Аннотация
Васіль Быкаў
Абеліск
Светлай памяці М. А. Пашкевіча
Мне і дагэтуль крыўдна на сябе і балюча, што за два доўгія гады так і не выбраў часу з'ездзіць у тую не надта і далёкую ад горада сельскую школку. Колькі разоў думаў аб тым, але ўсё адкладваў: зімой — пакуль мінуць маразы ці завеі, увесну — калі падсохне ды пацяплее; улетку ж, калі было і суха і цёпла, найбольшы клопат адбіраў адпачынак і ўсе звязаныя з ім турботы дзеля нейкага тлумнага месяца на цесным, гарачым, перанаселеным поўдні. А збольшага, усё чакаў вальнейшага часу, настрою, думаў: пад'еду калі павальнее з працай, з рознымі хатнімі клопатамі. I як гэта часам бывае ў жыцці, даадкладваўся да таго, што спазніўся канчаткова і непапраўна: зрабілася позна выпраўляцца на госці — прыспеў час ехаць на пахаванне.
Даведаўся аб тым таксама не ў час, са спазненнем — прыехаўшы з Мінска, ішоў дадому і спаткаў знаёмага, колішняга сябра па працы. Трохі пагаварыўшы пра сёе-тое і абмяняўшыся парай жартоўных фраз,...
Отзывы