Аннотация
Шарль Пэро
ЧАРАДЗЕЙНЫЯ КАЗКI
ПРЫГАЖУНЯ Ў СОННЫМ ЛЕСЕ
Жылi сабе кароль з каралевай, i не было ў iх дзяцей. Так яны сумавалi праз гэта, так сумавалi, што i сказаць няможна. Ужо i ўсе святыя крынiцы на свеце пааб'ездзiлi, i малiлiся, i бажылiся, i пацеры ўвесь час казалi - чаго толькi не рабiлi, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такi зацяжарыла i нарадзiла дачку. Хрэсьбiны справiлi пышныя. За хросных мацi да маленькай прынцэсы паклiкалi ўсiх чараўнiц, якiх толькi ўдалося знайсцi ў каралеўстве (а iх аказалася сем). Бацькам хацелася, каб кожная паводле звычаю, якi тады быў у чараўнiц, надзялiла iх дачку якiм-небудзь дарам i каб прынцэса, такiм чынам, мела ўсе найлепшыя якасцi, якiя сабе можна ўявiць.
Пасля хрэсьбiнаў госцi ўсёй кампанiяй вярнулiся ў каралеўскi палац, i там чараўнiцам зладзiлi вялiкi банкет. Перад кожнай паклалi раскошны футарал з чыстага золата, а ў iм ляжалi залатыя лыжка, вiдэлец i нож, аздобленыя дыяментамi i рубiнамi. Калi ўсе сядалi за ст...
Отзывы