Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 1 из 1

Якуб Колас

Не ў аднэй толькi нашай душы...

Не ў аднэй толькi нашай душы

Зерне ёсць хараства

Аб iм казку складае ў цiшы

Колас нiвы, трава.

Не ў адным толькi сэрцы людзей

Iскра праўды гарыць

Аб ёй песню пяе салавей,

Аб ёй рэчка журчыць.

У той песнi, шырокай, як свет,

Чутны ветры i гром.

Дык прымi ж ты прывет,

Свет бязмежны, мой дом.

Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: