Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 19 из 68

У гэтую мінуту ўцекачы раптоўна трапілі з цемры ў ясна асьветленае месца ды яшчэ ў натаўп народу, які, сабраўшыся на беразе ракі, пяяў, скакаў і выгукваў радасныя крыкі. За вадою і проці вады па Тэмзе, наколькі хапала вока, цягнулася стуж а пацешных агнёў; Лёнданскі мост быў ілюмінованы, Саузсуорскі мост таксама. Уся рака зіхацела яснымі каляровымі агнямі, а бесьперастанныя букеты фэйервэркаў асьвятлялі неба сеткай агнявых палосак і густым дажджом іскраў, блізу што робячы з ночы дзень. Усюды відаць было натаўпы гуляўшых — здавалася, што ўвесь Лёндан сабраўся тутака.

Джон Канці загрымеў страшэннай лайбаю і скамандаваў адступленьне; але было вельмі позна. Ён і сям'я яго падхоплены былі густым натаўпам і ў міг адарваны адзін ад аднаго, за выняткам прынца, якога Канці моцна трымаў у сваіх лапах. Цяпер прынцава сэрца моцна застукацела надзеяй на ратунак. Нейкі здаравенны рыбак, быўшы, як трэба, пад чаркаю, прычапіўся да Канці за тое, што той, прабуючы пралезьць праз натаўп, груба штурхануў яго; паклаўшы сваю руку на плячо Канці, ён сказаў:

— Слухай, куды ты гэтак сьпяшаешся, дружа? Чаго губіш душу сваімі справамі, калі ўвесь добры народ спраўляе сьвята,

— Мае справы мне і ведаць, цябе не датычаць, — адкаэаў Канці. — Вазьмі руку і дай прайсьці,

— А, калі ты так, дык не прапушчу цябе, кажу, пакуль ня вып'еш за здароўе прынца Уэльскага, — сказаў рыбак, рашуча заступаючы дарогу.

— Ну, давай сюды браціну, ды жывей, жывей!

Тымчасам іншыя баляваўшыя зацікавіліся гэтаю сцэнкаю.

— Браціну, браціну сюды, хай п'е галцяй, а не, дык мы кінем яго на страву рыбе.

Падалі вялікую браціну. Рыбак, схапіўшы яе за адно вушка і робячы выгляд, што другою рукою трымае ручнік, паднёс судзіну, па форме, згодна з даўнейшым звычаем, Канці, які павінен быў узяць за другое вушка і ў той-жа самы час падняць накрыўку — таксама паводлуг даўнейшага звычаю. Цераз гэта прынц на момэнт звольніўся. Не марнуючы часу, ён даў нурца ў натаўп і зьнік. Мінуту пачакаўшы, яго гэтак-жа цяжка было знайсьці ў гэтым хваляваўшым моры галоваў, як монэту ў вадзе Атлянтычнага акіяну.

Хлопчык борзда скеміў гэта і адразу заняўся сваім палажэньнем, саўсім запомніўшы аб Джоне Канці. Хутка ён даведаўся аб цікавай навіне: што сьвяты зроблены ў чэсьць нейкага самазваннага прынца Уэльскага. Ён падумаў, што бедны хлопчык Том Канці сумысьля скарыстаў з надта мілага здарэньня і выдае сябе за прынца.

Дзеля гэтага, заставалася толькі адно — знайсьці дарогу ў Гільдголь, аб'явіцца і выдаць ашуканца. Разам з тым, ён рашыў, што Тома трэ' будзе пакінуць жывым на нейкі час, дзеля духоўнага настаўленьня, а затым ён будзе павешаны і чацьвяртованы, згодна з законам і ўстаноўленым звычаем пры замаху на захапленьне дзяржаўнае ўлады.