Страница 46 из 68
З нявыражальным горам чуў зьвязаны маленечкі кароль, як тупат усё аддаляўся і, нарэшце, саўсім замёр. Усякая надзея пакінула яго цяпер, тупая адчайнасьць заўладала ім. „Мой адзіны прыяцель, — думаў ён, — ашуканы, зьбіты з толку; пустыньнік вернецца і тады..." Яму цяжка было дыхаць; ён пачаў гэтак моцна бічкавацца ў сваіх путах, што скінуў душыўшую яго аўчынку.
Раптам дзьверы адчыніліся. Скрыпеньне іх кінула хлопчыка ў холад, ён увесь задрыжаў — яму здавалася, што вось нож падступае да горла. Ад жаху ён заплюшчыў вочы і зараз-жа ізноў расплюшчыў іх — перад ім стаяў Джон Канці і Гьюго.
Ён хацеў гукнуць: „Дзякуй Богу!" але ня мог.
Мігам яго органы былі вызвалены, і бадзякі, схапіўшы яго за рукі, пусьціліся, як мага, бегчы лесам.