Страница 8 из 16
Сымон. Я і чакаю закону: суд будзе, І праўда верх возьме.
Паніч. Каб за табой праўда была, то не сядзеў бы гэтак пад голым небам.
Сымон. Нашто ж нас да гэтага давёў? Нашто хату раскідаў?
Паніч. Бо з майго лесу была пабудавана.
Сымон. А хто будаваў гэтай вось сякерай? (Трасе сякерай.)
Зоська(становіцца між Панічом і Сымонам). Братачка! Адна сякера пабудавала, а другая раскідала,— прычым жа тут паніч? Ен яе ніколі і ў рукі не бярэ.
Уваходзіць Данілка.
З'ява VIII
Тыя ж і Данілка.
Данілка(убок). А бач! I панічок прыйшоў к нам у госці! Толькі чым мы яго пачастуем? (Да Ланіча.) Пахвалёны Езус, панічу! А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны і конскага хваста на смык, бо скрыпачку сваю зараз такі змайструю, а іграць не будзе як. Пазыч, панічок! Як разбагацеюся, тады аддам.
Сымон. Ты б лепей сабе вяроўкі на пятлю папрасіў — гэтага скарэй у людзей дастанеш.
Паніч. Табе б з ахвотай яе пазычыў...
Сымон(панура). Так, як і бацьку.
Зоська. Панічок, не крыўдуйце на яго! Ён не так! нягодны, як хоча паказацца. Ён з часам пераменіцца і будзе табе служыць, ох, як верна служыць! Тваё полейка араць, тваіх конікаў даглядаць, тваіх дзетак вазіць. А мы з мамкай дабрыцо будзем жаць, для цябе, панічок, жаць! Дык не крыўдуйце на яго!
Паніч. Я не ведаю, хто тут пан — я ці ён?
Сымон. Ніхто!
Данілка. Ты, Сымонка, як я віджу, толькі вадзішся з панічом, а не пагаворыш, як на гаспадара прыстала, аб важнейшых справах. Тату сягоння пахаваў, а крыжа і не паставіў. Папрасі ў паніча дзерава на крыж.
Паніч. На гэта ў мяне лесу хопіць. Можаце колькі хочучы з майго дзерава ставіць крыжоў. Без просьбы — пазваляю.
Сымон. Замнога ласкі!.. Я сам стану крыжам на бацькавай магіле і буду вечна сцерагчы, каб твае плугі не разрыл! яе, як тапары твае сцены гэтыя!
Паніч. Вар'ят! Ці ж не твае рукі гэта рабілі і робяць? Падумай толькі! (Шыбка выходзіць, пасвістваючы.)
Данілка(услед яму). А па жылы і хвост я прыйду да паніча. Скажы толькі сабакі прывязаць!
З'ява IX
Тыя ж без Паніча.
Зоська(да Сымона). Ты ўгнявіў яго, Сымонка. Пазволь — я пабягу і перапрашу. (Меціцца бегчы.)
Сымон(сціскаючы тапор І загароджваючы дарогу). Толькі краніся ў той бок!..
Зоська з плачам апускаецца на зямлю. Сымон, кінуўшы тапор, садзіцца на ўслончыку і апускае галаву на далоні. Данілка выцірае рукавом вочы.
Паволі апускаецца заслона.
Акт трэці
З'ява І
Марыля адна.
Марыля(сядзіць і шые торбу). Ох! охо! Не судзі-ла долечка скарыстаць з свайго дабрыца, як усе добрыя людзі карыстаюць. Падумаць толькі! Добры быў лянок; палола яго, рвала, слала, а як улежауся— сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі... па Грамніцах кроены паставіла... колькі сценак наткала... На кашулі сабе, нябожчыку і дзеткам ткала. Звалілася бяда, і ўсё пайшло марна: заместа кашуль — торбы шыю! Эх! эх! Сабе і дзецям — жабрацкія торбы. (Задумваецца.)
З'ява ІІ
Марыля, Зоська, дзеці.
Зоська(уваходзіць з пукам васількоў, за ёй — дзеці). А ты ўсё шыеш, мамка?! Кіньце!.. Жудка мне становіцца ад гэтага твайго шыцця. Мне здаецца, што ты нам, усім жывым яшчэ, смяротныя сарочкі шыеш. Кіньце, мамка, гэту сваю няшчасную работу! (Садзіцца i ўe вянок, каля яе — дзеці.)
Марыля(пры ўваходзе Зоські далей шые). Гэ! мая родненькая! А хто будзе шыць? Ты, можа? Што ж мяне, цябе (паказваючы на дзяцей), іх — усіх нас чакае? Што? А пашыць трэба шмат, ох, як шмат гэтых сховаў на крошкі ад людскога стала! Старац, які ў нас быў тады — помніш? — казау, што, чым больш на жаб-раку торбаў, тым лепш такога дораць. Няпрауда, можа, скажаш? Га?
Зоська. Мы яшчэ не жабракі, мамка!
Марыля. Але не сягоння, то заутра, пазаўтра будзем імі. Такая ўжо, відаць, нашага брата доля, i нам не мінуць гэтага. Падумай толькі! Сымон раз'юшыўся і думаць не хоча, каб даваць якую раду ў гэтым беспрыпынні — усе суду нейкага чакае. А ты, а ты толькі яшчэ смалы падліваеш у тэты агонь, адкуль усе нашы няшчасці ідуць.
Зоська. Мамка! Я толькі хачу гэта няшчасце на шчасце змяніць.
Марыля. I усе штораз большую пропасць капаеш між імі і намі, у якую ніхто іншы, а ты, усе мы увалімся i не вылезем ніколі, як з вечнага балота. Эх! эх! Абое вы, дзеткі, пропасць тэту самі сабе капаеце, абое: Сымон — сваей дзікай заузятасцю, а ты — сваёй шалёнай прыхільнасцю. Бацькі вашы іначай жылі!
Зоська. Але, але, мамачка,— іначай!.. Затое ж вось і торбачкі ты гэтыя шыеш ды на мяне з Сымонам наракаеш.
Марыля(не слухаючы). Губіце вы сябе, мяне, гэтых малых. Моцны мой Божа! Адно зверам глядзіць на усё і волі нікому ніякае не дае, а другое няславу на ўсю радню узводзіць.
Зоська. Мамачка! Што ты да мяне маеш? Я рата-ваць усіх вас хачу, хоць мо і гіну сама. Ды пачым я знаю, што са мною творыцца? Можа, нехта нейкія чары неразгаданыя над намі усімі завесіу і мяне, пасля тэты, выбраў сабе за першую ахвяру? Пачым я знаю? Не думайце, мамачка, што я такая, як табе i Сымону здаецца. Але што ж? У вас свая прауда, у мяне свая. Жыццё свае.кроены жалобныя тчэ i будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з вечнай прауды i братняга мілавання, а утоку — з вечнай шчаслівасці і радасці.
Марыля. Э! пачала ужо плот гарадзіць, каб за ім з сваім бяссорамствам схавацца! Сказала б адразу, што прадалася у злыдневы рукі самахоць — i усе тут табе! Але не! Трэба яшчэ усялякай брахнёй мазгі другім марочыць. Маткі, мая родненькая, не ашукаеш.
Зоська. Ты, мамка, сама сябе ашукваеш, гэтак думаючы. Усе людзі самі сябе ашукваюць, а ім здаецца, што хто другі таму прычынай. Але кіньма лепей, мамка, тэту спрэчку! Гляньце — якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. I не будзе там ні такое хаты разваленае, ні людзей такіх нягодных: будзе там адзін вялікі дом для усіх чыста, а ў ім будуць жыць іншыя людзі, як тут на зямлі,— будуць усе паміж сабой браты ды сястрыцы родныя. Праўда, мамка!
Марыля. Але пакуль табе прыйдзе пара туды ісці, я цябе і твайго гэтага пракляну сваім матчыным словам.
Зоська(сашчэпліваючы рукі). Мамачка! Што хочаце рабіце са мною, толькі яго не чапайце; ён Богу душой не вінен, як і я ні ў чым благім не вінна. Усё гэта няпраўда.
Марыля. А чаму прысягаць не хацела? Га?
Зоська. Бо... бо я не ведала i не ведаю, што праўда, а што няпраўда, і што грэх, а што не грэх!
Марыля. То ён чаму сказаў: «Позна, цётка!»?
Зоська. Бо i ён таксама нічога не ведае.
Уваходзяць Сымон і Данілка, нясуць з сабой па куску дрэва на крыж, кладуць пасярод сцэны.
З'ява ІІІ
Тыя ж і Сымон, Данілка.
Данілка(кінуўшы палена) Бяда мне з гэтым Сы-монам! У мяне свае работы гібель, а тут памагай яшчэ яму крыж рабіць. (Садзіцца і возіцца са скрыпкай.)