Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 45 из 121

Найболей жа яны жылі дружна. Як бы ні былі напоўнены турботамі дні, было часу, каб хоць коратка, хоць урыўкам пасядзець разам, падзяліцца бачаным, чутым, думаным; няхай сабе найбольш увечары, пасля Апейкавага дня ў выканкоме. І разумелі яны адно аднаго з паўслова, часта з аднаго позірку…

У другой палавіне дома жыў даўні Апейкаў знаёмы — Харчаў. Калісьці Апейка сам угаварыў былога начальніка міліцыі пераехаць з не вельмі зручнай кватэры, якая была ў памяшканні міліцыі; радаваўся, капі той пасяліўся побач, цэлымі гадзінамі, бывала — увечары ці выхаднымі днямі,— сядзелі адзін у аднаго ў гасцях або на Апейкавым ці Харчавым ганку. Часам спрачаліся, i разыходзіліся найбольш кожны са сваёй цвёрдай думкай, але гэта не шкодзіла нібы жыць мірна, нават у добрым сяброўскім ладзе. Толькі ж з часам, асабліва пасля таго, як Харчаў вярнуўся з Масквы, з курсаў, лад сяброўскі парушыўся. І цяпер, здараецца, пасядзяць, пагавораць, сустрэўшыся на двары, але сядзяць i гавораць ужо, можна сказаць, не як сябры, а як знаёмыя, якім даводзіцца быць на адным двары. Праўду кажучы, цяпер абодва, гамонячы, не часта i сядаюць, больш стаяць: гаворкі цяпер не такія доўпя. Не, гэты нялад не адтаго, што Харчаў зазнаўся пасля курсаў, пасля новага прызначэння, прычыны тут іншыя. Думкі розныя, розныя погляды; розныя, як сам жа Харчаў сказаў, прынцыпы. Розныя i цвёрдыя ў кожнага — i ў Харчава i ў Апейкі. Гэта праверана ўжо не раз; таму цяпер амаль ніколі не даходзяць да спрэчкі; як бы згаварыліся: нашто траціць час марна! Ці дзіва ж, што цяпер няма шчырасці, прыхільнасці былой; хоць бы такой, як у Веры з жонкай Харчава, добрай, спагадлівай Марусяй. І ці дзіва, што жыць цяпер побач з Харчавым, сустракацца не толькі на працы, a i дома Апейку не вельмі даспадобы. Так што ў Апейкавым доме ёсць i свае, як кажуць, мінусы…

Перакусіўшы сам-насам, замкнуўшы дзверы i схаваўшы свой ключ у кішэню, Апейка выходзіў на знаёмую вуліцу. Кожны раз ранкам пасля вандровак ён ішоў вясёлай хадою чалавека, для якога не абы-якая радасць ступіць зноў на сцежку, па якой не ступаў, здавалася, цэлы век. У такія ранкі вочы яго ўсё бачылі як бы нанава, як нешта незвычайнае. Добра, легка ішлося па вулачцы, няхай сабе i была яна вузенькая, без тратуара, вясной i ўвосень гразкая, a зімой — замеценая паверх платоў іўрбамі снегу. Вулачка выводзіла Апейку на другую, трохі шырэйшую, таксама без бруку i тратуара, але падсыпаную жвірам. Як i дасюль, перад вачыма Апейкі мяняліся хаты: найбольш старыя, найбольш над гонтам, усе драўляныя, усе з агародамі i агародчыкамі, з безліччу платоў i катухоў. Вясковыя платы i хаты гэтыя выводзілі Апейку на брук галоўнай вуліцы, дзе быў i гаманкі дашчаны тратуар i там-сям белыя i чырвоныя ганарлівыя камяніцы, дзе грымелі жалезам вазы, дзе святочна чырванелі лозунгі; дзе i было тое, што вылучала гэтае паселішча з іншых, што давала яму права звацца асабліва — мястэчка.

Галоўная вуліца — Леніна — была даўжэзная: цягнулася ўсцяж тары болей як на тры кіламетры, пакуль не ўпірапася ў зыбучы пясок, у цёмны хвойнік. Другая такая ж вуліца, так жа ўсцяж гары, але бліжэй, прыціскаючыся да самага падножжа, ішла ў другі бок, між ліп, між вербаў, да самай аздобленай хмызнякамі роўнядзі лугавой нізіны. Вясной усю нізіну залівала прыпяцкая наводка, увесь прасцяг быў повен шырокага вадзянога бляску: у вадзе танулі агароды, завулкі, з вады тырчалі платы, катухі, вада лізала ганкі. Тады па агародах, па завулках спрытна юрлілі лодкі — лодкі станавіліся самым неабходным транспартам. У дні i тыдні паводак, здавалася, невядомае мора падступала да хат — вада разлівалася да самых далёкіх гор на другім баку Прыпяці; так шырока, што сцінала грудзі. Пад лета — раней ці пазней — вада паволі спаўзала, аддавала людзям чарнату мокрай зямлі; за гародамі ды завулкамі вылазілі на волю лугавыя прасцягі, вылазілі проста з вясёлаю зелянінаю i бліскучым россыпам жоўтых красак. Хутка абсыхалі пясчаныя разлогі паўз Прыпяць — бераг быў увесь у пясчаных засыпах пяску, — адкрывалася, нарэшце, дарога да прыстанькі, што ўжо нямарна чакала святочна белыя параходы.

Наперарэз гэтым дзвюм бегла з цеснаты гары яшчэ адна вялікая вуліца: усё ніжэй, ніжэй, між хат, пад саснячкі, у прыпяцкія гтяскі, к той жа прыстані. Гэта i была асноўная дарога, па якой, цераз раўчакі i брады, што амаль не перасыхалі, дабіраўся да Прыпяці ўвесь раён.

На гэтых трох вуліцах i жыла большасць местачковага жыхарства; гэта, можна сказаць, былі гапоўныя вуліцы. Але, як i большая частка самай галоўнай вуліцы Леніна, астатнія дзве галоўныя вылучаліся сярод іншых амаль адной даўжынёй: былі гэта ў цэлым гразкія i пыльныя вясковыя вуліцы з вясковымі ж хатамі. Акрамя легішай часткі вуліцы Леніна, толькі невялічкі кавалак той, што збягала з гары, нагадваў нешта гарадское i брукам i дзвюма-трыма камяніцамі; усё гэта, самае выдатнае з дзвюх вуліц, было сабрана разам у тым месцы, дзе абедзве вуліцы скрыжоўваліся. Тут i было тое, што выклікала пашану да мястэчка ў прыезджых з усяго раёна. Тут былі ўстановы, нардом, аптэка; тут былі магазіны, рыначная плошча, крамкі; прыватныя краўцы i шаўцы. Тут быў "цэнтр".

У гэты "цэнтр" i выходзіў цяпер Апейка, вострым позіркам ловячы праявы местачковага жыцця.





5

Толькі што мінуў крыклівых хлапчукоў, якія гайсалі на каньках па доўгай замёрзлай лужыне; малыя, заўважыў,— адзін местачковы, двое другіх — з вёскі; з інтэрната, пэўна, з другой змены той жа школы на гары, дзе цяпер Вера. Па бруку ляскочуць тры падводы — вязуць прыкрыты посцілкамі, увязаны вяроўкамі лён; адзін з возчыкаў заўважыў Апейку, пазнаў — даў "добры дзень". Апейка таксама пазнаў: вадавіцкія камунары; едуць — здагадаўся — у Калінкавічы, на станцыю, здаваць. Недалёка ад ix спаткаў дзядзьку: перад калёсамі сівы канёк трухае; дзядзька сядзіць стаўбуном, нібы дрэмле, абыякавы; але спакой — нагнаны, вочы з-пад барановай шапкі з адвіслымі вушамі зіркаюць востра, пільна. Пазнаў яго, Апейку, але адвёў позірк, нудна нокнуў на каня i зноў нібы задрамаў. На возе — нічога: сена толькі для вачэй, але Апейка паручыцца мог бы — не пусты едзе, вязе нешта. Мяса зарэзанай цялушкі ці, можа, каровы знаёмаму краўцу або спекулянту… "Рэжуць скаціну, што далей — больш… Kani не спыніць гэтае вар’яцтва, чорт знае, што будзе…" Заўважыў на сцяне аптэкі перарваны ветрам кавалак шпалераў — лозунг: "Збор попелу — ударная…" Ніжні край лозунга вецер вырваў, хоць шпалеры i былі абабіты па краях дранкамі,— знізу матляўся толькі язычок шпалеры з нейкімі кветкамі спадыспаду. Ля цёмнай, з пачарнелай шалёўкай, гуменнай красы цяперашняга нардома цераз усю вуліцу варухліва чырванела: "Вышэй тэмпы калектывізацыі! Выйдзем на першае месца ва ўсёй акрузе!" Апошнія словы былі напісаны танклява i густа, Апейка ведаў — па загаду Башлыкова; Башлыкоў, пабачыўшы няўзгоднены з ім лозунг, загадаў зняць яго i дапоўніць… Апейка ўбачыў на сцяне нардома аб’явы; адна вельмі кароткая: будзе кіно "Два друга — модель и подруга". Перад другой ён стаў, уважліва прачытаў: "22-га, у нядзелю, у Юравіцкім Нардоме пачнецца чыстка членаў i кандыдатаў партячэйкі Юравіцкага райкома партыі КП(б)Б. Просьба ўсім беспартыйным мястэчка Юравічы, а таксама i ўсіх сельсаветаў i вёсак Юравіцкага раёна, абавязкова явіцца, а такжа падрыхтаваць факты пра работу i недахопы партыйцаў з ячэйкі, асабліва — кампрамеціруюшчыя матэрыялы. Усе гэтыя факты просьба кідаць у скрынку, якая тут вісіць, або заявіць Камісіі па чыстцы ці на самім пасяджэнні па чыстцы публічна.

Пачатак чысткі ў І0 гадзін раніцы".

Аб’ява датычылася Апейкі: супрацоўнікі райвыканкома таксама ўваходзілі ў райкомаўскую партячэйку.

Усё, што аб’яўлялася, было яму ўжо вядома: i тое, што чыстка будзе, i дзе, i ў які дзень; i ён чытаў аб’яву i адышоў ад яе з такім выглядам, як бы нічога асаблівага не здарылася, — а ў грудзях усё ж зашчымела, нядобра, трывожна. Брала гэтае трывожнае не ўпершыню, але сёння неспакой быў багата чутнейшы. "Кампрамеціруюшчыя матэрыялы" — засела ў памяці, не адсіўпала, не ціхла.