

А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп'і, пасля прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі, — быццам квактухі сядзяць. А сонца, сонца!..

— Во, заяц бег, — паказаў Косцік, калі яны звярнулі з дарогі на цаліну, у кусты.

— Дзе?

— Во сляды, бачыш, во! Гэта і гэта. Дзвюма ножкамі… Ці, праўда, чатырма.

I праўда: ад елачкі — заячыя сляды, быццам нехта, бегучы, папіраўся кіёчкам. Пасля пачаліся яліны, бярозы, алешнік, асіннік. Зрабілася зацішней, пацяплела. На ялінах, нагадваючы свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Нешта заварушылася ў зялёным іголлі, і на сонцы заіскрыўся, пасыпаўшыся, снежны пыл.

2

Дэфензіва — тайная паліцыя ў буржуазнай Польшчы.

3

Пастарунак — тут паліцэйскі ўчастак.

4

Гміна — воласць.