Страница 79 из 91
- Вымушаны быў падпарадкавацца гвалту, - расказваў Мiкалай Iванавiч i закончыў свае байкi просьбаю жонцы нiчога не гаварыць. Гэта яму паабяцалi.
Сведчанне Мiкалая Iванавiча дало магчымасць высветлiць, што Маргарыта Мiкалаеўна i яе работнiца Наташа знiклi бясследна. Былi прыняты меры, каб адшукаць iх.
Гэтак следствам, якое не спынялася нi на хвiлiнку, i адзначылася суботняя ранiца. У горадзе ўжо блукалi сама розныя чуткi, у якiх было толькi крышку праўды, але яе падмазвалi вялiзнаю хлуснёю. Гаварылi, што быў сеанс у Вар'етэ, пасля якога ўсе дзве тысячы гледачоў выскачылi на вулiцу ў чым мацi нарадзiла, што накрылi друкарню фальшывых паперак чараўнiка на Садовай вулiцы, што нейкая шайка выкрала пяцёх загадчыкаў з сектара вiдовiшчаў, што мiлiцыя iх адразу ж знайшла, i яшчэ шмат такога, што i паўтараць нават не хочацца.
Тым часам наблiжаўся поўдзень, i тады там, дзе вялi следства, пачуўся званок. З Садовае паведамiлi, што праклятая кватэра зноў падае прыкметы жыцця. Было сказана, што з сярэдзiны адчынялi вокны, што чуваць былi гукi пiянiна i спевы, што бачылi ў акне чорнага ката, якi сядзеў на падаконнiку i грэўся на сонцы.
Каля чатырох гадзiн спякотным днём вялiкая кампанiя мужчын, апранутых у цывiльнае адзенне, высадзiлася з трох машын воддаль ад дома No 302-бiс на Садовай вулiцы. Тут група раздзялiлася на дзве меншыя, адна пайшла цераз двор проста ў шосты пад'езд, а другая адчынiла другiя, звычайна забiтыя дзверы, якiя вялi на чорны ўваход, i абедзве пачалi ўзыходзiць па розных лесвiцах у кватэру No 50.
У гэты час Кароўеў i Азазела, Кароўеў ужо ў звычайным сваiм адзеннi, не ў святочным фраку, сядзелi ў сталоўцы ў кватэры, канчалi снедаць. Воланд, як i звычайна, быў у спальнi, а дзе быў кот - невядома. Але з кухнi чуўся грукат рондаляў, i можна было падумаць, што Бегемот знаходзiцца там i зноў, як i звычайна, нешта вытварае.
- А што гэта за крокi на лесвiцы? - спытаўся Кароўеў, забаўляючыся лыжачкай у кубачку з чорнаю каваю.
- А гэта iдуць нас арыштоўваць, - адказаў Азазела i кульнуў кiлiшачак каньяку.
- А, ну-ну, - адказаў на гэта Кароўеў.
Тыя, што iшлi па лесвiцы, былi ўжо на трэцiм паверсе. Там нейкiя два водаправодчыкi рамантавалi батарэю ацяплення. Прыйшоўшыя перакiнулiся з водаправодчыкамi шматзначнымi позiркамi.
- Усе дома, - шапнуў адзiн водаправодчык, пагрукваючы малатком па трубе.
Тады пярэднi адкрыта дастаў з-пад палы чорны маўзер, а другi побач з iм адмычкi. Наогул тыя, хто iшоў у кватэру, былi як след падрыхтаваны. У двух з iх у кiшэнях былi тоненькiя шаўковыя сеткi, якiя лёгка разгортваюцца. Яшчэ ў аднаго - аркан, яшчэ ў аднаго - марлевыя маскi i ампулы з хлараформам.
Умомант адамкнулi першыя дзверы ў кватэру No 50, i ўсе апынулiся ў пярэднiм пакоi, а дзверы, якiя грукнулi ў кухнi, сведчылi, што другая група па чорным уваходзе падышла своечасова.
Сёння калi не поўная ўдача, то хоць частковая была вiдавочна. Па ўсiх пакоях iмгненна рассыпалiся людзi i нiдзе нiкого не знайшлi, але затое ў сталоўцы знайшлi астаткi толькi што пакiнутага недаедзенага сняданка, а ў гасцёўнi на камiннай палiчцы побач з крыштальным збанам сядзеў вялiзны чорны кот. Ён трымаў у сваiх лапах прымус.
Увайшоўшыя ў гасцёўню даволi доўга моўчкi глядзелi на гэтага ката.
- Мугу... сапраўды здорава... - шапнуў адзiн з прыйшоўшых.
- Нiчога не парушаю, нiкога не чапаю, рамантую прымус, - нядобразычлiва надзьмуўся i прамовiў кот, - i яшчэ павiнен папярэдзiць, што кот старажытная жывёла, якую нельга чапаць.
- Выключна чыстая работа, - шапнуў адзiн з прышэльцаў, а другi прамовiў гучна i выразна:
- Ну, недатыкальны i гаворачы кот, калi ласка, сюды!
Разгарнулася i ўзвiлася шаўковая сетка, але той, хто кiнуў яе, наздзiў усiм, не патрапiў i захапiў ёю толькi збан, якi са звонам упаў i пабiўся.
- Рэмiз! - крыкнуў кот. - Ура! - i, адставiўшы ўбок прымус, выхапiў з-за спiны браўнiнг. Ён iмгненна прыцэлiўся ў блiжэйшага супрацоўнiка, але ў таго раней, чым кот, паспеў стрэлiць, блiснула ў руцэ агнём, i адначасна са стрэлам з маўзера кот упаў унiз галавой з камiннае палiцы на паддогу, кiнуў прымус i браўнiнг.
- Усё скончана, - прамовiў кот i соладка разлёгся ў крывавай лужыне, адыдзiце ад мяне на секунду, дайце мне развiтацца з зямлёй. О мой сябра Азазела! - прастагнаў той, хто сцякаў кроўю. - Дзе ты? - кот паглядзеў патухлымi вачыма на дзверы ў сталоўку. - Ты не прыйшоў да мяне i не дапамог у час няроўнага бою. Ты кiнуў беднага Бегемота, прамяняў яго на шклянку праўда, вельмi добрага - каньяку! Ну што ж, няхай мая смерць будзе на табе, а я пакiдаю табе свой браўнiнг...
- Сетку, сетку, сетку, - трывожна зашапталi навокал.
Але сетка чортведама чаму зачапiлася ў некага ў кiшэнi i не хацела вылазiць.
- Адзiнае, што можа выратаваць смяротна параненага ката, гэта глыток бензiну, - прамовiў кот i, пакуль была замiнка, прыклаўся да прымуса i напiўся бензiну.
Адразу з-пад верхняе левае лапы перастала цячы кроў. Кот усхапiўся жывы i бадзёры, схапiў прымус пад паху, гоцнуў назад на камiн, а адтуль, абдзiраючы шпалеры, палез па сцяне i праз дзве секунды апынуўся высока над прышэльцамi, на жалезным карнiзе.
Рукi iмгненна ўчапiлiся за гардзiну i абарвалi яе разам з карнiзам, i сонца хлынула ў цёмны пакой. Але нi жулiкавата ачунялы кот, нi прымус не ўпалi. Кот не кiнуў прымуса, умудрыўся разам з iм пераскочыць на люстру, якая вiсела пасярод пакоя.
- Лесвiцу! - крыкнулi ўнiзе.
- Выклiкаю на дуэль! - закрычаў кот, пралятаючы над галовамi на разгайданай люстры.
У руках зноў апынуўся браўнiнг, а прымус ён прыладзiў на рагу люстры. Кот лятаў, як маятнiк, i страляў па прышэльцах. Грукат скалануў кватэру. На падлогу пасыпалiся асколкi з люстры, трэснула промнямi люстэрка на камiне, паляцеў пыл ад тынкоўкi, заскакалi па падлозе парожнiя гiльзы, палопалiся шыбы ў вокнах, з прастрэленага прымуса пачало пырскаць бензiнам. Цяпер i гаворкi не магло быць, каб захапiць ката жывым, i прышэльцы трапна i шалёна стралялi ў яго ў адказ з маўзераў у галаву, у жывот, у грудзiну, у спiну. Стралянiна выклiкала панiку на асфальце ў двары.
Але працягвалася гэтая стралянiна не доўга i сама сабой зацiхла. Справа ў тым, што нi кату, нi аператыўнiкам яна не прынесла нiякае шкоды. Не аказалася не толькi забiтых, але нават i параненых, усе, у тым лiку i кот, былi цэлыя. Нехта з прыйшоўшых, каб праверыць гэта, разоў пяць стрэлiў у галаву праклятай жывёлiне, i кот бойка адказаў цэлаю абоймаю. Як i раней, нiякага эфекту. Кот пагойдваўся на люстры, размахi якое паволi меншалi, дзьмухаў у дула браўнiнга i пляваў сабе на лапу. У тых, што стаялi ўнiзе на двары, было поўнае недаўменне. Гэта быў цi не адзiны з выпадкаў, калi стралянiна не мела нiякага вынiку. Можна было дапусцiць, што ў ката браўнiнг цацачны, але пра маўзеры аператыўнiкаў гэтага не скажаш. Першая катовая рана было не што iншае, як фокус i свiнскае прытвоства, гэтак жа, як i пiццё бензiну.
Паспрабавалi яшчэ раз злавiць ката. Кiнулi аркан, ён зачапiўся за адзiн рог люстры, яна ўпала. Ад удару скалануўся ўвесь дом, але толку з гэтага не было. Прысутных абдало пырскамi крыштальных асколкаў, а кот пераляцеў у паветры i ўсеўся высока пад столлю наверсе на пазалочаную люстравую раму над камiнам. Ён нiкуды не збiраўся ўцякаць, наадварот, седзячы на раме, зноў пачаў гаворку.
- Я зусiм не разумею, - гаварыў ён зверху, - чаму са мною гэтак груба абыходзяцца...
I гэту гаворку перабiў нечакана цяжкi голас, якi пачуўся невядома адкуль.
- Што адбываецца ў кватэры? Мне перашкаджаюць працаваць.
Другi, непрыемны i гугнявы голас адазваўся:
- Зноў, вядома, Бегемот, чорт бы яго ўзяў!
Трэцi, траскучы галасок сказаў:
- Месiр! Субота. Сонца заходзiць. Нам пара.
- Прабачце, не магу больш гутарыць з вамi, - сказаў кот з люстра, - нам пара. - Ён кiнуў свой браўнiнг i выбiў абедзве шыбы ў акне. Потым лiнуў бензiну, i гэты бензiн сам успыхнуў хваляю аж да столi.