Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 23 из 77



Агністыя зоры нябеснае сіні

ня згаснуць

у грукаце вызнаным грому.

Насуперак буры,

насуперак лёсу

шляхамі крутымі

вялікую мэту

да сонца

народ беларускі

узносіць,

каб слава

Крывіччыны

яркла над сьветам.

Прыслухайся:

зноў,

як калісьці,

нас кліча

часіна цяжкая

да зброі,

да чыну.

Ля Сожу,

Дняпра

і ля Прыпяці,

Пцічы

калоціцца

цела

сьвятое Айчыны.

Сакавік 1944

Крывёю купленае права

Сягоньня бачыўся у сьне

зь дзівоснай нейкаю праявай:

стаіць, здаецца, пры Вясьне

крывёю купленае права.

Вясна — такой я не страчаў —

Багіняй выдалася нейкай

і праву — права мастака

перадала на пэндзлі клейкім:

— Ніхто ня зганьбіць, не кране

за ролю майстра немалую.

Скажы — усьцешаны ці не?

Ці фарбы вобраз намалююць?

Багіню выслухаў маляр,

прамовіў нехаця, праўдзіва:

— Даруй, прыгожая... Мая

уцеха сэрца не задзівіць...

Сама ты гэта замалюй

і згоду зор у небе сінім.

Цябе інакш я ухвалю,

каб ты мяне і не прасіла.

Бацькі сказалі нараду:

пад сонцам шчасьце не загіне...

Інакшай, ведаю, знайду,

цябе, нябесная Багіня.

Жыві, Вясна, вякі усе!

Мастак нязнаны на мальбэрце



стварае вобраз пакрысе,

якога й грэшнік ня усьмерціць.

Сягоньня ўбачыў я у сьне

крывёю купленае права.

Малюся Сонцу і Вясьне,

табе — мой Першы новы Травень.

1944

Вільні

Упяршыню сустрэў твае муры,

крутыя вулкі, вуліцы, сьвятыні...

Ў душы ня стлее ўцеха, не згарыць —

абудзіцца мацней і сьлед пакіне.

З драбніцай кажнаю ураньні, уначы

маліўся срэбру зорнаму і небу.

І гэта быў душы мае спачын,

спачын душы, пітво і солад хлеба.

І ціш сівое Вільні і вятры,

густыя, кволыя заўжды такія,

усьцешаць прышласьць іншае пары

і сьлед у сэрцы, у душы пакінуць.

Вільня, травень 1944

Нечакана зусім і проста

Прысьвячаецца Веры Стосуй

Нечакана зусім і проста

напаткала такая сустрэча...

І здалося, да зор выростаў

смуглатвары глыбоцкі вечар.

Сінь вазёраў срабрыстай лускай

узьбягала здаля на мелі.

Словы ціхія любых вуснаў

маё сэрца краналі хмелем.

І ці мог хто калі паверыць,

што бывае туга і ростань?..

Нечаканы пачатак, Вера,

нечаканы такі і просты.

Глыбокае, чырвень 1944

Веры Стосуй

Пачатак быў толькі такі.

— Прашу пазнаёміцца...

— Вера...

Чамусьці я пальцы рукі

балюча паціснуў, няўмеру.

А потым ня так, як раней,

у вочы глядзеў я нясьмела:

баяўся, што сэрца кране

агнём не кранутая сьпеласьць.

Пачатак быў толькі такі —

прыемны і любы надзіва.

Крануліся вусны рукі:

— З прыемнасьцю, Вера, —

Ўладзімер.

Глыбокае, чырвень 1944

Замест разьвітаньня

Нашу радасьць — буйное калосьсе —