Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 27 из 68

Слуга зьнік. Гэндон пайшоў за ім, выперадзіў яго, і пачаў сходзіць, ступаючы цераз дзьве ступені, і кажучы: „Гэта той самы нікчэмны нягоднік, цьвярдзіўшы, што хлопчык яго сын. Пазбавіўся я цябе, мой бедны, маленечкі, звар'яцелы ўладару, — цяжкая думка аб гэтым, — а я палюбіў цябе. Не прысягаю, што не пазбавіўся! Не, я ўвесь край схаджу, пакуль не знайду цябе ізноў. Небарака, там засталося яго сьнеданьне — і маё таксама, але цяпер у мяне прапаў апэтыт; хай ядуць яго пацукі. — Хутчэй, наперад! — вось што застаецца рабіць. Праціскаючыся цераз шумны натаўп па мосьце, ён некалькі разоў паўтарыў напамяць, — спыняючыся на гэтай думцы, як на асабліва прыемнай. — „Ён пагурчаў, але пайшоў — але, пайшоў, таму што думаў, што Майльс Гэндон кліча яго, — мілы хлопчык, ні для каго іншага ён не зрабіў-бы гэтага, я пэўны".