Страница 2 из 7
Гэта сястра мая. Паслухайся нас, не хадзі.» Навошта словы такія, калі так хораша ісці, ісці і не азірацца. Такое прыгожае ветахава святло, такая іскрыстая лясная сцяжынка. І ляціць, нібы чарадзейны звон, падае ў рукі зусім зялёны дубовы лісточак. Лёгкі і моцны. Адкуль жа ты, лісточак? Няма дубоў на гэтай сцяжынцы. І нібы чуецца ў адказ: «Лячу я здалёку. Ад бацькі-дуба, што стаіць на высокім узгорку за тваёй хацінай. Паслухайся, не вер ветаху, не хадзі за ім. Вяртайся назад.» Навошта ты ляцеў так далёка, зялёны дубовы лісточак, каб сказаць мне, што нельга верыць і чараваць. «Не магу я спыніцца, зялёны дубовы лісток. Не магу, калі шэпчуць пра нешта таемнае кляновыя зоры, калі падаюць такія спакусныя рабінавыя гронкі і калі ты кажаш такое, мудры і стары, як свет». І адказвае чараўніцы дубовы ліст: «Сем стагоддзяў глядзеў я на свет, упіраўся кронай у неба, а каранямі ў зямлю. Гайдалася ў маіх галінах сонца, вісеў на іх самотны ветах. Бачыў я ўсё, што мінулася, ведаю ўсё, што будзе. Надыдзе вялікае свята, што здараецца аднойчы ў сонцаварот. І будзе расці ў свеце цудадзейнае зернейка, самае лепшае на зямлі. І пачуюць тады твой голас птушкі, звяры і расліны. Будуць яны цешыцца, бесклапотныя. І абудзіцца ў людзях вялікая спагада і дабрыня. Не хадзі ж за ветахам, чараўніца. Паслухайся ж, не хадзі». Падае з рук дубовы ліст. Такая мяккая асенняя сцяжынка. Амаль нячутныя крокі.
— Не бойся мяне, харошая, светлая, — шэпча мне цёмная ночка. — Чакала цябе, смяротную, чыёй воляй зможа расці ды мацнець цудадзейнае зернейка. Для цябе гэты дарунак Сварогаў. Толькі дарунак той закляты.
— Як можна закляцце тое зняць, цёмная ночка?
— Заўладае гэтым скарбам свет праз сэрца чыстае ды спагадлівае, і не будзе ў свеце чараў мацнешных. Толькі той, хто ўчыніць такое, страціць свой лёс. Назаўсёды страціць.
— Дзе ж схавана цудадзейнае зернейка, цёмная ночка?
— Схавана яно ні блізка ні далёка. Той, каго прызнала я сваім, шлях адшукаў. І цябе тым шляхам павяду.
— Што ж, мне ісці тым шляхам, цёмная ночка. Адзавіся мне, сонейка яснае. Памажы ў цёмнай ночы. Вятры імклівыя, хмаркі тужлівыя, пачуйце слова маё.
Я не веру ў цёмную ночку, не веру ў самотны ветах. Я не веру беламу драпежнаму ваўку. Яны знікаюць, нібы туман на золку, уцякаюць ад яснага сонейка. Знікае вялікі чароўны свет, і застаецца толькі ява. Самотная, як зманлівыя шэрыя хмары. Скрушная. Куды ж плывяце вы, тужлівыя хмаркі? Куды ідзеш ты, вялікі свет...
Снуюць праз свет людскія думкі, снуюць, бясконцыя, бы тыя хмаркі ў небе. Толькі не знікаюць думкі, а застаюцца, гатовыя запісаццарадочкаміў вялікі Сусвет жыцця, дзе кожнае слова, кожная справа застанецца. Добрая, харошая. Такі ён, Сусвет, што ўсё найлепшае памятае. Памятае і памятаць будзе справы асілка Гарыні, праякога ходзяць показкі іў свеце людскім, іў свеце чарадзейным. Гавораць, гаворацьрознае... Што вандруе ён па свеце, ходзіць таемна, з’яўляеццаўсюды, дзе яго чакаюць. Не надзелены чарамі асілак Гарыня. Чужы ён чарадзейнаму свету. Толькі ўсюды, дзе б той не з ’явіўся, абуджаецца ў людскіх сэрцах, бы насланая наймагутнейшымі чарамі, чуласць і спагада. Дзівяцца з гэтага самыя дасведчаныя чарадзеі, не могуць спасцігнуць такога закляцця...
І я не магу. Не магу стварыць сваімі чарамі вечнай дабрыні і міласэрнасці. Толькі прасіла я цёмную ночку, каб была яна літасцівай, толькі прасіла белы дзень, каб не злаваў ён на змрочную сваю сястрыцу. «Чаму ніколі не замірыцеся вы?» — спытала ў іх. «Не замірымся, — адказалі яны, — бо ніводны з чарадзеяў яшчэ не стварыў такіх чараў». «Я ствараю. Я пасылаю ўсю сваю магію ў свет. Прашу, каб стаў вялікі свет спакойнай калыскай, лёгкай ды шчаслівай». Усміхнуўся мне белы дзень, змрочна прамаўчала цёмная ноч, толькі паляцеліў свет мае чары... Светлыя чары ў цёмнай ночы...
Я не веру ў цёмную ночку, у самотны ветах. Я веру светламу сонцу, што беражэ гэты свет сваім добрым цяплом. Я веру імклівым вятрам, што разганяюць тужлівыя хмаркі-насланні, якія засцілі свет. Я веру мудрым дрэвам, высокім і моцным, на якія трэба глядзець, ловячы ясны сонечны позірк, патанаючы думкай у сіняй нябеснай кроне, вялікай, як свет. Адвечныя вятры жывуць у іхніх галінах, спяваюць песні, у якіх славяць жыццё. Мудрыя дрэвы памятаюць людзей, што дакраналіся іхніх магутных ствалоў. Пайшла ў іх высокія галіны тая радасць і той боль, якія былі з чалавекам. Ія веру ў добрага асілка Гарыню, які ходзіць па свеце дзеля людзей. Умоцныя галіны пойдзе тая дабрыня...
І я не веру, што спраўджанае можа стацца няспраўджаным. Я не веру...
— Чаму ты не верыш у магутнасць чараў, светлая чараўніца? — шэпчуць мудрыя дрэвы.
Я веру ў свет. Я веру свету. Заплакалі нада мной тужлівыя хмаркі, прасілі, каб адмяніла я свае чары.
— Чаму ж не паслухала ты іх? — шэпчуць мудрыя дрэвы.
Не адкрылася цудадзейнае зернейка таму, хто прыходзіць з цемры. Хоць і шляхам пакручасным ён ішоў, хоць і веў яго белы воўк, і плыў над ім самотны ветах. Толькі мне яно адкрылася. Створаны мною светлыя чары ў цёмнай ночы.
Засмяялася русальчаным смехам цёмная ночка ды незразумела сказала, што ратуе мяне, калі прыйдзе час. Адно спытаўся яе цёмны абраннік, навошта я так учыніла.
Не цёмная самая страшная ноч, пакуль ён ідзе праз змрок ды цемру. Не баюся ані самотнага ветаха, ані драпежнага ваўка, бо слухаюцца яны слова яго. І мы абодва валадарым над сонцам, над ноччу, старымі, як гэты свет.
— Старэйшымі за гэты свет. Толькі ты, чараўніца, хочаш уладарыць над сонцам, а я іду поруч з ноччу і ведаю гэта. Навошта сваімі светлымі чарамі ў цёмнай ночы лад вялікі, адвечны парушыла?
Каб жа ён разумеў мяне. Не хацела я ладу парушаць, дрэвы мудрыя, высокія расчароўваць. Не мне, смяротнай, з імі раўняцца. Толькі страшна мне пазбавіць свет дарунка добрага, дарунка чарадзейнага. За светлыя чары ў змроку прабачыць сонейка, прабачыць і ночка. А ты, чарадзей, ці прабачыш?
— Пытаецца светлая, якая ніколі не спазнала цяжару ад змроку, моцы ад гневу, ці прабачу я яе. Пытаецца і не ведае, што раіць мне ноч яе запалохаць і скарб, які яе чарам адкрыўся, забраць. Спадзяецца на Сварогаў дарунак і не ведае, што шэпча мне самотны ветах заўладаць скарбам, які належыць мне па праве. Не можа і здагадацца, пра што вые мне белы воўк.
Толькі... маўчу, нічога не раблю. Ведаю, што не адступіцца ад волі сваёй цёмная ноч. І ветах. І ты, воўк белы, драпежны. Прыспешваеш мяне сваім выццём. Няўжо і я не адступлюся з вамі? Я не паслухаю цябе. Я не паслухаю ўсіх вас. Не паслухаю адзіны раз.
І цяпер, праз час, я адчуваю тваю волю, цёмная ноч. Толькі не магу я знайсці адказу. Адгукніся мне, Дзіў. Дапамажы зразумець.
— Не адмяніла сваіх чараў тая, якая верыла ў свет. Не вярнуў гэтых чараў ты, адзіны, хто мог так зрабіць. І хто павінен быў так зрабіць, бо ў гэты свет не верыў. Што ж, нездарма скрыўдзіліся ноч, ветах і белы воўк, — прамаўляе мне змрочны Дзіў.
А я бачу ў замеці жоўтых тужлівых лістоў цябе, светлая чараўніца. Пайшла ты ў няблізкі вялікі свет. Не змог я змагацца з табою. Позірк твой, светлы, харошы, забыць не магу. Нагадаюць пра цябе ноч, ветах і воўк, якія чуйна слухаюць слова маё.
І цяпер, як і тады, пра нешта выеш, белы воўк, пра некага плачаш. Я памятаю, што некалі, даўно-даўно, ты мне адказаў.
«Пра цябе і пра яе, чарадзей начны, дзіўны-непрадказальны. Вось і пачалася ваша легенда...»
***
Крычыць уночы Дзіў, адкрывае мне памяць. Смяецца з мяне здзекліва, кпліва, зусім не так, як смяялася ты, цёмная ноч. І чуецца ў ягоным голасе дакор: маўляў, літасцівыя ноч, ветах і воўк да свайго абранніка, толькі як ты мог забыць пра іх волю. Як мог спадзявацца, што будзеш мудрэйшым за іх.
— А чаго ж ты хацеў, чарадзей? Зрушыла светлая чараўніца адвечны лад.
Я ведаю гэта, Дзіў. І ўсё ж не магу паверыць, што маглі яны ўчыніць такое. Памятаю, як мовіла мне ноч, што слухаюцца яе магутныя багі, слухаюцца не так, як смяротныя. Памятаю, як загарнуўся ветах у чорныя хмары, пакрыўджаны маёй пагардай. Памятаю, што знік ты некуды, белы воўк. Дзе ж ты быў? Я і цяпер не ведаю.