Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 60 из 61

Ужо надышла цудоўная вясна з дзівосным мяккім надвор'ем ды зыркім сонцам, калі Більба з Гэндальфам, нарэшце, развіталіся з Беарнам. Хоць Більба і сумаваў па доме, шкада было пакідаць Беарнаву сядзібу, бо кветкі ў садах вясною былі нават прыга-жэйшымі, чым улетку.

У рэшце рэшт, пасля доўгага падарожжа Більба з Гэндальфам падняліся натой самы перавал, дзе калісьці іх напаткалі гобліны. Але ж да таго месца дабраліся яны ясным ранкам, і, зірнуўшы назад, убачылі зыркае сонца, якое ззяла над неабсяжнай прасторай земляў Усходу. Па-за горнымі раўнінамі разаслалася Ліхалессе, чый блізкі край быў цёмна-зялёны нават увесну, а далёкі губляўся ў блакітнай смузе. Далёка-далёка, каля самага далягляду, ледзь бачылася Самотная Гара. На яе вяршыні відне-лася блядная пляма яшчэ не расталага снегу.

— Было полымя, а цяпер снег — нават цмокаў час некалі сканчаецца! — сказаў Більба і павярнуўся спінаю да сваёй прыгоды. Хватаўская ягоная частка зараз надта стамілася, а Торбінсава мацнела з кожным днём.

— Зараз я жадаю толькі аднаго — хутчэй усесціся ў маю ўлюбёную фатэлю! — сказаў наш хобіт.

Частка 19

АПОШНІ КРОК

Надышло першага траўня, калі Більба з Гэндальфам нарэшце 'дабраліся да даліны Рывендэл, дзе знаходзіўся Апошні (ці, з гэтага боку, Першы) Прытулак на захад ад гор. Зноў быў надвячорак, зноў поні стаміліся, асабліва той, які цягнуў скрыні, і ўсе адчувалі, што трэба адпачыць. Калі ехалі ўніз па крутой сцежцы, Більба чуў, як спяваюць сярод дрэваў эльфы — быццам не перапыняліся з таго часу, як хобіт пакінуў цудоўную даліну. А як толькі вершнікі спусціліся да ніжняй паляны, эльфы, засмя-яўшыся, разам заспявалі песню, вельмі падобную да ранейшай. Вось яна (за дакладнасць не адказваю!).

Потым эльфы выйшлі насустрач, прывіталі іх і правялі праз раку да дому Элранда. А там ужо прынялі іх на славу!

Усім нецярпелася пачуць аб прыгодах. Распавядаў Гэндальф, бо Більба, добра пад'еўшы, пачаў дзяўбці носам і ўвогуле быў сонны ды стомлены. Шмат што ён і так ведаў, бо сам прымаў удзел ці чуў аповед Гэндальфа падчас падарожжа альбо ў доме Беарна. Але раз-пораз дый расплюшчваў то адно, то другое вока і прыслухоўваўся, калі чараўнік баіў частку гісторыі, зусім незнаёмую.

Так і даведаўся Більба з гутаркі чараўніка з Элрандам, дзе ж Гэндальф прападаў і што рабіў. Сталася, што быў Гэндальф на вялікай нарадзе белых чараўнікоў, майстроў добрай магіі і найвыдатнейшых знаўцаў самых розных ведаў, і што гэтыя чараў-нікі, нарэшце, здолелі выгнаць Некраманта з ягонага чорнага берлагу на поўдні Ліхалесся.

— Цяпер надоўга, — казаў Гэндальф, — лес будзе здара-вейшы ды спакайнейшы. Поўнач вызваленая ад гэтага ліха, я спадзяюся, на доўгія, доўгія гады. Аднак лепш было б цалкам выгнаць яго з нашага свету!

— Тое сапраўды было б добра, — сказаў Элранд, — але ж, я баюся, гэткаму не здарыцца ані ў нашу эпоху, ані ў мноства эпох апасля.

Калі апавяданне пра іх прыгоды скончылася, пачалося другое, а потым яшчэ і яшчэ, апавяданні пра старажытныя часы і новыя, апавяданні, якія ўвогуле аніякага дачынення да часу не мелі, апавяданні пра тое і пра іншае — пакуль Більба дзёўбнуў апошні раз носам паветра, упёрся ва ўласныя грудзі падбароддзем дый захроп у сваім самым утульным куточку.

Прачнуўшыся, ён знайшоў сябе ў белым ложку, а праз адчы-ненае вакно ззяў маладзік. За вакном мноства эльфаў чыста і звонка спявалі на беразе ракі.

— Добры народ! — сказаў Більба, вызірнуўшы вонкі. — Якая ж гэта гадзіна цяпер, а? Вунь месяц ззяе! Ваша «добрае ночы» і п'янага гобліна пабудзіць! Аднак, дзякуй вялікі.

— А твой храп пабудзіць нават каменнага цмока — аднак, І табе дзякуй! — адказалі эльфы, засмяяўшыся. — Рашца недалёка, ты праспаў з самага пачатку ночы. Магчыма, раніцою, нарэшце, пазбавішся свае стомы.

— Так, нават крышачку сну ў доме Элранда — найвы-датнейшыя лекі, — сказаў хобіт, — аднак я б і болей тых лекаў прыняў з вялікім задавальненнем. Другі раз дабранач вам, добры народ!

3 тым наш хобіт дакульгаў да свайго ложка і заснуў зноў — ледзь не да паўдня.

Хутка ўсялякая стома пакінула яго ў тым цудоўным доме, і шмат было вясёлых жартаў, песень ды танцаў на золаку ды ўвечары. Цудоўны народ эльфы! Аднак і тутэйшае жыццё не на доўгі час захапіла Більба, бо ён заўсёды думаў толькі пра свой дом. Праз тыдзень, развітаўшыся з Элрандам ды ўручыўшы невялікія падарункі, якія Элранд згадзіўся прыняць, хобіт разам з Гэндальфам паехалі прэч.

Як толькі пакінулі даліну, нябёсы перад імі, на Захадзе, сцямнелі, і вецер моцна хвастануў дажджом.

— Так, добры ж тут травень! — сказаў Більба, якому дождж калаціў па твары. — Мы павярнулі спінай да легендаў ды вяртаемся дадому. А вось і першае прывітанне.

— Перад намі яшчэ доўгі шлях, — заўважыў Гэндальф.

— Але ж тое апошняя дарога, — адказаў Більба.

Яны даехалі да ракі, якая адзначала самую мяжу Дзіказем'я, і да броду пад крутым камяністым берагам, які вы, напэўна, памятаеце. Лета набліжалася, снег у гарах раставаў і таму рака паднялася, ды яшчэ дождж ішоў увесь дзень. Аднак горш ці лепш, яны пераправіліся і паспяшаліся наперад па апошняй дарозе сваёй прыгоды.

Ехалі амаль як і раней, хіба што кампанія была меншая ды маўклівая. Троляў больш не сустракалі. Але кожны паварот дарогі нагадваў Більба пра падзеі, што адбыліся год таму — а здавалася, дзесяць. Зразумела, Більба хутка пазнаў месца, дзе поні ўваліўся ў раку, і дзе гномы збочылі з дарогі да жудаснай прыгоды з Томам, Білам і Бертам.