Аннотация
Андрэ Маруа
АСАБНЯК
Два гады назад, калi я цяжка хварэла, кожную ноч снiла аднолькавы сон. Мне здавалася, што я гуляю ў сельскай мясцовасцi, i перада мной здалёк вырысоўваўся белы дом, нiзкi i доўгi, а вакол яго маладыя лiпы. Злева ад дома абсаджаны таполямi луг прыемна парушаў аднастайнасць малюнка, i верхавiны стромкiх таполяў калыхалiся над лiпамi.
У сне гэты белы дом прыцягваў мяне як магнiт i я наблiжалася да яго. Белы шлагбаўм перагароджваў дарогу. Потым трэба было iсцi па алеi, якая паступова i вельмi хораша закруглялася. Абапал алеi зелянелi дрэўцы, а пад iмi безлiч веснавых кветак: прымулы, барвенак i анемоны, якiя адразу ж вялi, калi я iх зрывала. У канцы алеi - прагал i там белы дом, перад домам - шырокi газон, пастрыжаны па-ангельску, амаль голы, усяго што ўсеяны, як макам, дробнымi фiялкамi.
Дом быў пабудаваны з белага каменю, дах крыты дахоўкаю. Невялiчкi ганак, i там дзверы са светлага дубу са скульптурнай разьбой на панелях. Мне хацелася з...
Отзывы