Аннотация
Бэрнар Клавэль
Бацькава падарожжа
Прысвячаю Гансу Бальзэру, брату, якi знайшоўся цудам,
на ўспамiн аб Каркасоне 1942 i аб Ваймары 1965
СНЕЖАНЬСКI РАНАК
1
Ужо больш як тыдзень зямля чакала снегу. Над ёю няспынна цягнулiся калматыя шэрыя хмары, якiя нечакана з'яўлялiся то з поўначы, то з захаду. Знiзу ўсё гэта нагадвала плынь вялiкай самотнай ракi, якая несла няведама куды свае неспакойныя вiры. Вiдаць, сёлета ад зiмы не было чаго чакаць, акрамя бесперастаннай жальбы ветру.
Аднак пад вечар 22 снежня, за нейкую гадзiну да змяркання, паўночны вецер прынёс першыя сняжынкi. Яны былi дробныя, кволыя i хутчэй нагадвалi веснавыя градзiны, якiя добра выкачалiся ў брудзе, перш чым залегчы на дно разораў. Пад ноч сняжынкi павялiчылiся ў памерах, i ўрэшце за шчыльным палатном завеi паступова знiк суседскi вiнаграднiк, да блiжэйшых лозаў якога было крокаў сто. Даўжэзныя бледныя стужкi працягнулiся да самай зямлi i пазначылi абрысы будучых сувеяў. <...
Отзывы