Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 4 из 4

Іду прэч ад шэра-шэрага. Маўкліва ляжыць камень. У маўклівым засмучэнні глядзіць мне ўслед той, хто можа зрабіць тое ж, хто можа стацца такім жа. Такім жа, як і той, першы. Схаваны ў маім рукаве сцяблінкі зёлкі дзіўнай. Як толькі ўзяла я іх, былі блішчастымі, чорнымі, па-ранейшаму цягнуліся-цягнуліся. Цяпер жа яны — зялёны лясны агеньчык... Кажа мне гэты агеньчык галасы птушак, зёлак, дрэў. І твой голас, шэра-шэры.

Ён падобны да цябе, я гэта ведаю. І яшчэ я ведаю тое, што і не папушчу, каб ён стаў табой. Я не хачу, каб зноў панавала чорная лотаць. Страшная кветка. Я не я) хачу, каб зноў гучалі словы. на шляху сваім не журыся, чорнай лотаці не кажыся. Я не хачу.


Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: