Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 91 из 91

Пасьля сьпякотнага дня, сонца чырвонай куляй садзiлася за хрыбет лiпавiцкага бору. Над Архiпам кружыў астраб. Усё гэта бачыў праз вакно Янук. Усё было гатовае ў дарогу. Сьцiснулася сэрца.

— Янучок, думаеш, што мы калi сюды вернемся? — спыаталася, iзь сьлязьмi на вачох, у яго Дуня.

— Ня ведаю, даражэнькая, — адказаў Янук дрыжачым голасам. — Сьвет, якi мы зналi, ужо адыходзiць, а настае новы. Давай можа перад дарогай памолiмся… I пасьля вазьмi з сабой iкону.

Яны селi пры стале й схiлiлi перад iконамi галовы. Дзесьцi з усходу даляцеў гул артылерыйскай кананады. На зруйнаваную й аголеную зямлю адтуль паўзла шматгаловая хiмэра.

Таронта, 1977–1980

Сьпiс некаторых чужых або рэдка ўжываных словаў

Дзярлiвы — (бел.) драпежны.

Велькапольска — (польск.) лiтаральна «Вялiкая Польшча».

Жэч Паспалiта — Рэч Паспалiтая. Просты беларускi пераклад лацiнскага «рэспублiка» (res publiсa — «рэч публiчная», «рэч паспалiтая») палякi перайначылi на свой капыл паводля свайго спецыфiчнага вымаўленьня (Rzeczpospolita), а ў далейшым называлi й называюць так Польшчу.

Крэсы (Крэсы Всходне) — «усходняе памяжоўе». Так звыклi называць палякi заходнебеларускiя землi, дзе польская прапаганда залiчвала беларусаў у «расеезаваныя палякi».

Мiтычны — мiфiчны (бел., паходнае ад грэцкага. Падчас савецкае «моўнае рэформы» замененае на «мiфiчны» паводля расеезаванага вымаўленьня).

Тарэбка — (польск.) торбачка (жаночая).

Элiмiнацыя — выключэньне (бел., паходнае ад лацiнскага).

Жондовы — (польск.) урадавы.

Офяра едэн — (польск.) ах ты недарэка.

Хаме едэн — (польск.) ах ты хам.

Жондова владза — (польск.) урадавая ўлада

Двадзесьця пеньць — (польск.) дваццаць пяць (маецца на ўвазе дваццаць пяць удараў).

Троп — (бел.) сьлед, быць на тропе — злавiць сьлед, iсьцi па сьледу.

Ровар — (бел.) веласiпед

Транзакцыя — (бел., паходнае ад лацiнскага) зьдзелка.

Ужэнднiк — (польск.) чыноўнiк.

Мiльчэць — (польск.) маўчаць.

Ажэлкi — (польск.) «арляняты» — кукарды на шапках польскiх палiцыянтаў ды жаўнераў.

Залатоўка — (бел., размоўнае) злотая — польская грашовая адзiнка.

Родак — (польск.) суайчыньнiк.

Гэтта — (бел.) гэтак, гэта значыць, гэтакiм чынам, значыцца…

Хварбаваць — (бел.) фарбаваць. Хурманка — (бел.) фурманка. Хутра (бел.) футра. I г.д. Словы з шэрагу тых шматлiкiх, якiя праз савецкую «рэформу правапiсу» беларусам было загадана пiсаць i вымаўляць… па-польску: «фарбаваць, футра…»

Замэльдаваў — (польск.) даклаў, адрапартаваў.

Дэфэнзыва — польская таемная палiцыя, контрвыведка.

Iнвазii — утаргненьнi, напады (бел., паходнае ад лацiнскага, ужываецца пераважна йранiчна).

Чыньнiкаў жандовых — (польск.) дзяржаўных ворганаў.

Пшэклентэ — (польск.) клятыя.

Неўдзенчны — (польск.) няўдзячны (у дадзеным выпадку вымаўлена зь беларускiм акцэнтам)

Панствовы пастарунак — (польск.) палiцыйны ўчастак.

Панствовая зьнiжка — (польск.) дзяржаўная йльгота, права на навучаньнеся за дзяржаўны кошт.

Гвязды — (польск.) зоркi.

Владза — (польск.) улада.


Эта книга завершена. В серии Гараватка есть еще книги.


Понравилась книга?

Поделитесь впечатлением

Скачать книгу в формате:

Поделиться: