Страница 29 из 49
Замак быў узяты.
Дзіды абкружалі нас з усіх бакоў, нават зверху, з забрала сцяны. Варта было нам вякнуць - і з нас зрабілі б вожыкаў. Нас засталося сорак. Астатніх забілі альбо ўзялі ў палон. Вачыма, затуманенымі стомай, я ўбачыў, як перад намі з’явіўся Лаўр у светлых латах, у блакітным плашчы, у блакітных саф’янавых чаравіках, усмешлівы, млява-зняможаны, быццам не з сечы, а са спаткання. Ён крыху нагадваў архангела Гаўрыіла, і гэты архангел кінуў нам словы, поўныя лянівай паблажлівасці:
- Кідайце зброю, ці што.
- Не, сынок, - адказаў я, - не ты нам гэтую зброю даў, не табе і загадваць.
- Не строй дурня, бацька, пашкадуй хлопцаў.
І раптам аднекуль з вышыні, з балюстрады, пачуўся безжыццёвы голас:
- Складзі зброю, Канрад, я дазваляю. Ты зрабіў усё, што мог.
Гэта быў голас Кізгайлы. І я ўбачыў пана на балюстрадзе. А за
ім стаяў Дамінік з дзідай. І Дамінік кінуў зверху да ног Лаўра ключ і крыкнуў:
- Т рымайце. Я замкнуў дзверы ў кутні пакой.
- Які пакой? - узняў бровы Лаўр.
- У той, адкуль падземны лаз.
Я апусціў галаву. Дзіўнае чынілася тут. Гаспадар хацеў уцячы, пакінуўшы нас на ярасць мужыкоў. А схілены ім да каталіцтва му-жык, яго апора, не даў яму гэтага зрабіць. І тады я наступіў нагою на свой клінок і зламаў яго, а кавалкі кінуў да Лаўравых ног. Нас абяз-зброілі. А Кізгайлу, напэўна, разарвалі б на месцы, каб не зарыпелі форткі брамы і не заляскалі ланцугі моста, які апусціўся. Я ўбачыў проста перад сабою дарогу, гурмы людзей па абодва бакі і конніка на белым кані, што ехаў да брамы. Твар яго быў запэцканы сажай, барвяны плашч раздзёрты, але вочы палалі агнём, што ўсяляў жах.
Народ выў. Я бачыў змардаваныя твары, па якіх цяклі слёзы, і іншыя твары, ярасныя. Але і на тыя і на другія было страшна глядзець.
- Раман! Нарог божы! - Роў рабіўся нязносны. - Ратуй! Дай зброю! Рай будуюць на нашым пекле! Ратуй нас! Ратуй!
Я ўбачыў, як некалькі чалавек кінуліся цалавадь сляды капытоў яго каня, і, слова гонару, гэта не было смешна.
А ён крычаў у адказ сваім страшным трубным голасам:
- Праваслаўныя, усё бярыце! Зямля - ваша, хлеб - ваш, вера -ваша! І доўбні - вашы! А гэтым нечасціўцам - меч!
Але нават яго голас заглушыў роў і крыкі “ратуй!”. Калі ён мінуў арку брамы і ўехаў у двор - да ног яго каня сталі шпурляць скручаных шляхціцаў, усіх, хто ўдалеў пасля бітвы на мурах.
А народ усё роў, і тут я ўпершыню пачуў, як выгукнулі тое яго імя, якое праз месяц стала крылатым:
- Барвяны ўладар! Барвяны ваяўнік!
Конь мерна ступаў паміж целамі, і капыты звонка білі аб камень. Белы конь з залацістымі вачыма. А гэты сядзеў на ім як уліты. Бачыў я грыву непаслухмяных і бліскучых попельных валасоў, што адлівалі золатам, ёмісты чэрап з вялікім ілбом, цвёрда сціснуты вялікі рот, жорсткія жаўлакі на шчоках, прамы і крыху кірпаты нос.
Аблічча, што наганяе жах. Але жахлівей за ўсё былі вочы, не-зразумелыя па колеру, то шэрыя, то сталёвыя. То залацістае ў ім пра-мільгне, то нават трохі зялёнае, раз^шанае. Доўгія, светлыя, незра-зумелыя вочы.
І гэта галава была закінутая назад, бы ў нязмернай гардыні, а жылістая рука ўладна сціскала павады. І конь адчуваў гэтую руку і ішоў палухмяна, дрыжучы кожнай жылкай, касавурачы шалёным вокам і стрыгучы вушамі.
Потым я даведаўся, што такая пасадка галавы ад нараджэння, а позірк ад неастылага яшчэ ап’янення бітвай, але тады ён здаўся мне такім жахлівым, што я жахнуўся за кожнага, кінутага да яго ног.
Конь стаў пасярод распластаных цел. А ён сядзеў і глядзеў на
мяне.
- Найміт, - усміхнуўся ён. - Але ты добра біўся. Развяжыце іх. Народ кінуўся выконвадь яго загад.
- Хочаш служыць мне?
- Не, пане.
- Называй па імені.
- Не, Раман.
- Правільна, сорам ад аднаго гаспадара адразу пераходзіць да пераможцы. Ты эшчэ не да канца запрадаў душу. Вось табе загад: вартуй пакоі...
І ўзвысіў голас:
- Рабунку не будзе, людзі. Лаўр, падлічы хлеб, срэбра, худобу. Падзялі на дзве паловы. Адну няхай бяруць мужыкі і раздзеляць па беднасці. Ад другой паловы трэцюю частку - на зброю і харч, а дзве трэці - падзяліць паміж сем’ямі тых, хто браў замак. Па храбрасці. І не забудзь тых, што загінулі ля фальшывых лесвіц.
Змоўк на імгненне.
- А замак не ўзрывай. Ён нам яшчэ можа спатрэбідца.
Народ адказаў радасным ровам. Паляцелі ўгору магеркі і
ваўчыныя шапкі.
- А з гэтымі што рабіць, Раман? - спытаў мужык з рацішчам.
- Шляхта, - быццам упершыню заўважыўшы, сказаў ваяўнік. -Паглядзіде, што ў іх на шыі. З праваслаўным крыжам - пакіньце заложнікамі. У каго рымскі агнусек1...
Ён замяўся:
- Хай мужыкі і сярод праваслаўных, і сярод католікаў адшу-каюць злых. Аддаю іх у вашы рукі. Добрых - пусціце на ўсе чатыры вятры і адбярыце слова не чыніць шкоды. Няхай крыж цалуюць. Астатніх - у заложнікі.
Пачалася сумятня. Хутка меншую частку палонных павялі за браму - далей ад граху. Засталося чалавек сорак, і сярод іх Крот.
- Пастаўце на калені, - сказаў Ракутовіч, - няхай і яны на мужыкоў знізу паглядзяць.
Крот супраціўляўся як мог. Твар яго быў наліты крывёй і, калі выбарнага ўсё ж паставілі на калені, стаў жахлівым.
- Сволач, прадажнік, блакітнай крыві здрадзіў! Ну, трымайся, Раман! Забыў, хто ў краіне станавы хрыбет? Нобілі, баярства, дваране! Яны табе даруюць, думаеш?
- Ваша дараванне - сабаку пад хвост, - загрымеў Ракутовіч. -Мужык - станавы хрыбет усяму. А вы яго ў пекла ўвергнулі.
Крот выгінаўся ў дужых руках, спрабуючы ўстадь. Ён ужо не крычаў, а хрыпеў:
- Юда! Ці не мужыцкая зязюля пабывала ў тваім гняздзе? Юда!
На лбе Ракутовіча набракла жыла. І такога голасу я таксама
яшчэ ніколі не чуў. Ціхі, ён узняўся на канец да трубнага:
- Аспід. Васіліск. Выпоўзіна змяіная. Ты ці многа разумееш у гонары? Ваш гонар у Варшаве Жыгімонту пяткі лізаў. Ваш гонар адзінаверцаў маскоўскіх пад Воршай разграміў і пакуты ім чыніў смяротныя. Ваш гонар сваіх беларусцаў на прэнг вешае. Да чаго вы народ русінскі, божы народ, дявялі ў подласці сваёй? Дзеў на чужадкі ложак шпурнулі. Краіну ўсю! Слёзы яе вам сэрца не абцяжарваюць?! Веру змянілі, хрыстапрадаўды! Народ прадалі, гандляры! Сваімі рукамі пятлю на яго звілі ды самі і надзелі. Ва ўніжэнні, ва ўціску ён небу вапіе, а вы лікуеце!
І захрыпеў горлам:
- Я дваран здрадзіў, а ты здрадзіў край. Мне гарэць, а табе пакі. Ды мне, можа, яшчэ і даруе пан бог, бачачы, што скроні ў мяне ад мучэнняў сівеюць. А табе - няма літасці.
- Ды не бядуй ты так, - жаласна сказаў мужык. - Кажы, што рабіць з імі, ды і канцы.
- Твая праўда,- сказац Раман,- вядзіде іх за муры. Пад корань!
Натоўп закіпеў, цягнучы пад арку палонных. Цішу прарэзаў
чыйсьці немы лямант. Потым усё сціхла.
Сціхла таму, што пад арку з-за муроў ішло павольнае і маўклі-вае шэсце. На плячах мужыкоў плылі насілы з вялізным каржакава-тым целам Пятра.
Распасцёрты на іх, велічэзны, з закінутым падбароддзем і раскіданымі валасамі, ён павольна плыў нагамі ўперад. Латаў на ім не было. Чорна-зялёны плашч прыкрываў калені, што тырчалі ўгару.
Знялі шапкі. Раман прыдушаным голасам спытаў:
- Панцыр дзе?
- Знялі, бадька.
- Правільна. Жывому жывое. У нас мала.
Пад’ехаў да насіл, схіліўся:
- Прабач, брат. Не ўбярог я цябе. А ты - спі. Усім спаць... Многім - скора.
І, падняўшы галаву, абвёў шляхту вачыма, пасвятлелымі і жорсткімі. Потым слізгануў позіркам па шасцёх чалавеках у шэрых расах, што смірна стаялі каля сцяны, узняўшы вочы ўгору. Поруч з імі стаяў служка з біклагай ля пояса.
- І вы тут? Прыпаўзлі, гады. Доўга ж вам дазваляе бог сваім імем празывацца.
Калі ён падалаваў нябожчыка ў лоб, я ўбачыў, як дрыжалі яго
вусны.
- Падлу цалуе, - выразна даляцеў голас з натоўпу дваран. -Сам скора падлай будзеш.
Ракутовіч узняў галаву, агледзеў стракаты ад парчы натоўп.
- Плахі сюдыі, - свісцячым шэптам сказў ён і раптам выбухнуў: