Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 28 из 61

Вось чаму спачатку гномы ехалі моўчкі, скакалі на ўвесь поневы спрыт, калі месцы трапляліся парослыя травою ды роў-ныя. Па левую руку цьмянымі грамадамі ўздымаліся горы, і шэраг дрэваў уздоўж ракі рабіўся ўсё бліжэй. Калі кампанія пачала падарожжа, сонца толькі пачало хіліцца да захаду, і да вечара яно ззяла ярка і моцна. Цяжка бьшо пры такім надвор'і ўвесь час думаць пра гоблінаў, і калі Беарнаў дом застаўся за шмат міляў ззаду, кампанія пачала размаўляць, спяваць і ўвогуле забылася на змрочны шлях праз лес у недалёкай будучыні. Але ўвечары, калі надышла цемра і на горных піках крывава заззяў захад, яны спыніліся на начлег і прызначылі вартавых, але спалі дрэнна — амаль кожнага непакоілі жахлівыя сны, у якіх вылі, палюючы, ваўкі ды галасілі гобліны.

Наступная раніца зноў сталася яркая і прыгожая. Тонкі восеньскі белы туман ляжаў на зямлі, але хутка ўзышло сонца і паразагнала яго. Цені не паспелі скараціцца, як кампанія зноў скіравалася ў дарогу- Так ехалі яшчэ два дні і не бачылі нічога, акрамя травы, кветак, птушак і самотных дрэваў там і тут, ды час ад часу статкаў рудых аленяў, якія пасвіліся ці грэліся на сонцы. Більба зрэдку заўважаў разлапістыя аленевы рогі, якія выторкваліся з доўгай травы, і спачатку думаў, што гэта змяр-цвелыя галіны дрэваў. Калі надышоў трэці вечар, гномы вырашылі ехаць далей: Беарн паабяцаў, што раніцой чацвёр-тага дня яны дасягнуць лесу. Так што ехалі да цемры і далей у месяцовым святле. Калі спусціўся змрок, то Більба быццам заўважыў няясную постаць вялізнага мядзведзя, які бязгучна краўся побач з імі — і ў тым жа напрамку. Але калі хобіт сказаў пра тое Гэндальфу, чараўнік толькі шыкнуў: «Ціха, ціха, не звяртай увагі!»

Наступным днём узняліся і ад'ехалі яшчэ да святла, хоць і не паспалі добра. Як толькі развіднела, кампанія ўбачыла лес, што маўкліва чакаў іх — нібы чорны, змрочны замкавы мур. Шлях ішоў усё пад гару ды пад гару, і, здавалася, навальвалася на іх цяжкая, страшная цішыня. Птушкі спявалі менш. Аленяў было не бачна, нават трусікі зніклі. Апоўдні кампанія дабралася да ўзлесся і спынілася адпачыць пад агромністымі галінамі першых дрэваў Ствалы іх былі неабсяжныя, вузлаватыя, галіны пакрыў-леныя, а лісты — цёмныя ды доўгія. Дрэвы аплёў хмель, звісаў ды валачыўся па зямлі.

— Ну, вось і Ліхалессе, — сказаў Гэндальф. — Найвялікшы сярод лясоў паўночнага свету. Спадзяюся, вам спадабаўся ягоны выгаяд. А зараз вы павінны адправіць назад тых цудоўных поні, якіх вам даў Беарн.

Гномы пабурчэлі ў адказ на гэта, але чараўнік хутка патлу-мачыў усё іх глупства.

— Беарн не так далёка, як вам здаецца. I ва ўсялякім выпадку, вам лепш трымацца сваіх абяцанняў, бо Беарн надзвычай небяспечны вораг. Спадар Торбінс мае пільныя вочы, ён пацвер-дзіць вам, калі самі не заўважылі: шжную ноч побач з намі ішоў ці сядзеў непадалёк вялізны мядзведзь, назіраючы ды пільнуючы. I не толькі, каб вас абараніць ды весці, але каб прасачыць за поні. Беарн хоць і сябра вам, аднак сваю жывёлу любіць, нібы дзяцей. Вы і ўявіць сабе не можаце, якую ласку ён зрабіў, дазволіўшы гномам так далёка і спрытна дабрацца на сваіх поні — і што зда-рыцца, калі вы паспрабуеце забраць поні з сабою ў лес.

— А як наконт каня? — спытаў Торын. — Нешта вы не ўзгадалі, што збіраецеся адправіць назад каня?

— Не, таму што я яго не адпраўлю.

— А як жа наконт вашых абяцанняў?

— Ну, гэта мой клопат. Я не адпраўляю каня таму, што сам на ім вяртаюся!

Вось так і даведаліся, што Гэндальф збіраецца пакінуць іх на самым краі Ліхалесся. Настрой у кампаніі скаціўся ледзь не да адчаю і роспачы, але як ні прасілі Гэндальфа, намеру свайго ён не змяніў.

— Зноў тое самае, што і на Кароку, — сказаў ён. — Спрачацца бессэнсоўна. На поўдні мяне чакае, як я вам і распавядаў, вельмі тэрміновая і неабходная справа. Я і так з-за вас спазніўся. Магчы-ма, мы яшчэ сустрэнемся да канца вашай авантуры, а можа — не. Гэта залежыць ад вашай мужнасці і розуму. Я адпраўляю з вамі спадара Торбінса. Я ўжо казаў вам, што ў ім значна больш, чым можна заўважыць на першы погляд, і вы ў гэтым хутка пераканаецеся. Так што вітайце Більба і не вешайце насоў! Ура Торьшу і кампаніі! У рэшце рэшт, гэта ж вашая ўласная прыгода. Думайце пра скарбы і забудзьцеся на лес ды цмока — у кожным разе, да наступнай раніцы.

Наступнай раніцай чараўнік казаў тое самае. Так што нічога не засталося, апроч як напоўніць мяхі вадой з чыстай крыніцы, якую знайшлі на ўзлеску, ды зняць багаж з поні. Багаж падзялілі так сумленна і чэсна, як толькі маглі, але на Більбаў погляд, яму цяжар дастаўся незвычайны. Ідэя цягнуць мілі і мілі такое на карку яму зусім не спадабалася.





— Не хвалюйся, — сказаў яму Торын. — Занадта хутка цяжар твой зробіцца зусім лёгкі. Няшмат часу пройдзе, як ежы будзе не хапаць. Тады ад усяго сэрца пажадаеш, каб на карку было цяжэй.

Нарэшце развіталіся з поні і выправілі іх дадому. Тыя надта весела пайшлі прэч, задаволеныя, што павярнуліся хвастамі да Ліхалесся. Калі яны патэпалі, Більба (ён і паклясціся б мог, што бачыў) заўважыў, як нешта падобнае да мядзведзя выслізнула з-пад дрэваў і пакульгала следам за поні.

Цяпер і Гэндальф развітваўся. Більба сеў на зямлю і адчуў сябе страшна няшчасным. Жадаў бы ён сесці побач з чараўніком на яго-ным высокім кані! Хобіт крыху прайшоўся па лесе пасля сняданку (вельмі ўбогага) і пабачыў, што цёмна ў лесе, нібыта ўночы, і няёмка. «Быццам назірае хто за табой, сочыць, чакае», — сказаў ён сабе.

— Да пабачэння! — сказаў Гэндальф Торыну. — I ўсім вам — да пабачэння! Ваш шлях цяпер — проста праз лес. Не ады-ходзьце ад сцежкі! Калі адыдзеце, тысяча супраць аднаго, што зноў сцежку не знойдзеце і з Ліхалесся не выблытаецеся. Тады не толькі я — наагул ніхто вас больш не знойдзе.

— Што, нам сапраўды трэба цягнуцца праз такое? — прастаг-наў хобіт.

— А як жа! — сказаў чараўнік. — Зразумела, калі маеш жаданне да іншага боку дайсці. Ты павінен альбо ісці, альбо адмо-віцца ад прыгоды. Мне сорамна, спадар Торбінс, што вы нават падумалі пра гэта. А хто ж дагледзіць гномаў? — ён засмяяўся.

— Не, не! — сказаў Більба. — Я не гэта меў на ўвазе. Я меў на ўвазе, ці не можна лес абысці?

— Можна, калі адмахаеш лішніх дзве сотні міляў на поўнач, а потым ўдвая болей на поўдзень. Але і тады шлях бяспечным не будзе. У гэтай частцы Сусвету бяспечных шляхоў няма. Па-мятай, ты цяпер на Краі Дзіказем'я, і куды б не накіраваўся, прыгодаў будзеш мець па самыя вушы. На Поўначы Ліхалессе, падыходзіць да схілаў Шэрых Гор, а там не прадыхнуць ад гоблінаў, хобгоблінаў ды оркаў найгоршай пароды. А на паўднёвым ускрайку Ліхалесся — зямля Некраманта, і нават табе, Більба, не варта распавядаць пра гэтага чорнага чарадзея. Я б вам парадзіў ніколі не набліжацца туды, адкуль можна бачыць ягоную змрочную вежу! Трымайцеся сцежкі, насоў не вешайце, спадзявайцеся на лепшае, і калі незвычайна пашанцуе, магчыма — магчыма, я кажу, вы і ўбачыце перад сабою Доўгую Багну, а за ёй далёка на Ўсходзе, Самотную Гару, дзе жыве стары Драк. Спадзяюся, ён вас чакаць не будзе.

— Умееце вы бадзёрасці дадаць, — прабурчэў Торын. — Калі не едзеце з намі, дык лепш адпраўляйцеся па справах без лішніх словаў!

— Да пабачэння, сапраўды, да пабачэння! — сказаў Гэндальф, павярнуў каня ды скіраваўся на Захад.

Але перамагчы спакусу сказаць напаследак слоўца-другое не здолеў. Перад тым, як канчаткова знікнуць, ён азірнуўся, прыклаў далоні да рота ды закрычаў. Гномы і хобіт пачулі ледзь гучнае: «Да пабачэння! Усяго вам найлепшага, беражыце сябе і НІКОЛІ НЕ ПАКІДАЙЦЕ СЦЕЖКІ!»

Потым ён паскакаў прэч і знік. «Вось, развітаўся ды з'ехаў сабе, як ні ў чым не было!» — бурчалі гномы, злыя тым болыд, што ім было да роспачы шкада застацца без Гэндальфа. А цяпер пачыналася самая небяспечная частка падарожжа. Гномы ды хобіт узвалілі на каркі кожны свае цяжкія пакункі ды мяхі з вадой, павярнулі ад святла ды залесных земляў і рушылі ў лес.