Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 13 из 16



Марыля(апускаючыся на зямлю). Дабіваеце мяне! 3 усіх старой дабіваюць! Жыццё, якое ёсць, адбіраюць. Кара божая звалілася на увесь род наш. Ах ты, долечка мая няшчасная!

Сымон(адышоўшыся ў старану). А ўсё-такі мушу даведацца, дзе гэны сход склікаецца, каб там і немаве-дама што! I трэба ж было мне не папытацца ў яго? Ці не сказаў ен толькі часам Зосі гэтага? (Да Марылі.) Мамка! Дзе Зося?

Марыля(відавочна манячы). Бог яе ведае! Недзе выйшла. Мусіць, ці не пайшла ў грыбы.

Данілка. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла... (Глянуўшы на матку, не дагаварвае.)

Сымон. Куды пайшла?

Данілка. А мусіць, у грыбы, як мамка казала, я не ведаю.

Сымон. Маніш! Добра ведаеш, а толькі не хочаш казаць, кажы! А то...

Марыля. Нашто яна табе? Пайшла і прыйдзе. Ці ж першы раз?

Сымон. Першы ці не першы, а сягоння я мушу ведаць, куды пайшла. (Прыступаючы да Данілкі.) Кажы, шэльма, а не — то біць буду!

Данілка. Я ж табе кажу, што не ведаю. А біць мяне не маеш права: на тое маці ёсць.

Сымон. Яшчэ ен, жаба, будзе са мной абрыдацца! Калі пытаюся, то мусіш сказаць. Я старэйшы за цябе і не які прыблуда, а брат твой.

Данілка. Хоць ты і старэйшы, хоць ты і брат мой, а ўсё роўна, калі і ведаю, то не скажу! Што ж ты са мной зробіш?

Сымон. Выбрашаш усе, аж міла будзе, як юху гаду спушчу!

Марыля(да Сымона). Кшь ты да яго чапіцца! Што з табой сягоння зрабілася?

Сымон. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі.) Ну! Чуеш ці не?

Данілка. А як жа! Чую! Нашто ж у мяне вушы?

Сымон. Ну дык кажы! А не — то, як бачыш, душу з цябе выматаю.

Данілка. Не скажу!

Сымон. Скажаш!

Данілка. Хоць зарэж!

Сымон (хапаючы сякеру). Кажы, вужака! а то як стой на дробныя кусочкі скрыпку пашчапаю!

Данілка (хаваючы над сябе скрыпку). I скрыпкі не дам шчапаць, і не скажу!

Сымон(вырывае з-пад Данілкі скрыпку і хоча сеч). Скажаш?

Данілка(кідаючыся к Сымону на каление і цалуючы рукі). А братачка, а родненькі! Пасячы лепей мяне самога на дробныя кусочкі, а скрыпку не чапай! Богам цябе прашу!

Марыля(адцягваючы Сымона). Ці не ашалеў ты сягоння!..

Сымон(баронячыся ад Марылі). Адчапіся, мамка! (Да Данілкі, замахваючыся тапаром над скрыпкай.) Кажы!

Данілка(енчачы). Сымонка, братачка! Не сячы! Лепей мяне забі, зарэж, што хочаш зрабі са мной, а скрыпачкі не чапай! Другой такой за ўсё жыццё не зраблю.

Сымон(ізноў замахваючыся тапаром). Пасяку на дробныя шчэпкі! Кажы!..

Данілка(прыпадаючы галавой да скрыпкі). Сячы ла маёй шыі, а скрыпачкі не чапай! Але ўжо скажу, скажу табе, дзе яна!..

Марыля(ухапіўшыся за сякеру). Давай мне сякеру! Давай сякеру! Я сама табе скажу, дзе Зоська.

За сцэнай шум; чуваць Зоськін голас: «Пусціце мяне... Я сама пайду. Пусціце».

Двое дворных людзей уводзяць на сцэну Зоську з завязанымі назад рукамі.

З'ява VI



Тыя ж, Зоська і дворныя людзі.

Адзін з дворных людзей. Хацела каля палаца павесіцца, дык сказалі звязаць і сюды прывесці!

Зоська(хочучы вырвацъ з вяровак рукі, у страшным мучэнні). Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! За што так пакаралі?!

Марыля, Сымон, Данілка застываюць у сваіх позах не то здзіўленыя, не то перапужаныя. Дзеці падбягаюць і туляцца да Зоські. Дворныя людзі выходзяць.

Паволі апускаецца заслона.

Акт пяты

Час — каля «ўсіх святых». Вечар. Цёмна. Глуха. Заводзіць вецер.

З'ява І

Марыля, Данілка, дзеці.

Данілка(увесь час выводзячы з перарывамі на сваей скончанай скрыпцы сумную мелодыю). Мамка, уцякайма адгэтуль, а то ўжо і мне трудна вытрываць: так тут холадна, цёмна, страшна!

Марыля(грэючыся з дзецьмі каля вогнішча). Як Сымон скажа, так і будзе, нічога я ў гэтым сваёй воляй парадзіць не магу.

Данілка. Усе Сымон ды Сымон! Ці ж без яго дык і абысціся няможна. Я ж нашто ў цябе?

Марыля. Нашто? Пішчэць толькі на скрыпцы, ды і ўся з цябе тут рада і парада! Як цяпер во пішчыш ды пішчыш, хоць вушы затыкай.

Данілка. А ўсё-такі скажы, мамка, праўду: у гэтай скрыпцы лепшы голас, як у той, што раней у мяне была?

Марыля. На той гудзеў, як авадзень, і на гэтай таксама выводзіш нейкае нешта паўтара людскога. Знай-шоў калі музыкай займацца! Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён — на табе! На скрыпцы выігрывае.

Данілка. Мамачка, я ж нічога вясёлага і не іграю, а ўсё такое, як сама чуеш, што і па нябожчыках не грэх галасіць. Жалобная музыка, бачыш, у мяне выходзіць, а не якая іншая.

Марыля. I толькі больш жалю задаеш, ажно толь-кі сэрца на кускі разрываецца. Думак сваіх не магу ў парадак прывясці.

Данілка. А якія там думкі? Узяў пастанавіў раз кінуць гэта беспрыпыннае прыпынішча, ну дык і што тут мазгі думкамі сушыць. Сабраў свае манаткі, ды дай божанька ногі і здароўе!..

Марыля. У цябе ўсё проста з моста, а клёку ў галаве і за грош не маеш. Ну, мы няхай сабе пойдзем — добра! А Сымон, Зоська? Як па-твойму здаецца: выра-чыся мы іх павінны? Што?

Данілка. Няхай і яны з намі ідуць. Ці ж ім хто не дае?

Марыля. А калі не хочуць?

Данілка. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць і калі цябе не ўмеюць слухаць.

Марыля. Нашто іх аддзельваць! Яны сам! даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але тольк! я — матка — ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку ! ладу. Ды што ты, дурненькі, разумееш у гэтым?

Данілка. Я тольк! тое разумею, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сцюжа, снег, мароз... Бр! Аж цяпер усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзнем. На ледзяк! абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на скрыпачцы сваёй іграць? То ж пальцы, напэўна, зусім падубянеюць, ды скрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!

Марыля. Але ж Сымон, Зоська!..

Данілка. Як Сымон не хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і бог з !м! Без яго дамо сабе раду.

Марыля. То што ж з таго? Але ж ён і нас не адпускае?

Данілка. Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоння уцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і следу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і без нас шукаць, аж надта можа! Усе ж роўна мы яму шукаць не памагаем.

Марыля. Казау жа, што ўжо на след напаў, і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.

Данілка. Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці! Яму ў галаве ўсе дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга кан-ца свайго.

Марыля. Ну, а Зоська?

Данілка. Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з нам!. Даліпан, пойдзе. Я заиграю ей тую музыку, што паніч высвістваў, як у нас быў,— яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я тольк! з скрыпачкай пайду.