Страница 9 из 14
Калi Папялушка, багата прыбраная, ужо села ў карэту, хросная яе папярэдзiла, што, як бы там нi было, але на балi яна не павiнна заставацца пазней за поўнач, бо калi яна запознiцца хоць на хвiлiну, яе карэта зноў зробiцца гарбузам, конi - мышамi, лёкаi - яшчаркамi, а адзенне набудзе свой ранейшы выгляд.
Дзяўчына паабяцала хроснай, што да поўначы абавязкова пакiне баль, i, не помнячы сябе ад радасцi, ад'ехала.
Сын караля, якому паведамiлi аб прыездзе нiкому не вядомай важнай i багатай прынцэсы, сам выйшаў яе сустракаць. Каб дапамагчы ёй выйсцi з карэты, ён падаў ёй руку i правёў у залу, дзе сабралiся госцi. Адразу ж запанавала поўная цiшыня, усе кiнулi танцаваць, скрыпкi змоўклi - так моцна ўсе былi ўражаныя незвычайнаю прыгажосцю незнаёмай прынцэсы. Чуўся толькi прыглушаны шэпт: "Ах! Якая яна прыгожая!" Нават кароль, хоць быў ужо вельмi стары, не мог звесцi з яе вачэй i цiхутка прызнаўся каралеве, што даўно ўжо не бачыў такой прыгожай i прыемнай асобы. Усе паненкi ўважлiва разглядалi яе прычоску i вопратку, каб заўтра зрабiць сабе такую самую, калi знойдуцца прыдатная тканiна i ўмелыя швачкi.
Сын караля пасадзiў прынцэсу на сама пачэснае месца, а потым запрасiў яе на танец. Яна танцавала так зграбна, што ўсе яшчэ больш замiлавалiся ёю. Потым прынеслi сама раскошныя стравы, але малады прынц амаль нiчога не еў: ён увесь час толькi i пазiраў на Папялушку. А яна села побач са сваiмi сястранкамi i пачала iх усяляк хвалiць. Яна пачаставала сясцёр апельсiнамi ды цытрынамi, якiя падаў ёй прынц, i гэта iх вельмi здзiвiла, бо яны зусiм не пазнавалi Папялушкi.
Але тут, гамонячы з сёстрамi, Папялушка пачула, як гадзiннiк прабiў без чвэрткi поўнач. Яна адразу раскланялася перад гасцямi i як мага хутчэй пабегла з палаца.
Калi яна вярнулася дадому, яна пайшла да хроснай i вельмi ёй падзякавала. А потым прызналася, што i заўтра таксама хацела б паехаць на баль, бо яе запрашаў каралевiч. I вось, калi яна сядзела i распавядала хроснай пра тое, як праходзiў баль, у дзверы пастукалiся сёстры. Папялушка пабегла iм адчыняць.
- Як доўга вас не было! - сказала яна, пазяхаючы, i пачала церцi вочы i пацягвацца, быццам толькi што прачнулася. Мiж тым яна i не думала спаць з той хвiлiны, як яны рассталiся.
- Каб ты была на балi, - сказала ёй адна сястра, - табе не давялося б так нудзiцца. Там была такая прыгожая прынцэса, найпрыгажэйшая ў свеце! Яна нагаварыла нам столькi прыемных словаў! I яшчэ пачаставала апельсiнамi i цытрынамi!
Папялушка, не помнячы сябе ад радасцi, спытала, а як звалi тую прынцэсу? Але сёстры адказалi, што, на жаль, не ведаюць яе iмя i што сын караля быў гэтым таксама вельмi засмучаны i аддаў бы ўсё на свеце, каб даведацца, хто яна i адкуль. Папялушка ўсмiхнулася i сказала:
- Няўжо яна была такая прыгожая? Божа мой! Якiя вы шчаслiвыя! Як бы я хацела хоць раз зiрнуць на яе. Ах! Мiлая Жавота, пазычце мне ваш жоўты гарнiтур, у якiм вы ходзiце кожны дзень.
- Ага, - сказала Жавота, - так я i згадзiлася! Аддаць ёй свой гарнiтур, гэтай бруднай Папялдупцы! Трэба, каб я раней звар'яцела!
Папялушка чакала, што ёй адмовяць, i толькi парадавалася гэтаму, бо каб сястра згадзiлася пазычыць ёй сваё адзенне, яна апынулася б у даволi цяжкiм становiшчы.
Назаўтра абедзве сястры зноў былi на балi, i Папялушка - таксама, але ў яшчэ прыгажэйшым убраннi, чым мiнулы раз. Сын караля ўвесь час завiхаўся вакол яе i безупынна абсыпаў рознымi пяшчотамi. Дзяўчыне зусiм не было часу нудзiцца, i яна забылася на тое, пра што яе папярэджвала хросная. Ёй здавалася, што яшчэ толькi адзiнаццаць, калi раптам гадзiннiк выбiў першы ўдар, абвяшчаючы поўнач. Яна падскочыла i жвава, як касуля, кiнулася ўпрочкi. Прынц пабег быў за ёю, але дагнаць так i не здолеў. Па дарозе дзяўчына згубiла адзiн крышталёвы пантофлiк, i прынц пяшчотна падабраў яго. Без карэты, без лёкаеў, задыханая, Папялушка прыбегла дамоў. Яна зноў была ў сваiм агiдным адзеннi, i з усяе пышнасцi ў яе застаўся толькi адзiн пантофлiк - такi самы, як той, што яна згубiла.
У брамнiкаў запыталiся, цi не бачылi яны, каб з палаца выходзiла прынцэса. Але яны адказалi, што бачылi толькi нейкую вельмi неахайную дзяўчыну, падобную больш да сялянкi, чым да паненкi.
Калi сёстры вярнулiся з балю, Папялушка спытала, цi добра яны прабавiлi час i цi была на балi тая прыгожая панi? Сёстры адказалi, што была, але калi гадзiннiк адбiў поўнач, яна так хутка пабегла, што нават згубiла адзiн крышталёвы пантофлiк, такi прыгожы, што ва ўсiм свеце такiх нi ў кога няма. Сёстры сказалi, што сын караля падабраў той пантофлiк i да канца балю ўжо толькi i глядзеў на яго, таму што, вядома ж, вельмi закахаўся ў чароўную ўладальнiцу гэтага пантофлiка.
Яны казалi праўду, бо праз некалькi дзён сын караля пры ўсiм народзе абвясцiў, што ажэнiцца з той, каму гэты пантофлiк будзе акурат па назе. Спачатку яго паперамервалi ўсе прынцэсы, потым графiнi i ўся дворня, але ўсё дарма. Нiкому ён не падыходзiў.
Прынеслi яго i да дзвюх сясцёр. Як толькi яны не высiльвалiся, каб усунуць нагу ў пантофлiк! Ды нiчога ў iх не выйшла. Папялушка пазнала свой пантофлiк i, з усмешкай гледзячы на сясцёр, сказала:
- Дайце, я памераю, цi не падыдзе ён мне?
Сёстры пачалi смяяцца i кпiць з дзяўчыны. Але прыдворны, якi насiў пантофлiк, зiрнуўшы на Папялушку, заўважыў, што яна прыгожая, i сказаў, што яна мае рацыю, бо ён атрымаў загад даваць мерыць пантофлiк усiм дзяўчатам. Ён запрасiў Папялушку сесцi i паднёс пантофлiк да яе ножкi. I тут усе ўбачылi, што пантофлiк лёгка надзеўся на нагу i аказаўся ў самы акурат, нiбыта быў на яе зроблены. Здзiўленне ў сясцёр яшчэ больш павялiчылася, калi Папялушка дастала з кiшэнi другi такi самы пантофлiк i надзела яго на другую нагу. У гэты момант у пакой увайшла хросная. Яна дакранулася да Папялушчынага адзення чарадзейнаю палачкай, i яно зрабiлася яшчэ прыгажэйшым, чым ранейшыя два разы.
I тады нарэшце сёстры прызналi ў ёй тую прыгожую прынцэсу, якую бачылi на балi. Яны кiнулiся Папялушцы ў ногi, пачалi перапрашаць за ўсё дрэннае, што ёй даводзiлася ад iх цярпець. Але Папялушка папрасiла iх падняцца i сказала, што ўсё шчыра iм даравала i хоча, каб яны заўсёды яе любiлi.
Ва ўсiм гэтым прыгожым убраннi Папялушку правялi да маладога прынца. Прынцу яна здалася яшчэ прыгажэйшаю, чым раней, i праз некалькi дзён яны пажанiлiся. Папялушка, у якой дабрынi было не меней, чым прыгажосцi, запрасiла сясцёр жыць у палац i ў той самы дзень ажанiла iх з двума знатнымi панамi з каралеўскай дворнi.