Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 2 из 13

Ноч – гэта той час, калі Паліна набіралася сіл, або, што часцей за ўсё здаралася, яна адчувала страх і прысутнасць невытлумачальнага.

II

Раніцай, калі сонца паказала гораду ўсю сваю круглую форму, лёгкі халодны вецер уварваўся ў пакой, дзе яшчэ спала Паліна. Ветрык спачатку дакрануўся да яе цёмных валасоў, а затым дакрануўся да светлай скуры твару. Ён парывамі лашчыў малады твар, гладзіў маленькі нос, спрабаваў абудзіць чалавека. Дзяўчына, удыхнуўшы халаднаватае паветра, рэзка падняла галаву і тулава, адкінула частку коўдры ад тулава да ног, моцна сціснула біту перад сабой. Яна была гатовая махаць палкай з усёй сілы, гатовая была абараняцца. Але ад каго? У сценах па-ранейшаму была адзінота. Усё з-за непрыемнага сну, што прыйшоў да яе за пару секунд да абуджэння. Паліна была ўстрывожаная і напалоханая. Дыханне пачасцілася, вочы шукалі прычыну страху. Праз нядоўгі час, яна ўсё ж супакоілася. Перад ёй было амаль усё такім жа, якім яна запомніла гэты дзіцячы пакой, калі клалася ў ложак.

Дзверы пакоя былі па-ранейшаму зачынены, захламлены мэбляй. Ніхто не спрабаваў увайсці ў памяшканне. У паветры лётаў пыл, які добра быў прыкметны ўнізе на святле, асабліва ў адкрытых светлых кутах. Вецер гулліва залятаў з правага боку ад Паліны, з боку, дзе раней была аконная рама, аконны праём. Зараз жа, пасля некалькі начных гадзін, замест сцяны з прамавугольным акном, была сцяна з велізарнай дзіркай. Нібы нешта з'ела перш за ўсё аконную раму, а затым абгрызла бетонную масу вакол праёму, пакінуўшы толькі металічныя тоўстыя пруты, якія тырчалі з рэшткаў сцяны як рашотка. Шторы ляжалі на падлозе і злёгку рухаліся ад ветру.

Паліну не здзівіла дзіўная дзірка ў сцяне. Ёй гэта было знаёма, палова гарадскіх пабудоў ужо мелі падобныя прыкметы. Высокія будынкі непрыкметна і хаатычна рассыпаліся ноччу, а днём наадварот слабела хуткасць сцірання бетонных канструкцый.

Нягледзячы на ўсё гэта, не забіваючы галаву жудасным сном, Паліна ўпершыню за гэтыя апошнія пару начэй, нарэшце, выспалася. Цела адчувала лёгкасць і сілу, з'явілася жаданне рухацца далей.

Дзяўчына некалькі разоў ціха чхнула, а затым устала з ложка. Пакінуўшы біту на жоўта-ружовай коўдры, яна дастала з заплечніка празрыстую літровую бутэльку, напоўненую чыстай вадой і, у першую чаргу, яна памыла твар прахалоднай вадкасцю, пазбавілася ад часціц шэрага пылу на скуры. Затым зрабіла некалькі глыткоў свежай вады і вярнула ёмістасць назад, на месца. Пасля чаго, не спяшаючыся, дастала з невялікага заплечніка ахоўную празрыстую маску, накрыла ёй нос і рот. Глыбока ўдыхнула і спакойна выдыхнула. Паліна настройвалася на новы шлях, зусім не ведаючы, што чакае яе далей. Будзе гэта бляклы звычайны дзень, дзе толькі пыл, пошук жылля і ежы, ці ж, зноў прыйдзецца змагацца за жыццё, сустракаючы недружалюбных жывёл у цені. Дзяўчына накінула шэры заплечнік на цёмна-зялёныя плечы курткі, узяла ў правую руку светла-жоўтую драўляную біту. І, перад тым, як адправіцца да дзвярэй, яна падышла да дзіркі ў сцяне, адчула парывы ветру, зірнула на халодны мёртвы горад. Наперадзе толькі пыльныя невысокія будынкі і шматпавярхоўкі, з якіх тырчала арматурына замест верхніх паверхаў, як слупы з кароткай стрыжкай. Адна шэрасць, адна заслона тугі. Паліна не адчувала ўнутры сябе прыемных перажыванняў, яна праклінала гэты вар'яцкі час, які сапсаваў ёй густ да жыцця.

Каля хвіліны яна тужліва пазірала на горад, як на змрочны архітэктурны жывапіс. Калі дзяўчына падумала пра тое, што пара б пакінуць пакой і, пара б было ўжо спусціцца ўніз, як тут, усялякія думкі зніклі з галавы. Халодныя дрыжыкі прабегліся па ўсім целе. На імгненне, Паліна застыла, як вада ў халодны люты месяц. Ад убачанага сілуэту ўдалечыні, дзяўчына забылася, як дыхаць. Там унізе, крыху далей школы, віднеўся чалавечы чорны сілуэт, які апускаў рукі і глядзеў уверх. Над ім лётаў нейкі аб'ект, нібы жвавы дарослы груган, які кружыўся, узлятаў і апускаўся. Паліна працерла вочы, пераканала сябе, што ёй гэта не сніцца і яе цела тут жа растала. Яна абудзіла ў сабе новыя думкі, жадала сустрэцца з чалавекам і адразу кінулася ачысціць праход. Матывацыя зрабіла яе значна мацнейшай. Вочы гарэлі надзеяй, што там унізе яе чакаюць. Хай незнаёмы і чужы, але ўсё ж такі чалавек. Маладая і моцная Паліна шумна адсоўвала ад дзвярэй стол і шафу, яна адчувала рэзкія перамены, уяўляла толькі добрае. Вырваўшыся з дзіцячага пакоя, дзяўчына хуткімі крокамі прабеглася па калідоры, выйшла з кватэры і спынілася на лесвічнай клетцы. Над яе галавой адкрылася блакітнае неба, па якім самотна, быццам карабель у акіяне, плыло белае воблака. «Дзіўна, як жа хутка, за ноч, зніклі верхнія паверхі гэтага будынку…» – трывожна падумала дзяўчына і зноў паскорыла свае крокі, пабегла ўніз. Гэта быў першы выпадак, калі ноч забрала адразу тры паверхі.

Паліна жвава спусцілася на першы паверх. З надзеяй, што яна не адна ў гэтым горадзе, і з хуткім біццём сэрца, дзяўчына выбегла на вуліцу, за жалезныя цёмныя дзверы пад'езда. Тут жа яе сустрэлі непрыемнасць, перашкода і небяспека. Паліну спыніў худы белы сабака, які выглядаў галодным і хваравітым. Рэдкія ўчасткі поўсці, як і светлая скура, былі бруднымі, вочы туманнымі, а белыя іклы, вострымі. І так, як прамое святло сонца было на другім баку дома, а на гэтым баку лёг халодны цень. Звер адчуваў сябе ў бяспецы. Правей ад пад'езда, у лёгкім змроку, адзінокі сабака вар'яцка скаліўся і да жудасці шалёна рыкаў. Яго востры нюх і добры слых сачылі за перамяшчэннем здабычы. Азвярэлая жывёла рыхтавалася накінуцца на Паліну. Белае святло раніцы злёгку асляпляла звера. А прамыя, небяспечныя для жывёлы прамяні сонца, якія маглі абараніць Паліну, ляглі ў некалькіх метрах ад высокага будынка, на дзіцячую пляцоўку. Дзяўчыне заставалася толькі дабегчы да прамога святла і драпежная жывёла адстане. Паліна мацней сціснула біту, круціла галавой, глядзела: то на звера, то на яркае святло цёплых прамянёў. Дыханне было не хуткім, маска злёгку замінала ўдыхнуць добра і багата вычышчанага ад пылу паветра. Паліна была гатовая бегчы, яна не магла ўпусціць той сілуэт, што стаяў за навучальнай установай. Але ці зможа яна выратавацца ўцёкамі? Дзяўчына сама не ў сілах была адказаць на гэтае пытанне. Трэба было паспрабаваць праверыць гэта. Як толькі сабака зрабіў павольны крок да Паліны, дзяўчына адразу ж рванула з усёй моцы да яркага святла. Сэрца загрукатала, як у зайца, які ірвануў на ўцёкі. Шэры шчыльны пыл пад нагамі, пад падэшвамі чорна-белых кедаў, імкліва падымаўся, з кожным крокам рос усё вышэй і вышэй, хутка падымаўся да ўзроўню каленяў. Паліна не азіралася, у гэтую хвіліну ёй здавалася, што яна паспее да цёплай, жоўтай плямы. Празрыстая маска на дзявочым твары зусім не пакрывалася знутры парай, але дрэнна фільтравала пыльнае паветра на бягу. Стала цяжэй дыхаць. Калі заставаўся ўсяго толькі крок да выратавання, дзяўчына адчула, як за шчыльную чорную тканіну яе нагавіц учапіліся сільныя сківіцы вар'яцкага звера. Паліна страціла хуткасць і раўнавагу, як ссечанае сцябло, яна ўпала перад самай мяжой святла. Цела моцна стукнулася аб тонкую паверхню сыпкага пяску, якая хавала пад сабой цвёрдую глебу. Падняўся пыл вакол дзяўчыны і сабакі. Паліна, не губляючы прытомнасць, не губляючы канцэнтрацыю сваіх думак, моцна, двума рукамі, трымалася за сваю біту. З-за шчыльнага пылу, яна не бачыла сабакі, але адчувала моцную хватку на левай калошы нагавіц. Тады, спалоханая дзяўчына з усёй сілы махнула прыладай, ударыла дубінай па галаве лютага звера. Ды так, што палка пераламалася на дзве часткі, пакінуўшы Паліне толькі рукаятку. Пырснула цёмная кроў ва ўсе бакі, сківіца вар'ята аслабла. І дзяўчына, у наступную секунду, нібы прабіраючыся праз пясчаную буру, слепа папаўзла наперад.

На адным дыханні, Паліна выпаўзла з ценю на ўчастак, дзе сонечнае святло асвятляла пыл, які падняўся над яе целам. Дзяўчына ўстала на ногі і з цяжкай галавой зрабіла некалькі крокаў, аддалілася ад цёмнай сцяны шэрых пясчынак. Сонца ўдарыла па вачах, павекі крыху апусціліся ўніз. Хоць Паліна і была напалоханая, але яна не адчувала панікі, яе дух быў загартаваны мінулымі сутычкамі з бязлітаснымі жывёламі. Яна нават не думала аб тым, мёртвы той вораг ці не. Адкінуўшы ў бок рукаятку біты, яна падабрала чырвоны кусок жалезнай трубкі, што ляжаў на дзіцячай пляцоўцы. Паліна гатовая была зноў абараняцца. Але было ўжо зусім ціха… Яе галаву асвяжыла галоўная думка а таямнічым чалавечым сілуэце, якога яна бачыла з вышыні. Ад таго, і сэрца завялося па-новаму. Дзяўчына не абабіла вопратку, не ачысцілася ад пылу, трэба было хутчэй рухацца да двухпавярховага будынка школы. Думка прыспешвала, прасіла жаданае. Без аглядкі, імчась па яркім плямам святла, Паліна хутка дасягнула мэты, падбегла да патрэбнага месца. Яна стаяла каля школы, што злёгку страціла сваю цэласнасць. Сцены былі выфарбаваныя ў цялесныя, светла-рудыя коляры, шыбы акон зніклі, на верхнім паверсе дзе-нідзе рассыпалася белая цэгла. На жаль, тут, побач, зусім нікога не было. Дзяўчына пакруціла галавой, затым пачала шукаць сляды на сухой шэрай паверхні. Паліна хвалявалася, злавалася на вецер, што лётаў унізе і псаваў усе неабходныя знакі. Злавалася і раздражнялася з-за таго, што не атрымала тое, чаго чакала. З'явіліся сумневы наконт цёмнага сілуэту. Дзяўчына прайшлася крыху далей да больш высокага белага будынку з ацалелым сінім дахам. «Магчыма, дзесьці тут…можа на гэтым месцы я бачыла яго, загадкавага чалавека?!» – яна пачала блытаць сама сябе. Але акрамя маленькіх ранніх пявучых птушак, што невысока лёталі і кружыліся побач, Паліна больш нікога не бачыла. «Можа мне здалося?!» – падумала яна, і незадаволена скрывіла твар, – «Ну не… Я не з'ехала з глузду! Куды ж ён мог сысці?»