Аннотация
Андрэ Маруа
БЕДНАЯ МАМА
Бертран Шмiт праглядаў сваю пошту. Яго жонка Iзабэла, стоячы побач, з цiкавасцю назiрала, як мяняўся яго твар: рабiўся то хмурным, то радасным, у залежнасцi ад таго, што ён у лiстах вычытваў.
- Ага! - прамовiў ён. - Лiст з Пон-дэ-Лёра... Нешта адтуль вельмi рэдка...
Ён адшукаў подпiс:
- Жэрмэна Герэн?.. Ну так! Яна... Мацi Дэнiзы Гальман... Чаго ж яна ад мяне хоча?
Мадам Герэн паведамляла аб смерцi сваёй мацi, баранесы Дакенвiль, Руан, вулiца Дамiет, на васьмiдзесятым годзе жыцця: "Мне хацелася самой паведамiць вам гэту сумную навiну, вам, сябру маёй дарослай дачушкi, якi некалi ведаў i маю бедную маму. Я ўзгадваю той час, калi Дэнiза вадзiла вас на вулiцу Дамiет, i маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое дружна шчабечаце. Дэнiза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы... Не збiраюся казаць камплiментаў, а толькi спашлюся на тое, як высока цанiла вас мая бедная мама i не рабiла з гэтага сакрэту... Перада мной ц...
Отзывы