Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 5 из 5

Мiкiта маўчыць.

ТЛУСТЫ: Што гэта кашак за лухту меле?! Магчыма, ён i сам атруцiўся з'еў атруту, цi пацука, якi атруцiўся?! Нейкi ён зусiм дурны! Напэўна, у тым доме, адкуль Мiкiта i Томiс, шмат атруты кладуць.

ГЕНЕРАЛ: Магчыма i так, а магчыма, кашак зараз галавой аб падлогу стукнуўся, калi бойка была - вось i здурнеў. Добра мы яму далi!

Чуецца далёкi грукат барабанаў.

ГЕНЕРАЛ: Цiшэй! Здаецца - iдзе Пацучын Пяты.

Тлусты таксама прыслухоўваецца.

ТЛУСТЫ: Сапраўды - гэта ён.

Грукат барабанаў становiцца вельмi гучным, але нечакана знiкае. З-за правых кулiс з'яўляецца галава пiсклявага пацука.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Яны тут! Яны тут! Пi-пi-пi. Кашак у сетцы! Можна iсцi.

Пiсклявы пацук асцярожна выходзе з-за кулiс. Адразу за iм з'яўляюцца абодва ахоўнiкi. Апошнiм крочыць Пацучын Пяты. У яго руцэ блiскучая шабля.

ДОЎГI: Дайце шлях Яго Вялiкасцi Пацучыну Пятаму - пераможцы кашакоў!

Генерал ускоквае на ногi i спяшаецца да цара.

ГЕНЕРАЛ: Гэта я перамог Томiса i накiнуў на яго сетку. Ваша вялiкасць, дайце мой сыр!

Пачуўшы пра сыр, тлусты пацук таксама ўзнiмаецца i хуценька крочыць услед за генералам.

ТЛУСТЫ: Я таксама захоплiваў Томiса ў палон! Я таксама! I мне сыру! I мне сыру!

Мiкiта застаецца з Томiсам адзiн.

МIКIТА: Я дапамагу табе, Томiс! Ты прабач мяне - я не спецыяльна! Я не дапамагаў iм! Я проста разгубiўся. Я ведаю, што я дрэнны. Магчыма, я больш нiколi не буду чалавекам, але я ўсё роўна табе дапамагу. Прабач мяне за тое, што я цябе крыўдзiў! У мяне ёсць нож.

Мiкiта выцягвае з кiшэнi нож i рэжа сетку.

ТОМIС: Хутчэй, хутчэй, пакуль яны спрачаюцца за сыр!

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А хто вам казаў, што абавязкова будзе сыр?! Я абяцаў прыемны сюрпрыз. Гэты сюрпрыз - мая шчырая падзяка. Табе, Тлусты, наогул, дрэнна шмат есцi - ты альбо ў нару не пралезеш, альбо лопнеш ад тлушчу!

Генерал i тлусты пацук разгублена глядзяць адзiн на аднаго. Тым часам Томiс, вызвалiўшыся з сеткi, шукае сваю зброю.

МIКIТА: Вось твая булава, Томiс.

Томiс хапае булаву i iмклiва кiдаецца ў бок пацукоў.



ТОМIС: Мяў-у-у-у-р-р! Зараз я вас!

Пiсклявы пацук адразу валiцца на падлогу, страцiўшы прытомнасць. Астатнiя, лямантуючы ад жаху, збiваюцца разам, выцягнуўшы зброю. Але дарэмна - Томiс раз'юшана маша булавой, лупiць пацукоў i хутка ўсе яны апынаюцца на падлозе. Нечакана чуецца жудасны грукат i ўся сцэна апынаецца ў поўнай цемры.

У гэты час дэкарацыi мяняюцца на тыя, якiя былi напачатку першай карцiны. Пачынаюць зiхацець рознакаляровыя лiхтарыкi. Iдзе дым. Паступова з'яўляецца святло. У левай частцы сцэны, дзе стаяць шафкi для адзення дзяцей, вельмi светла. Там - настаўнiца, мацi Мiкiты i мiлiцыянер. У правай частцы, аддзеленай перагародкай з дзвярамi, больш цёмна - каморка, пасярод якой стаiць Мiкiта i абмацоўвае сваю галаву. Пацукоў i Томiса - няма.

МIКIТА: Я стаў хлопчыкам! Я зноў стаў хлопчыкам! I хваста няма! Напэўна таму, што нарэшце зрабiў добры ўчынак - вызвалiў Томiса.

МIЛIЦЫЯНЕР: Нейкi дзiўны грукат.

НАСТАЎНIЦА: I ранiцай такi быў, калi Мiкiта знiк.

МIЛIЦЫЯНЕР: Дык вы кажыце, што ў апошнi раз бачылi Мiкiту тут?

НАСТАЎНIЦА: Так.

МАЦI: Мне здаецца, што я адразу пасля груката чула ягоны голас.

МIЛIЦЫЯНЕР: А ў каморцы вы шукалi?

НАСТАЎНIЦА: Шукалi. Мы ўсё навокал перавярнулi, але яго нiдзе няма.

Мiкiта падыходзе да дзвярэй, расчыняе iх i асцярожна прасклiзвае ў гардэроб. Пабачыўшы мацi, кiдаецца да яе.

МIКIТА: Мама! Матулечка! Родная мая! Як я цябе даўно не бачыў! Прабач мяне за тое, што я быў такi дрэнны! Я буду добрым. Я больш не буду такiм дрэнным! I вы мяне прабачце, Алена Анатольеўна. А дзяздя мiлiцыянер навошта - мяне шукаць?! I вы мяне прабачце, дзядзя мiлiцыянер - я наўмысна схаваўся ў каморцы, але цяпер шкадую.

МАЦI: Я таксама вельмi рада цябе бачыць! Ну што ж ты, Мiкiтка, так усiх перапужаў, сынок ты мой?!

Мацi абдымае Мiкiту.

НАСТАЎНIЦА: Добра, што ты, Мiкiта, знайшоўся - увесь клас хваляваўся!

МIЛIЦЫЯНЕР: Ну - добра тое, што добра сканчаецца!

Гучыць музыка i апускаецца завеса.

КАНЕЦ

5 - 14 мая 2001 года

г.Вiцебск


Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: