Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 16 из 89

Выйшаў тады на ранішні замглёны перон, убачыў, што з цягніка злезла хіба што з дзесятак людзей і сярод іх ідзе дзяўчына з дужа цяжкай валізкай. Злосная, відаць, з гэтай прычыны. І яшчэ таму, што недаспала. Дагнаў, узяўся за ручку:

- Мілая дзяўчына, якім гэта манерам даехаць на вуліцу Міцкевіча?

Тая тарганула чамадан на сябе. Зрэнкі пашырыліся ад раптоўнай ярасці.

- На таксі!

- На гэткія пытанні дакладна так адказваюць ерэванскія міліцыянеры.

- Слухайце, адкасніцеся ад мяне, - у яе неяк дзіўна, нібы праз стрыманыя слёзы, заблішчалі вочы.

- Здарылася нешта? - са шчырым спачуваннем спытаў

ён.

Але яна не адчула ў глыбокім ягоным голасе гэтай шчырасці.

- Адыдзіце, - праз сціснутыя зубы, з непрыхаванай нянавісцю сказала яна. - Ведаем мы вашу спагаду, добранькія вашы вачаняты... Ну!

Паціснуўшы плячамі, ён пусціў ручку.

.Справа ягоная і сапраўды не вартая была выедзенага яйка. Ніхто не быў вінаваты. Проста супала адразу некалькі прычын, якія, па тэорыі верагоднасці, маглі супасці - ну, раз у тысячу год. І здарылася аварыя. Затое цяпер інжынеры ўсёй Зямлі тысячу год маглі спаць спакойна.

Ён хацеў у той жа вечар ехаць дадому, але сутыкнуўся на вуліцы з сябрам - архітэктарам, і той, не слухаючы ніякіх пярэчанняў, увогуле нічога не жадаючы слухаць, пацягнуў яго да сябе "на каляды". Адзіным довадам у яго было тое, што "нельга ж правесці ка-ля-ды ў дарозе".

Гэта былі гарадскія каляды. Як ва ўсіх такіх сем'ях, што (асабліва ў апошнія гады), раптам спахапіўшыся, пачынаюць вешаць на сценкі сялянскія посцілкі і вярэнькі для хлеба, ставіць на паліцах, пафарбаваных "пад старое дрэва" фарбай "Ван Дзік", побач з мадэрновымі вазамі вясковыя карцы і каўшы або нават - яшчэ горш - шыць сабе з неацэнных палескіх ручнікоў, па-варварску перакройваючы і рэжучы іх, сукенкі.

Кактэйлі каля самаробнага хатняга бара, міксеры, здабытыя чорт ведае дзе, досыць смелыя, хаця й прыстойныя дэкальтэ, размовы: спачатку пра высокія матэрыі, а пасля.

І толькі распісная міска з куццёй, на якую ніхто не звяртае ўвагі (З рысу. Куцця з рысу - цьху!), ды жмуток сена, падкладзены пад ражок абруса (пад увесь нельга: келішкі будуць стаяць няроўна, паб'ецца крышталь), сяк-так нагадваюць у першыя хвіліны, што гэта не проста "міжсабойчык". Потым абавязкова знойдзецца госць, які прыкінецца п'яным да быдлячага стану і пачне тое сена жаваць, чым і выкліча ўхвальны смех і воплескі.

І вось у гэтым тлуме - гаспадара затрымалі ў бюро, і госці былі амаль усе ў зборы - Мікола амаль адразу ўбачыў тую, з чамаданам. Сябар, не слухаючы нараканняў жонкі, цягнуў Міколу знаёміць. І вось наблізіліся. Стаіць з келіхам у руцэ, глядзіць адчужана і няўхвальна.

- Марыначка, лапачка, вось табе наш інжынер, заапякуйся.

- Мікола Ласевіч.

Пазнала. Але хаця б цень нейкай збянтэжанасці, нейкай няёмкасці ў вачах. Той жа суровы, пахмурны позірк.

- Марына Леантовіч!

- Го-го-го-го! - выбухнуў сябар. - Вось гэта дык удала. Нават манаграм на насавіках мяняць не давядзецца, як сказалі б старарэжымныя божыя абдуванчыкі.

Яна глянула на яго так, што ён, як кажуць, "зашыўся". Прамармытаў нешта і адышоў.

- Пагаварылі, - усміхнуўся Ласевіч.

- А іначай, відаць, і гаварыць не варта, - суха сказала яна. - Ні з кім. Менш будзе асечак, расчараванняў, непатрэбных думак.

За сталом іх пасадзілі побач: зноў нехта пастараўся. Хаця Міколу зусім не даспадобы былі яе рэзкія, калючыя манеры і словы - ён не любіў вечна ўсім на свеце незадаволенных людзей,

- дый яна, відаць па ўсім, была незадаволена гэтым суседствам. Сядзіць простая, нібы тычку з'ела, вусны падціснутыя, вочы пагардлівыя. Анічога з таго, што ён так цаніў і любіў у жанчынах: мяккасць, іранічнае какецтва, вясёлая зменлівасць, дасціпнасць і гнуткі, такі адменны жаночы розум.



Сумесь воблы, ваўчаняці і лютай тыгры. Шчыра кажучы, ён куды з большай ахвотай знаходзіўся б зараз у кожным іншым месцы, абы не тут.

- Вы інжынер? - Бо трэба ж падтрымліваць хоць нейкую размову. - Цікава.

"Нічога ёй гэта не цікава".

- І любіце сваю працу?

- Я не люблю сваёй працы.

Ён сапраўды не любіў яе. Паступіў калісьці на энергетычны толькі таму, што гэта хаця й нялюбае, але, прынамсці, "сур'ёзнае", і яшчэ таму, што страшэнна не хацелася вучыцца на трактарыста ці яшчэ на кагосьці такога.

Граў на баяне ў студэнцкім аркестры, вывучыў самастойна ноты да таго, што самае складанае мог бы бегла чытаць з ліста, пачаў учашчаць на канцэрты. І раптам зразумеў: тое, што ён з самага дзяцінства мармытаў сабе пад нос, - гэта таксама музыка. І не проста музыка. Ягоная музыка. Яна і зараз спявала ў ягонай душы, і ён параўноўваў яе з тым, што чуў, і казаў сам сабе, што ў яго часам - не горш. Можа, нават лепш.

Дзень, калі ён усведаміў сабе гэта, быў самы благі, самы паршывы дзень у ягоным жыцці. Гэтае ўсведамленне няшчасця, усведамленне таго, што ўсё існаванне ягонае, усё, дзеля чаго ён быў, магчыма, пушчаны лёсам у свет, было адабрана ў яго толькі таму, што да бліжэйшага піяніна было дваццаць вёрст, а да бліжэйшай музычнай школы - каля трыццаці. І жыццё ягонае было прынесена ў ахвяру нялюбай справе толькі таму, што яму недзе было зразумець і зведяць музыку, недзе было нават зразумець, што ён яе любіць, што гэта і толькі гэта - ягоны шлях.

Заставалася, праўда, і магла б яшчэ тады дяпямагчы яму ўсвядоміць сваю любоў палеская песня, якую ён патаемна любіў, але нікому не прызнаваўся ў гэтым, бо дзяўчаты і хлопцы, па дурасці, песні гэтай саромеліся, а замест яе спявалі розную модную гарадскую лухту, якая хутка прыходзіла і гэтак жа хутка знікала ў нябыт. Саромеліся аж да таго, што калі бябы, бывала, завядуць у застоллі старую песню, нехта з маладых ябавязкова кіне:

- Ну-у, завялі. Староцце гэтае.

Цяпер ён са спозненым болем успамінаў самы нязначны паварот гэтых мелодый... Нібы абразіў мяці, якая даўно паме рла.

Ён быў мужны чалавек і таму, разумеючы, што позна , вырашыў зрабіць хаця б нешта з таго, дзеля чаго ён быў створаны. І гэтаму нязначняму "нешта" ён аддаў з таго дня ўвесь свой вольны час і ўсю без астачы сваю душу. Пешшу, на спадарожных машынах, на прыпяцкіх паряходах, набітых стракатай гурмой, хатулямі, дыхтавымі валізкамі і спявучай гаворкай - ён ябхадзіў, яб'ездзіў, скалясіў Піншчыну, Століншчыну, Пружаншчыну, Мазыршчыну, Слонімшчыну. Ад запісаў сшыткі рабіліся пульхныя. Многія дзесяткі сшыткаў.

Вынікам усяго гэтага, усіх гэтых бясконцых, утомных і блаславёных вандраванняў былі том народных песень, кніжачка песень дзіцячых і дзесяткі паўтара песень сваіх. На большае - ён з болем адчуваў гэта - яго не ставала. Песні - і толькі.

Песні спявалі, песні ягоныя хвалілі нават "мэтры" ад музыкі - не без ценю паблажлівасці, - і адзін ён ведаў, колькі такіх вось песень, напетых ім недзе ў кампаніі, за келіхам віна, рабілася потым у тых жа "мэтраў" скразной тэмай сімфоніі, арыяй, часткай грымучай араторыі на адцягненую, чужую тэму, тым, за што аўтараў пасля хвалілі: "глядзіце вы, сапраўды народна і як жа арыгінальна!" А песня была сапсутая надуманай, ненатуральнай і непатрэбнай апрацоўкай.

"Самадзейны кампазітар". Што ж, бывае і горай. Што ж, няхай ён паслужыць беларускаму люду і песні беларускай хаця б у такім спосабе.

...Нешта падобнае ён і сказаў тады суседцы за сталом.

- Ну, а чаго б вы хацелі?

- Кінуць працу. Я някепскі інжынер, мяне, думаю, паважаюць. Але я хацеў бы кінуць гэта і ўвесь век хадзіць, запісваць, пісаць свае песні, калі ўжо на іншае ў мяне слабая кішка.

Сябар, відаць, чуў іхнюю размову, таму што засмяяўся.

- Ну, браце, гэта ты кінь. На тое, чым ты марыш заняцца, не пражывеш.

- Ведаю, - сказаў ён.

Пасля паўзы Марына ціха спытала:

- І вывад які?

- Жыццё не задалося, - проста сказаў ён.

Толькі тут яна зірнула на яго з нейкай глыбокай пільнай уважлівасцю, цікаўнасцю, магчыма, нават з доляй спачування і разумення.