Страница 14 из 49
- Я зусім яшчэ не збіраюся паміраць.
Касачэўскі быў гатовы праваліцца праз зямлю. Ён стаяў нязграбны, вялікі, пераступаў з нагі на нагу. Бялявыя валасы, як страха, падалі ў яго на сінія, як неба, вочы.
- Даруйце, я проста не ведаю, у якое стагоддзе я трапіў.
Яна замест адказу сказала горка, наступаючы на яго:
Пакіньце гэты дом, шаноўны пане.
Чакаюць коні вас. Грымідь труба.
А тут жалоба, слёзы на світанні,
I па забітых вечная журба.
Лявон не заўважыў дзіўнага агеньчыка ў яе вачах i збянтэжана пакланіўся. Пасля падаўся задам да дзвярэй.
- Д-добра. Я... пайду. Прабачце. Я перашкодзіў з гэтай атрутай...
I тут яна разрагаталася.
- Чакайце, куды вы? Раз вы зайшлі, дык растлумачце хоць, нашто я вам.
I тут Касачэўскі выпаліў:
- Слухайце, калі вы пакінеце дурыць мне галаву? Што тут, уласна кажучы, адбываецца? Ці, можа, усе людзі звар’яцелі, ці я адзін вар’ят? Дзе я, нарэшце?
Яна зноў стала сур’ёзнай.
- Вядома, у... наццатым стагоддзі. Чуеце, коні грукаюць капытамі. Бачыце, у гэтым пакоі адна толькі люстра; а там, за сцяной, зала і зброя на сценах... І мой жаніх загінуў у моры.
Касачэўскі зажмурыў вочы i скалануў галавою:
- Хто ж вы, нарэшце? Марыя?
- Так. Нашто завітаў сюды вандроўны рыцар? Я сапраўды Марыя.
- Тады гэта вам, - сказаў Лявон, канчаткова адмаўляючыся зразумець што-небудзь у гэтай фантасмагорыі.
Яна ўзяла ліст i пачала чытаць. Вочы яе сталі вялікімі.
- Прабачце, я дрэнна ведаю нямецкую мову. Адкуль у вас гэта? Можа, я не так зразумела?
Касачэўскі пераклаў.
- Адкуль? Што гэта такое?
- Я сёння атрымаў гэты ліст непасрэдна з “Лятучага Галандца”, у моры.
Настала яе чарга аслупянець.
- Што гэта, жарты? Хіба гэта магчыма?
- Нічуць не больш, чым у цэнтры сучаснага города сустрэць здань, якой амаль трыста год, жывую здань.
Яна задумалася, пасля ціха сказала:
- Так, гэта не менш дзіўна. Гэта... як лёс. I ўсё ж гэта толькі н еп аразумен не.
Касачэўскі толькі тут разгледзеў яе твар. Добры прамы нос, рот цвёрды, з гумарыстычнай складкаю, у агромністых шэрых вачах скачуць вясёлыя чорцікі. Вейкі доўгія, загнутыя бровы стрэламі, свае, нявышчыпаныя. І гордая пасадка галавы. Відаць, што дзяўчына з характарам. Дзіўна толькі, чаму такі знаёмы-знаёмы твар, такія да апошняга знаёмыя прыгожыя рухі.
- Недзе я вас бачыў... І ведаю, што не знаёмы.
- Напэўна, у мінулым жыцці.
Касачэўскі пакрыўдзіўся. У яго таксама быў характар, хоць сам ён выгляд меў вельмі вясковы, немудрагелісты, - як рубель для сена.
Магчыма, гэта і прывяло да наступнага. Адчуваючы, што жарты завялі надта далёка, яна сказала:
- Т ам вы біліся за мяне на турніры.
- Які ў мяне тады, быў, аднак, дрэнны густ, - зло сна сказаў Касачэўскі.
- Ого! Гэта пачынае мяне цікавіць. - Яна нахіліла набок галаву. I раптам дадала вельмі проста і шчыра:
- Ведаеце што, раз ужо так атрымалася, дык пасядзіце тут. Мне хочацца выявщь усё да канца. Я зараз
згатую чай.
Касачэўскі зняможана сеў на крэсла ля стала. Яна выйшла. Чортава асоба! Штохвілінна новы характар, новы чалавек. Глупства, вядома, сядзець тут і пасля такой прэлюдыі папіваць чаёк, але ж цікава ведаць, чым гэта скончыцца.
За чаем яна тым самым спакойным і даверлівым тонам спытала:
- Што ж гэта такое было? Раскажыце мне падрабязна.
Лявон нічога не ўтаіў.
- I вы адразу пайшлі сюды? - Яна глянула на яго з цікавасцю, як быццам упершыню пабачыла.
- А вы што зрабілі б на маім месцы?
Яна задумалася, паціраючы пальцамі скроні:
- Таксама пайшла б. Адразу ж. Такое бывае раз у жыцці... Але напэўна ніхто больш не пайшоў бы. Гэта рэдкасць. Для гэтага трэба вельмі верыць у жыццё, у тое, што яно не падманщь.
Яна ўсё больш цікавіла Лявона.
- Хто ж вы такая?
- Я Марыя, - сказала яна, глянуўшы на яго глыбокімі вачыма. -Я сапраўды Марыя. Шкода толькі, што не тая. Я артыстка Марыя Якубовіч. Вы рэдка бываеце ў тэатры?
- Дык вось дзе я мог вас бачыць! Я толькі ніяк не думаў, што
вы тут.
- О, справа простая. Няўжо вы не чулі, што Чарада напісаў новую гістарычную п’есу?
- Баюся, што я апошні год быў надта заняты сваімі справамі. Чуў нешта такое. Назва, здаецца, “Краіна палае”?
- Так, з часоў пасля паўстання Вашчылы. Цудоўная рэч! Вы колькі тут ужо?
- Амаль тры месяцы.
- Ну дык вы тады і ведаць не можаце. Вырашылі круціць па п’есе фільм. А там палова сцэн тут, ля балтыйскіх берагоў, куды ўцякае герой. Ён вязе морам зброю.... Простыя людзі дяпамагаюць яму. Пасля ён знікае на доўгі час. Нявесту яго прымушаюць выйсці за другога, і яна выпівае атруту. Вось гэтую сцэну вы і чулі выпадкова.
- Чакайце, няўжо сцэнарый у вершах?
- Што вы. П’есу пакуль што не ўзяліся ставідь. Але я маю звычай чытадь усё, што датычыцца героя. Дакументы, успаміны, іншыя творы пра яго. Ну і ролю гэтую цалкам вывучыла. Так мне лягчэй. Да таго ж, я думаю, што пасля таго як фільм выйдзе на экраны, п’есу будзе ставідь наш тэатр. Спахопіцца...
- Я думаю, што гэта будзе здорава, - шчыра сказаў Касачэўскі.
- Роля ў вашых магчымасцях. Добрая будзе штука.
І калі яна раптам глянула на яго падазрона, ён шчыра разрагатаўся.
- А я... а я, дурань, ледзь не паверыў немажліваму. Чорт яго ведае, думаю, калі лісты перадаюць з “Лятучага Галандца”, калі захаваўся гэты дом ля старой вежы, - чаму, думаю, не жыць у ім ценю былога, які пражыў тры стагоддзі і якраз збіраецца атруцідца.
Яна глянула на яго сур’ёзна:
- Не трэба смяяцца з гэтага. Каб я не бачыла, што вы на хвіліну ўсур’ёз паверылі, я адразу выгнала б вас за дзверы. Можа, вы і не такі чалавек, але за гэтую хвіліну вам многае даруецца.
- Ваша праўда, - пасур’ёзнеў Лявон. - Але ж гэты карабель...
- І гэта проста, вельмі проста. Калі ехалі сюды, многа гаварылі пра тое, што патрэбен карабель. Напэўна адшукалі недзе старую пасудзіну, адрамантавалі, падгрыміравалі пад старажытнасць - і вось яно ўсё і адбылося.
Лявон пасуравеў:
- Дык, значыцца, гэта ўсё нечы жарт. Дурны жарт, няварты сапраўднага чалавека. Я, вядома, не верыў, але ўсё ж...
- Але ўсё ж у глыбіні душы вашай жыла вера. І гэта добра.
- Гэта мне пакаранне, - сказаў Лявон. - Я занадта замкнуўся. Дзюны, мора, захад сонца, кнігі. У бойцы з рэалізмам я адхіснуўся ад апошняга і атрымаў па галаве... Дрэнна мне, крыўдна...
Яна раззлавалася:
- Прабачце, але гэта лухта. Усё адбылося як трэба. На хвіліну мы паверылі, што казкі будуюцца не на пяску. Як вам не сорамна крыўдаваць на жыццё? Мне бывае больш цяжка: няма на свеце людзей больш празаічных, чым артысты. Яны рэалісты да самага нутра, бо палац прынцэсы для ix - проста палаценца з груба наляпанай фарбай. Яны добрыя людзі, і ўсё ж з імі вельмі цяжка, -даводзіцца хаваць душу і выглядаць дзікай коткай.
Лявону стала сорамна. Ён паказаў сябе слабейшым за гэтую дзяўчыну. Т аму ён проста сказаў:
- Я начытаўся старых балад. Яны чароўныя. І раптам атрымалася ўсё, як у іх:
Карабель плыве ў чароўным сне.
Трыста год не прыходзіць спакой.
Хай нявеста больш не чакае мяне,
Хай засушыць мірт, што чакае мяне, -
Мы не вернемся болей дамоў.
Я іду за гэтай жывой легендай і вось...
Марыя ўсміхнулася:
- I дзякуй богу, што так. Лёгкі налёт легенды - гэта добра. А ўся легенда ў нашыя дні - гэта смешна. Ну ўявіце сабе, што вы адшукалі б тут чатырохсотгадовую дзяўчыну, а я пабачыла б марака ў панцыры, пабітым іржою. У яго, вядома, была б нежыць, бо нельга трыста год правесці ў тумане на палубе і не захварэць абрыдлівай, хранічнай нежыццю. Напэўна, ён звярнуўся б да мяне так: “Адчыдзіце бде, гэта я, дяшчасды жадіх”.