Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 3 из 3

— Дык ты прыязджай усё роўна, — сказаў Ходас.

— Прыеду, чаму не, — адказаў хлопчык абыякава i стала.

Была радаснаю гэта шчырая няўмелая дзiцячая сталасць.

«Вялiкi. I, мусiць, вялiкае яму трэба палiтцо, — думаў Ходас. Навырост…»

Ён успомнiў тое, што казала жонка, калi даставала загорнутыя ў старую зношаную хустку грошы, прыхаваныя недзе пад свежаю бялiзнаю ў шафе; ён нават не ведаў, што яна iх там хавае.

Казала i другое, каб хлопчык пабыў, пакуль у школу.

— Можа з палiтом успеецца? Можа зойдзем у сталовую? Мы ж яшчэ i прыезд твой не замачылi. Га?

Хлопчык па-даросламу i цвёрда кiўнуў галавою. I яны пайшлi, мiнаючы белую царкву, раймаг, мiнаючы дробны рынак за раймагам, што таптаўся ў пыле, гаманiў i весела бялеў жаночымi хусткамi. Там, за рынкам, была сталовая: з адчыненых насцеж сенцаў нясло духатою, пiвам, i адтуль выходзiлi чырвона-раздабрэлыя мужчыны, пахнучы смажаным алеем i тушанаю капустаю.

Яны iшлi туды, бацька i сын. На iх нiхто не глядзеў: усё было чалавечае — дзень, сонца, позняе лета i хараство нядзелi.

1965 г.


Понравилась книга?

Поделитесь впечатлением

Скачать книгу в формате:

Поделиться: