Аннотация
Людміла Рублеўская
Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Раман прыгодніцкі і фантасмагарычныКніга трэцяяПРАЛОГ
Двубой скончыўся раней, чым анісавая аквавіта. Хаця драгуны коннай літоўскай харугвы пілі яе, як сухі жвір прагна выпівае кожную дажджынку прыпозненага летняга дажджу.
Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку — на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць… Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага — уторкнулася ў вільготную ад цёплых летніх дажджоў беларускую зямлю, загайдалася, затрымцела ад ганьбы, люструючы бяссілым лязом неба і белыя хмаркі…
Папраўдзе, даўганосаму было ўсё адно, на якой траве ляжаць з ганьбаю — паваліўся ж не ад раны, а жвавы супернік, шчаў...
Отзывы