Страница 8 из 8
Я ўстаў, падышоў да старога і робата.
– Ідзі і правер, скончылася ці бура. – сказаў я робату сонным голасам.
Ф-11 выйшаў з памяшкання і стаў нетаропка падымацца па лесвіцы, стукаў сваімі металічнымі ступнямі. А я павярнуўся да самотнага старога. Паглядзеў на яго сумныя вочы, яны былі крыху апушчаны ўніз.
– Усё не дарма, ўсё не дарма… – ціха, хрыплым голасам паўтараў стары. – Усё не дарма…
Я апусціўся да яго, прысеў насупраць. Стваралася такое адчуванне, што стары не заўважае мяне. Хоць вось ён я, перад ім.
– Ты мяне чуеш? Эй? Я тут! – пажылы працягваў сядзець, апусціўшы нос. – Як цябе завуць? – пацікавіўся я.
– …усё не дарма… – ён зноў паўтарыў гэтыя словы, зараз жа злёгку заварушыўшыся, нібы маятнік, хістаўся ўперад‐назад.
– Арцём. Маё імя Арцём. – я ціха прашаптаў гэта, хутчэй больш сабе, чым яму.
– …усё не дарма…усё не дарма… – не змаўкаў стары.
– Як ты сюды трапіў? Колькі ты тут жывеш? Што за нянавісць да СКР? – я, адзін за адным, задаваў яму пытанні, спадзеючыся, што хоць на нейкае з іх ён адкажа.
Пачуўшы абрэвіятуру з маіх вуснаў, стары змоўк. Ён падняў вочы і з нянавісцю паглядзеў на мяне. Я падумаў, што ён памірае. Стары падняў бровы і шырока раскрыў вочы. Было непрыемна глядзець на яго, і я тут жа ўстаў, выпрастаўшы спіну.
– Справядлівасць прыйдзе! СКР памрэ, памраце вы ўсе! Усё не дарма. – рэзка і гучна крыкнуў стары. – Справядлівасць прыйдзе! Смерць прыйдзе за кожным з вас!
Я адразу зрабіў два крокі назад, моцна сціснуў зброю. Гэты чалавек працягваў палохаць мяне сваім поглядам. Яго выраз твару быў раз'юшаным. Голас, з якім ён крычаў, трашчаў, шыпеў ад злосці.
– Справядлівасць прыйдзе! Вы ўсе памрэце! – крычаў стары, яго сліна вылятала з рота, чаплялася за бараду.
Мала таго, што мяне палохаў стары, дык яшчэ я не пачуў, як робат вярнуўся і наблізіўся да мяне.
– Буры няма. – сказаў робат за маім плячом.
Я тузануўся, і, нібы конік, адскочыў ад яго. Уся мая мужнасць і сілы імгненна зніклі. Усё з-за старога-псіха, які балюча біў сваімі фразамі па маім слабым характары, па страхах у маёй галаве.
Нечакана, у ва мне штосьці пстрыкнула, мяне ахапіла злосць. Я паставіў у бок вінтоўку. Потым адарваў кавалак тканіны ад адзення, якое ляжала ў куце і ім жа заткнуў рот старому. З мяне хопіць ужо гэтага вар'яцтва.
– Ну што, Ф-11, збіраемся і праз дзесяць хвілін выходзім?! – сказаў я.
– Я рэкамендую застацца тут на ноч. Праз пару гадзін пачне цямнець. Нам лепш выходзіць заўтра, ранняй раніцай. Наперадзе яшчэ доўгі шлях па пустыні.
– Мммм… – незадаволена прамовіў я. – Чорт пабяры! Колькі можна!?
Правесці ноч пад зямлёй, у кампаніі робата і вар'яцкага старога? Гэта пекла нейкае! Робат, які не хоча адказваць мне на пытанні аб людской нянавісці да СКР, які прымушае мяне сумнявацца ў ім. У дадатак стары, гарлапаніць, жадаючы маёй смерці. А што, калі гэты стары ноччу развяжа рукі і заб'е мяне? Не, трэба нешта з гэтым рабіць.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.